Усе навіны

Памёр будаўнік «катэдры са смецця»

28 лістапада ў сваім родным горадзе Мэхорада-дэль-Кампа пад Мадрыдам памёр «Дон Хуста» Гальега Марцінес — стваральнік т.зв. катэдры са смецця. З 1961 года будаваў касцёл у асноўным сваімі рукамі. Незадоўга да смерці ён перадаў свой вялізны будынак арганізацыі дапамогі Mensajeros de la Paz, якая ўзялася завяршыць справу яго жыцця. Хуста Гальега Марцінес (Justo Gallego Martínez) нарадзіўся 20 верасня 1925 года ...

Читать далее »

Новый апостольский визитатор в Меджугорье

По волеизъявлению Святейшего Престола апостольским визитатором с особыми полномочиями для прихода Меджугорья назначен монсеньор Альдо Кавалли, до сего дня занимавший должность апостольского нунция в Нидерландах и постоянного наблюдателя от Св. Престола при Организации по запрещению химического оружия. На посту апостольского визитатора монсеньор Кавалли стал преемником польского прелата Хенрика Хозера, скончавшегося 13 августа в Варшаве. Новый представитель Папы в Меджугорье родился ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч узяў удзел у парафіяльным фэсце ў гонар святога Андрэя ў Лынтупах

30 лістапада, у свята святога апостала Андрэя, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Лынтупы — беларускае мястэчка на мяжы з Літвой, дзе ўзяў удзел у парафіяльным фэсце і ўдзяліў сакрамант канфірмацыі групе мясцовых вернікаў. Вернікі парафіі даўняга Віленскага краю, якая цяпер адносіцца да Пастаўскага дэканату Віцебскай дыяцэзіі, на чале са сваім пробашчам ксяндзом Аляксандрам Баранам шчыра прывіталі арцыпастыра як дарагога госця ...

Читать далее »

Пантыфік просіць аб малітве за яго візіт на Кіпр і ў Грэцыю

Папа Францішак заклікаў вернікаў суправаджаць малітвай яго Апостальскае падарожжа на Кіпр і ў Грэцыю. Адмысловы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 1 снежня 2021 года прайшла ў Ватыкане. “Заўтра я накіруюся на Кіпр, а потым у Грэцыю, каб здзейсніць візіт да дарагога насельніцтва гэтых дзвюх краін з багатай гісторыяй, духоўнасцю і культурай. Гэта будзе падарожжа да крыніцаў апостальскай ...

Читать далее »

Тэзэ: COVID прымусіў змяніць планы Еўрапейскай сустрэчы моладзі

Каронавірус чарговы раз унёс сур’ёзныя карэктывы ў правядзенне традыцыйнага навагодняга моладзевага форуму пад эгідай Супольнасці Тэзэ. Яго ўжо пераносілі ў 2020 г. “З прычыны абмежаванняў, звязаных з новым вітком пандэміі, на жаль, не атрымаецца перажыць Еўрапейскую сустрэчу ў Турыне, як мы сабе ўяўлялі. Нам вельмі шкада, што мы не зможам вітаць тых, хто ўжо арганізаваў сваю паездку ў канцы года. ...

Читать далее »

Урачыстасць Святой Ружы Лімскай адбылася ў Карэлічах

Урачыстасць інтранізацыі абраза св. Ружы Лімскай адбылася 27 лістапада ў паўлінскім касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах (Гродзенская дыяцэзія). Урачыстую св. Імшу цэлебравалі кс. бп Юрый Касабуцкі, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кс. Андрэй Радзевіч, пробашч ў Бярозаўцы, кс. Андрэй Пышынскі, пробашч у Казлоўшчыне і айцы Паўліны — а. Ежы Саковіч OSPPE i а. Ануфрый Альховік OSPPE. Памаліцца да паўднёваамерыканскай ...

Читать далее »

На Пастаўшчыне пахавалі маці ксяндза Мікалая Ліпскага

24 лістапада адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі. 26 лістапада за спачылую Ванду маліліся ў касцёле Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі, дзе яна пражывала апошнія гады. Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ...

Читать далее »

Хрысціянскі баль адбыўся ў Браслаўскай парафіі

У зале дома айца Францішка Ярдана ў суботу 27 лістапада сабралася звыш 100 чалавек рознага ўзросту на традыцыйны хрысціянскі баль. Гэта ўжо пяты баль у Браслаўскай парафіі. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS распачаў вечар супольнай малітвай. Потым сваім выступленнем радаваў парафіяльны гурт «EX ANIMA». Маладыя людзі з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі імпрэзы. І  гэта ўжо сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы з багатым рэпертуарам. Сапраўдным ...

Читать далее »

Папу непакоіць лёс мігрантаў, у тым ліку на беларускай мяжы

Папа Францішак у чарговы раз публічна звярнуў увагу на лёс мігрантаў і заклікаў да рэальнай дапамогі людзям, якія бягуць ад войнаў і галечы ў пошуках лепшай будучыні для сябе і сваіх дзяцей. 28 лістапада 2021 г., пасля малітвы Анёл Панскі, Папа спаслаўся на сваю сустрэчу з арганізатарамі міжкультурнага форума Giavera Festival, якая адбылася напярэдадні. “Колькі мігрантаў нават у гэтыя дні падвяргаецца ...

Читать далее »

Папа Францішак пра Адвэнт: жыццё чалавека – пастаяннае чаканне

“28 лістапада пачынаецца Адвэнт, які праз розныя сімвалы рыхтуе нас да святкавання таямніцы ўцелаўлення Божага Сына і нагадвае, што чалавечае жыццё – гэта пастаяннае чаканне. Наша жыццё становіцца прыгожым і шчаслівым, калі мы чакаем роднага і важнага для нас чалавека. Няхай гэты Адвэнт дапаможа вам ператварыць надзею ва ўпэўненасць у тым, што Той, каго мы чакаем, любіць нас і ніколі ...

Читать далее »