Усе навіны

Першую святую Імшу ў якасці біскупа цэлебраваў у Лідзе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі

Раніцай 26 мая біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі, узначаліў Эўхарыстыю ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Гэта была першая Імша, якую ён цэлебраваў у якасці біскупа. У гэтай парафіі з 2003 г. сённяшні біскуп быў пробашчам. Біскупскае пасвячэнне ён прыняў напярэдадні, 25 мая, у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя. Перад пачаткам Імшы біскупа сустрэлі пры ўваходзе ў касцёл ...

Читать далее »

Па вуліцах Віцебска прайшла эўхарыстычная працэсія

У нядзелю, 2 чэрвеня, па вуліцах Віцебска прайшла эўхарыстычная працэсія. Верныя з усяго Віцебска сабраліся ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага каб разам адзначыць свята Цела і Крыві Хрыста. Святая Імша пачалася з урачыстага ўвахода ў касцёл духавенства на чале з біскупам, які благаслаўляў прысутных. Потым быў акаджаны алтар і прачытана ўступная малітва: “Вось я з вамі ва ўсе дні аж ...

Читать далее »

“Гэта мы – сапраўдны знак любові”. Беларускія дзеці сабраліся на Сусветны дзень дзіцяці ў Будславе

У снежні 2023 года Папа Рымскі Францішак абвясціў аб правядзенні ў Каталіцкім Касцёле Сусветнага дня дзяцей. Сустрэча адбылася ў Рыме 25 і 26 мая, а 1 чэрвеня ў рамках гэтай ініцыятывы прайшла агульнабеларуская сустрэча дзяцей у Будславе. Маленькія вернікі з розных гарадоў і вёсак сабраліся ў нацыянальным санктуарыі, каб разам быць пры Марыі – найлепшай Маці ў Свеце. Адметна, што ...

Читать далее »

Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі заклікае вернікаў Касцёла на Беларусі да малітвы за дабрадзеяў

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая сёлета будзе адзначацца 7 чэрвеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, заклікае вернікаў да малітвы за дабрадзеяў. «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць» (Мц 5, 7). Дарагія браты і сёстры! Многія з нас знаёмыя з існаваннем і дзейнасцю Папскага фонду дапамогі Касцёлу ў патрэбе Kirche in Not (Касцёл у ...

Читать далее »

Рэліквіі святога Францішка Асізскага пэрэгрынуюць па Егіпце

У Егіпце ўрачыста ўзгадваюць візіт на гэтыя землі святога Францішка, які адбыўся ў 1219 годзе, а таксама яго сустрэчу з султанам Мелекам эль-Камелем. 800 гадоў таму святы з Асізі атрымаў стыгматы. З нагоды гэтага юбілею ў Егіпце адбываецца перэгрынацыя яго рэліквій пад дэвізам “Францішак вяртаецца”. Фрагмент манаскага хабіта святога быў дастаўлены ў Каір 23 мая 2024 года. Потым рэліквіі былі ...

Читать далее »

Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў запрашае ўдзельнікаў

З 30 чэрвеня па 6 ліпеня запланавана Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай. За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пераадолеюць 105 кіламетраў шляху. Пілігрымы будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі ...

Читать далее »

Монахиня из Уфы вошла в число отличников по результатам Тотального диктанта

Сестра Максимилиана Бородын, CSSE, из Уфы (Башкортостан) вошла в число отличников по результатам Тотального диктанта 2024 среди тех, кто писал Тест TruD (для тех, кто изучает русский как иностранный). Писатель Анна Матвеева вручила с. Максимилиане медаль и подписала свою книгу в качестве приза. Поздравляем отличницу с победой и желаем дальнейших успехов!   Тотальный диктант — общественный проект, который проводится силами ...

Читать далее »

«Ночь церквей» и «День открытых церквей» проходят в Латвии

1 июня в Латвии в 11-й раз пройдет ставшая уже традиционной «Ночь церквей», а также «День открытых церквей», который проводится уже в четвертый раз. Традиционно каждый год для торжественного открытия «Ночи церквей» выбирается новый храм. В этом году главы или представители традиционных христианских конфессий соберутся в Балтэзерской евангелическо-лютеранской церкви. В рамках «Ночи церквей» свои двери для посетителей распахнут около 160 ...

Читать далее »

Святкуем урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

Сёння Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Яна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як напамін пра ўстанаўленне сакрамэнту Эўхарыстыі ў Вялікі чацвер. Распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста — Божае Цела. У цэлебрацыі гэтай урачыстасці Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам. Святкаванне ўрачыстасці ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі стаў госцем праграмы «100 пытанняў даросламу»

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі стаў госцем шоў «100 пытанняў даросламу», якое выходзіць на канале «Беларусь 1». Праграма выйшла 27 мая. Падчас шоў арцыбіскуп Станеўскі даў простыя адказы на складаныя дзіцячыя пытанні, сярод каторых: Ці абавязкова верніку хадзіць у храм для таго, каб Бог яго пачуў? Чаму Бог забірае жыцці дзяцей? Як каталіцкая царква ставіцца да тэорыі эвалюцыі Дарвіна? Чаму ...

Читать далее »