Папа Францішак пра Адвэнт: жыццё чалавека – пастаяннае чаканне

“28 лістапада пачынаецца Адвэнт, які праз розныя сімвалы рыхтуе нас да святкавання таямніцы ўцелаўлення Божага Сына і нагадвае, што чалавечае жыццё – гэта пастаяннае чаканне. Наша жыццё становіцца прыгожым і шчаслівым, калі мы чакаем роднага і важнага для нас чалавека.

Няхай гэты Адвэнт дапаможа вам ператварыць надзею ва ўпэўненасць у тым, што Той, каго мы чакаем, любіць нас і ніколі не пакіне”, — сказаў Папа Францішак.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку