Пабачыў свет пераклад дэвізу Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства кс. Анхеля Фярнандэса Арціме на 2022 год на беларускую мову. Відэа можна паглядзець таксама і на ютуб-канале салезіянскай супольнасці. Ролі агучвалі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і Уладзіслаў Зарэцкі ASC. Над перакладам працавалі Іна Басалыга, Ірына Петрусевіч ASC і кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Генеральны дом традыцыйна кожны год выпускае дэвіз, над якім салезіянская ...
Читать далее »Цікава ведаць
Хатнія справы Марыі: як Найсвяцейшая Маці падтрымлівала парадак у хаце?
Калі мы глядзім на абразы Найсвяцейшай Панны Марыі, мы бачым Яе як увасабленне ласкі. Яе цяжка ўявіць у ролі гаспадыні, якая займаецца паўсядзённымі хатнімі справамі, выхоўваючы маленькага сына. Зразумела, што мы не можам дакладна ведаць, як Марыя выконвала хатнюю працу і як ёй дапамагалі Езус і Юзаф. Але, улічваючы архітэктуру і звычаі таго часу, мы можам атрымаць уяўленне аб тым, ...
Читать далее »Закон супраць абортаў ратуе 100 дзяцей у Тэхасе кожны дзень
Згодна з новай справаздачай Тэхаскай камісіі аховы здароўя і сацыяльных службаў, закон аб забароне абортаў пасля таго, як сэрца дзіцяці пачынае біцца, значна скараціў колькасць абортаў у штаце. У верасні 2021 года ў Тэхасе, ЗША, іх было 2197, а месяцам раней, калі закон яшчэ не ўступіў у сілу, — 5404. Гэта азначае скарачэнне на 60%, паводле Texas Right to Life. ...
Читать далее »Ідзі скрозь свой страх: успамін Святога Блажэя
У кароткіх нататках пра святых, сабраных у кнізе «Пяцьдзясят памочнікаў у нягодах», Анзэльм Грун хацеў данесці, што мы не павінны адчуваць сябе самотнымі ў нашых нягодах. Той, хто ўважліва разглядае сцены ў старых святынях, можа ўсвядоміць, што святыя сапраўды знаходзяцца вакол нас. Святыя могуць расплюшчыць нам вочы, і мы будзем ведаць, як падтрымаць і абараніць сябе ў сваім жыцці, і ...
Читать далее »Папа Пій ХІІ ведаў пра Халакост і дапамагаў яўрэям
Папа Пій ХІІ інфармаваў амерыканцаў пра Халакост, але яму не верылі, — распавёў Vatican News вядомы нямецкі даследчык Міхаэль Фельдкамп, галоўны архівіст Бундэстага. Папа Пій ХІІ даведаўся пра ажыццяўленне Халакосту вельмі хутка. У сакавіку 1942 года – праз два месяцы пасля Ванзейскай канферэнцыі, на якой высокапастаўленыя нацысты зацвердзілі праграму рэалізацыі так званага “канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання” – ён даслаў ліст Прэзідэнту ЗША Тэадору ...
Читать далее »Наша штодзённае жыццё на алтары. Як і чаму варта замаўляць інтэнцыю св. Імшы?
Ці ахвяра Імшы гэта нешта большае, чым асабістая малітва? Ці можна скласці інтэнцыю з просьбай, каб сусед зламаў нагу і, дзякуючы гэтаму, апамятаўся? Мацвей быў пасля цяжкага разрыву адносін. Жэсты і непатрэбныя словы яшчэ ляталі пад столлю, а ўспаміны і эмоцыі перашкаджалі спакойна заснуць. І хоць іх намеры былі добрымі, боль ад прычынення адзін аднаму ранаў была велізарнай. Ён папрасіў ...
Читать далее »Ужо тры гады існуе неафіцыйная музычная калекцыя Папы Францішка
У Ватыкане ўжо некалькі гадоў існуе музычная калекцыя, у якой захоўваюцца запісы твораў, асабліва блізкіх Святому Айцу, — падзяліўся старшыня Папскай рады па культуры. Даўно вядома, што Пантыфік – вялікі аматар музыкі, і таму ён рэгулярна атрымлівае ў падарунак дыскі з запісамі. Аднак, інфармацыя аб існаванні нефармальнай музычнай калекцыі, якую абнародаваў у інтэрв’ю Corriere della Sera кардынал Джанфранка Равазі, зусім ...
Читать далее »«Слабы, але актыўны і ўсмешлівы». Новая інфармацыя пра здароўе Бенэдыкта XVI
Нягледзячы на сталы ўзрост (16 красавіка ён будзе адзначаць 95-годдзе) і зразумелую фізічную слабасць, Папа на пенсіі Бенэдыкт XVI уважліва сочыць за падзеямі, прымае візіты і вядзе перапіску, паведамляе Famille Chrétienne. Сайт спасылаецца на словы былога дырэктара Ватыканскага радыё і прэс-сакратара Святога Пасаду, а цяпер старшыні праўлення Фонду Ёзафа Ратцынгера, а. Фэдэрыка Ламбардзі SJ. 13 лістапада мінулага года ён наведаў ...
Читать далее »Што азначае слова «экуменічны»?
На працягу апошняга стагоддзя Касцёл надаваў вялікую ўвагу ўз’яднанню ўсіх хрысціян. Гэта складаная задача, бо за дзве тысячы гадоў паміж хрысціянамі было незлічонае мноства падзелаў. Аднак мы ўсё ж спадзяемся, што кожны наступны год будзе набліжаць нас да адзінства. Слова «экуменічны» часта выкарыстоўваецца ў любых спробах аб’яднаць хрысціян. Што гэта значыць насамрэч? Экуменізм (ад грэч. oikoumene — увесь населены свет) ...
Читать далее »Папскі шэф-кухар раскрывае сакрэты любімых страў трох Пап
Серджыа Дусэн, які гатаваў для трох апошніх Пап, ведае, што больш за ўсё любілі Ян Павел II і Бенедыкт XVI і што цяпер больш падыходзіць Папу Францішку. Серджыа Дусэн стаў сусветна вядомым шэф-кухарам трох Пап. Ён нарадзіўся ў італьянскім Трэвіза, яму 65 гадоў, амаль 20 з якіх ён правёў у Ватыкане, на кухнях папскай рэзідэнцыі. У Серджыа Дусэна і яго ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!