Усе навіны

Вучэнне Яна Паўла ІІ адносна чалавечага жыцця

Урывак з дакладу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Трыпціх вучэння Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVI і папы Францішка», з якім ён выступіў падчас першага Міжнароднага малітоўнага кангрэсу ў абарону жыцця, які праходзіў у лістападзе 2021 г. у Навагрудку. Сутнасць чалавечага жыцця Святы Ян Павел ІІ увайшоў у сучасную гісторыю Касцёла і свету як абаронца і прамоўтар Божага дару жыцця і яго святасці ...

Читать далее »

У Баранавічах адбудзецца Пяты адкрыты фестываль «Вясёлка талентаў»

Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае прыняць удзел у Пятым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе ў Баранавічах 18 мая. Мерапрыемства адбываецца штогод з нагоды святкавання Дня абароны дзяцей. Дэвіз сёлетняга фестывалю — «Так нараджаюцца зоркі». Арганізатары звяртаюцца да ўсіх зацікаўленых асаоб з запрашэннем: «Калі ў вашым асяроддзі ёсць знаёмыя „асаблівыя“ ...

Читать далее »

Над пытаннем “Чым я падобны да Закхея?” разважала моладзь у Оршы

З 28 па 31 сакавіка ў Оршы адбыўся курс “Закхей” для школьнай моладзі з Барысава, Жодзіна, Полацка, Глыбокага і Оршы. Кожныя канікулы рэкалекцыйны дом у Оршы, звычайна заняты толькі ў выходныя, ажывае амаль на тыдзень – моладзь з розных куткоў Беларусі збіраецца ў ім, каб разам паглыбляць сваё хрысціянскае жыццё і разважаць над пытаннем “Чым я падобны да біблійнага Закхея?” ...

Читать далее »

Падтрымайма святара, які ў вязніцы!

Ксяндза Віцебскай дыяцэзіі, пробашча Лынтупскай парафіі кс. Аляксандра Барана, суд у Паставах 4 красавіка прысудзіў да 10 сутак пазбаўлення волі. Яго асудзілі за дзеянні ў сацсетках паводле двух адміністрацыйных артыкулаў — 24.23 «несанкцыянаванае пікетаванне» (за выяву бел-чырвона-белага сцяга разам з украінскім сцягам на аватарцы) і 19.11 «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (лайкі і каментары пад публікацыямі інфармацыйных старонак, абвешчаных «экстрэмісцкімі»). Святара затрымалі ...

Читать далее »

Папа Францішак падзякаваў Багародзіцы за пілігрымку на Мальту

Па традыцыі, пасля завяршэння сваёй 36-й замежнай паездкі, 4 красавіка 2022 года, Святы Айцец прыбыў у рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за пілігрымку на Мальту. Абраз Маці Божай Salus Populi Romani з’яўляецца адным з самых шанаваных у Італіі. Назва Выратавальніца рымскага народа бярэ пачатак ад падзей канца VI стагоддзя, калі ў Рым прыйшла эпідэмія чумы. У 590 годзе папа ...

Читать далее »

Смаргонскі араторый імя св. Яна Боска арганізаваў вясенні адпачынак для дзяцей

29-31 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбыўся вясенні адпачынак для дзяцей. На працягу адпачынку кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с. Валянціна Кот FMA, кл. Міхаіл Вішнеўскі, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям лепш падрыхтавацца да свята Пасхі. З дапамогай працы ў групах, прагляду відэа, розных дынамік, падабраных у залежнасці ад узросту групы, ...

Читать далее »

Пантыфік не выключае візіту ў Кіеў

Вітаючы журналістаў на борце самалёта на шляху ў Мальту, Папа Францішак прызнаўся, што разглядае магчымасць паездкі ў Кіеў. Як звычайна, падчас палёту Папа адзін за адным прывітаў больш за 70 журналістаў, якія суправаджаюць яго ў паездцы, і абмяняўся з імі некалькімі словамі. Супрацоўнік амерыканскага тэлебачання NBC NEWS Клаўдыё Лаванга задаў Пантыфіку пытанне аб магчымасці яго візіту ў Кіеў. Святы айцец ...

Читать далее »

Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у гудагайскай парафіі

У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях. Набажэнства правялі наймалодшыя парафіяне, якіх падрыхтавала да гэтага катэхетка Алена Міхалевіч. Сцэнар велікапоснага набажэнства перанёс прысутных у час мукі Пана Езуса і Яго крыжовага шляху да смерці на Галгоце і моманту, калі Яго паклалі ў грабніцу. Маладыя акцёры дасканала ўвасобіліся ў ролі ў сцэнах крыжовага шляху ...

Читать далее »

У Віцебскай дыяцэзіі адмяняецца дыспенса ад абавязку ўдзелу ў св. Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці

У сувязі з паляпшэннем сітуацыі ў Беларусі з эпідэміяй каранавірусу, пачынаючы з Пальмовай нядзелі 2022 г., біскуп Алег Буткевіч адмяняе дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелю і абавязковыя ўрачыстасці, якая дзейнічала ў Віцебскай дыяцэзіі з 17 кастрычніка 2020 года. Такім чынам, усе вернікі Віцебскай дыяцэзіі абавязаны асабіста, а не анлайн, браць удзел у святой Імшы ў нядзелі ...

Читать далее »

З 8 па 10 красавіка ў Оршы адбудзецца біблійны курс “Эмаус”

Біблійны курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Старым Запавеце 1-2 Кнігі Макавеяў. Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: ...

Читать далее »