Цікава ведаць

Прымаючы пілігрыма, становішся бліжэй да Бога

Штогод каля нашай хаты ідзе адна з самых вясёлых і гучных пілігрымак – Ліда–Будслаў. Спачатку чуеш здалёк спевы, пасля з-за ўзгоркаў паказваюцца сцягі і штандары, і вось якраз насупраць хаты бачыш пілігрымаў. Сёлета яны трошкі прыпазніліся (відаць, быў добры пачастунак ў Валожыне:)), дык давялося выглядаць іх самым нешляхетным чынам – залезшы на дрэва (ну як тут не ўзгадаеш Евангелле?). Дарэчы, ...

Читать далее »

Чатыры візіянеркі, якія ўбачылі Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Якія пасланні яны атрымалі?

Езус сказаў адной з святых: «Няхай тваім першым дзеяннем раніцай будзе прывітанне майго сэрца і ахвяраванне Мне сябе асабіста. Той, хто імкнецца да Мяне, набліжае Мяне да сябе”. У Каталіцкім Касцёле ёсць вядомая малітва Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. І хоць яна глыбока сягае каранёў Святога Пісання, гэты культ не быў шырока распаўсюджаны, пакуль розныя святыя візіянеры не сказалі, як бачылі Езуса ...

Читать далее »

Flying Fathers. Як канадскія святары стварылі хакейную каманду

Яе дывіз – “Playing and praying” (Гуляем і молімся). The Flying Fathers (Лятаючыя айцы) – група канадскіх каталіцкіх святароў, якія як хакейная каманда рэгулярна ездзілі па Паўночнай Амерыцы з паказальнымі матчамі ў мэтах дабрачыннасці. Арганізацыя была заснавана ў 1963 г. двума святарамі Браянам МакКі (Brian McKee) і Лэсам Кастэла (Les Costello). Кастэла быў прафесійным хакеістам, гуляў у камандзе Toronto Maple ...

Читать далее »

5 заклікаў з Ларэтанскай літаніі

Які ж парафіяльны ружанец абыходзіцца без літаніі на заканчэнне? Хтосьці вызначае пэўную ў залежнасці ад дня тыдня, а дзесьці не абмінаюць магчымасці звярнуцца да Багародзіцы ў Ларэтанскай літаніі. Аднак чытанне малітоўных заклікаў часта ператвараецца ў «мантру», калі не сказаць — у добра адрэпеціраваны, рытмічна выкананы «ваенны марш». Прапаную разам з дамініканінам а. Адамам Шустакам паразважаць над некаторымі, можа, на першы ...

Читать далее »

Ці можна знайсці Бога ў чорнай дзірцы?

Ці магчыма знайсці Бога ў чорнай дзірцы? Дзякуючы фотаздымку, зробленаму “Event Horizon Telescope”, чалавецтва атрымала першы непасрэдны доказ, што чорная дзірка, гэта не толькі тэарэтычнае паняцце. Адкрыццё пракаментаваў кіраўнік Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі, амерыканскі езуіт, кс. Гай Консальманьё. Ён нагадаў словы св. Ігнацыя Лаёлы, які заклікаў “знаходзіць Бога ва ўсім”. Чорная дзірка, паводле яго, “таксама ўваходзіць у гэты спіс”. Паводле навукоўцы, ...

Читать далее »

Аб’яўленне Маці Божай у Будславе – аповяд 1650 года

Неяк нядаўна я пераклаў невялікі ўрывак з кнігі айца Элеўтэрыя Зеляевіча “Zwierzyniec na ziemi niebieski, to jest Puszcza Budzka łaskami Bożymi opływająca, których ludzie przy cudownym obrazie Najśw. Marii Panny w kościele OO. Bernardynów będącym doznawają”, выдадзенай у Вільні ў 1650. Гэтая кніга – пра кляштар у Будзе (Будславе), тамтэйшы абраз Маці Божай і цуды, якія Бог там чыніў. “Браты ...

Читать далее »

Я ляўша. Ці магу рабіць знак крыжа левай рукой?

Ці можна рабіць знак крыжа левай рукой?  “Хрысціянін пачынае свой дзень, свае малітвы і справы знакам крыжа: «У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн». Ахрышчаны прысвячае ўвесь свой дзень Божай славе і просіць Збавіцеля аб ласцы, якая дазваляе яму дзейнічаць у Духу Святым як дзіця Айца. Знак крыжа ўмацоўвае нас перад спакусамі і ў цяжкасцях” (Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, ...

Читать далее »

Тлусты чацвер, пачатак Запустаў

Тлусты чацвер, падобна як большасць традыцыйных і народных святаў, звязаны з рэлігійным календаром – прыпадае заўсёды ў апошні чацвер перад Вялікім постам. Сёлета (2019 г.) гэта 28 лютага, бо 6 сакавіка – Папяльцовая серада, што азначае пачатак 40-дзённага часу пакаяння. Святкаванне Тлустага чацвярга мае, аднак, характар свецкі, аб чым сведчаць між іншым стосы пончыкаў і хрушчоў, якія ядуць у гэты ...

Читать далее »

Біблейскі заапарк: бусел

Гэтыя выдатныя птушкі з самых старажытных часоў лічыліся знакамі сямейнай вернасці, а таксама любові да сваіх бацькоў. З часоў Старажытнага Рыма існавала нават такое паняцце, як “закон бусла” – абавязак клапаціцца аб сваіх састарэлых бацьках. У сярэднявечных бестыярыях можна прачытаць пра тое, што маладыя буслы спецыяльна выскубаюць пёры, каб падзяліцца імі са сваімі пажылымі бацькамі. Лічылася, што пажылыя буслы лысеюць. ...

Читать далее »

Сацыялагічнае даследаванне: толькі 62% беларусаў назвалі сябе веруючымі

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі (ІАЦ) апублікаваў дадзеныя апошняга сацыялагічнага даследавання. Па дадзеных сацапытання насельніцтва краіны, усяго 62% грамадзян Беларусі лічаць сябе веруючымі і адносяць да якой-небудзь з канфесій. Гэта амаль на 10% менш, чым па дадзеных мінулага апытання на гэтую тэму, якое ладзілася ў 2012 годзе. У апошнім сацапытанні прынялі ўдзел каля 1,6 тыс. чалавек. Сярод тых беларусаў, ...

Читать далее »