Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі стаў госцем шоў «100 пытанняў даросламу», якое выходзіць на канале «Беларусь 1». Праграма выйшла 27 мая.
Падчас шоў арцыбіскуп Станеўскі даў простыя адказы на складаныя дзіцячыя пытанні, сярод каторых:
- Ці абавязкова верніку хадзіць у храм для таго, каб Бог яго пачуў?
- Чаму Бог забірае жыцці дзяцей?
- Як каталіцкая царква ставіцца да тэорыі эвалюцыі Дарвіна?
- Чаму ў храмах трэба плаціць?
- і іншыя цікавыя пытанні.
Запрашаем да прагляду!
