16 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай. Менавіта такі тытул мае парафія ў аграгарадку Ідолта, дзе суботнім днём прайшла парафіяльная ўрачыстасць. Ганаровым госцем свята стаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Для Яго Эксцэленцыі ў гэты святочны дзень было наладжана шэраг мерапрыемстваў, якія былі прымеркаваныя да парафіяльнай урачыстасці. Разам ...
Читать далее »Усе навіны
Айцы марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, праслаўляючы Бога праз заступніцтва бласлаўлёных пакутнікаў з Росіцы Юрыя і Антонія. Пілігрымка распачнецца святой Імшой 3 жніўня ў 8.00. Росіцкія ўрачыстасці сёлета адбудуцца 5-6 жніўня. Запіс па тэл: +37533 6612147 — а. Ілля Саўчанка МІС. Росіца чакае цябе!
Читать далее »Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць у Браславе
Дарагая моладзь! Вучні школы, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь. Запрашаем вас на сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі пасля 2-х гадовага перапынку. «Як трываць у Хрысце?» «Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах» (Дз 2, 42) Запрашаецца моладзь Віцебскай дыяцэзіі, а таксама моладзь з іншых мясцовасцяў нашай краіны. Запрашаем вас, каб разам у ...
Читать далее »Біскуп Юрый Касабуцкі асабіста заахвочвае да малітвы за святара ў зняволенні
Біскуп Юрый Касабуцкі заахвочвае ўсіх неабыякавых людзей, а перадусім святароў, да малітвы за ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна з Віцебска, які знаходзіцца за кратамі. Ксёндз Андрэй Вашчук SDS з’яўляецца пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску. Святар быў затрыманы 15 ліпеня па абвінавачванні ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў чаканні суду, які павінен адбыцца на пачатку ...
Читать далее »ЗША: біскуп прадае палац, каб дапамагчы цяжарным жанчынам
Такое рашэнне звязана з нядаўнім рашэннем Вярхоўнага суда ЗША па справе аб абортах. Ардынарый дыяцэзіі Бельвіль біскуп Майкл Макговэрн вырашыў прадаць 160-гадовы палац, які належыць Курыі. Гэты будынак на працягу апошніх 74 гадоў быў рэзідэнцыяй мясцовых біскупаў. Грошы ад продажу аб’екта будуць прызначаныя на дапамогу маці, якія чакаюць нараджэнне дзіця, а таксама, у далейшым, на мэты, звязаныя з адукацыяй і ...
Читать далее »Святы Пасад: адзначыць Дзень пажылых ва ўсіх дыяцэзіях свету
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абнародавала падрабязнасці адносна ІІ Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца 24 ліпеня 2022 года. У ватыканскай базыліцы святога Пятра ў гэты Дзень ўрачыстую Эўхарыстыю узначаліць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс. Ён правядзе цэлебрацыю па даручэнні Пантыфіка, які ў гэты час будзе знаходзіцца з Апостальскім візітам ...
Читать далее »Пажар у Люрдзе. Згарэлі чатыры капліцы Святла
Раптоўны пажар здарыўся ноччу 10 ліпеня ў люрдскім санктуарыі Найсвяцейшай Багародзіцы на ўзроўні капліц Святла, дзе пілігрымы пакідаюць запаленыя свечкі. Нягледзячы на тое, што пажарныя, выкліканыя санітарнымі службамі святыні, хутка патушылі агонь, чатыры капліцы былі пашкоджаныя, тры згарэлі цалкам. Ахвяр няма. Нягледзячы на гэта, пілігрымы па-ранейшаму змогуць запальваць свечкі ў чатырох іншых адкрытых для іх капліцах, якія не пацярпелі ад ...
Читать далее »Папа заклікаў законнікаў да братэрства і выказаў блізкасць Украіне
Мець нулявую талерантнасць да злоўжыванняў і не забываць пра трагедыю Украіны, якая перажывае сапраўднае мучаніцтва, — заклікаў 14 ліпеня 2022 года Святы Айцец. Папа Францішак правёў аўдыенцыю для ўдзельнікаў генеральных капітулаў трох манаскіх супольнасцей: Ордэна рэгулярных клерыкаў Маці Божай, Ордэна Базыльянаў святога Язафата і Кангрэгацыі місій. На самым пачатку сустрэчы, Папа з гумарам заўважыў, што для таго, каб прыняць законнікаў, ...
Читать далее »Твой, мой і наш Касцёл…
Інтэрактыўнае разважанне ў двух эксперыментах. У сваім артыкуле айцец Яўген Голуб OFMConv піша аб тым, як на агульную карысць злучаюцца ў Касцёле пакліканні да свецкага і духоўнага жыцця. Пра святарскае жыццё ніхто не скажа прыгажэй за парафіянаў, асабліва падчас віншаванняў у Вялікі чацвер. Усе радасці і ўзнёсласць сужэнства ніхто не апіша больш паэтычна, чым душпастыр на курсах падрыхтоўкі да гэтага ...
Читать далее »Папа заклікаў умацоўваць сувязі паміж католікамі і пяцідзясятнікамі
З нагоды 50-годдзя з дня заснавання Камісіі па каталіцка-пяцідзясятніцкім дыялогу Святы Айцец заклікаў да аднаўлення супольных высілкаў у абвяшчэнні Евангелля. Папа скіраваў кароткае пасланне да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Камісіі, якое 8-14 ліпеня 2022 года праходзіць у Рыме пад эгідай Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінству. Ён заўважыў, што на працягу апошніх 50-ці гадоў гэта структура, дзякуючы дыялогу і рэфлексіі, супольна працавала ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!