У Баранавічах адбудзецца Пяты адкрыты фестываль «Вясёлка талентаў»

Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае прыняць удзел у Пятым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе ў Баранавічах 18 мая.

Мерапрыемства адбываецца штогод з нагоды святкавання Дня абароны дзяцей.

Дэвіз сёлетняга фестывалю — «Так нараджаюцца зоркі».

Арганізатары звяртаюцца да ўсіх зацікаўленых асаоб з запрашэннем: «Калі ў вашым асяроддзі ёсць знаёмыя „асаблівыя“ дзеці, якія жадаюць падзяліцца сваімі здольнасцямі з іншымі і паказаць свае таленты, падкажыце ім пра магчымасць выступіць на фестывалі «Вясёлка талентаў».

Сёстры місіянеркі Святой Сям’і шчыра запрашаюць усіх ахвотных і зацікаўленых прыняць удзел у фестывалі ў якасці удзельнікаў, а таксама гледачоў, каб сваёй прысутнасцю падтрымаць выступоўцаў.

Фестываль адбудзецца 18 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах. Пачатак а 11-й гадзіне.

Праграма фестывалю

  • 10.30 – 11.00 — прыезд удзельнікаў і рэгістрацыя
  • 11.00 — адкрыццё выставы конкурсных прац
  • 12.00 – 14.30 — выступленні ўдзельнікаў
  • 14.30 – 15.00 — узнагароджанне ўсіх удзельнікаў
  • 15.15 — ад’езд

З правіламі ўдзелу можна пазнаёміцца ТУТ>>>

Спасылка для рэгістрацыі ТУТ>>>

Тэлефон для даведак: +375 (29) 820 08 40 (МТС)

Catholic.by

для друку для друку