Папскі шэф-кухар раскрывае сакрэты любімых страў трох Пап

Серджыа Дусэн — шэф-кухар

Серджыа Дусэн, які гатаваў для трох апошніх Пап, ведае, што больш за ўсё любілі Ян Павел II і Бенедыкт XVI і што цяпер больш падыходзіць Папу Францішку.

Серджыа Дусэн стаў сусветна вядомым шэф-кухарам трох Пап. Ён нарадзіўся ў італьянскім Трэвіза, яму 65 гадоў, амаль 20 з якіх ён правёў у Ватыкане, на кухнях папскай рэзідэнцыі.

У Серджыа Дусэна і яго жонкі Мануэлы трое дзяцей, двое з якіх займаюцца сямейным бізнесам. Яго запрашаюць, як ён распавядае, гатаваць у Ватыкане «штомесяц ці нават кожныя два тыдні». Калі мне тэлефануюць, узнікае рытарычнае пытанне: «Ты вольны?» І мой рытарычны адказ «Так». Для шэф-кухара магчымасць служыць Папу заўсёды з’яўляецца радасцю і прывілеям. Звычайна гэта прыватныя абеды, напрыклад, для Папы Францішка ў Доме св. Марты. Ён праводзіць іх разам са сваімі супрацоўнікамі.

Прадукты, якія выкарыстоўваюць у Ватыкане

Шэф-кухар кажа, што не мае таямніц адносна сваёй кухні. Па магчымасці, ён выкарыстоўвае мясцовыя прадукты, перш за ўсё, сезонныя. Іх прывозяць прама ў Ватыкан.

Дусэн раскрывае некаторыя з любімых страў трох Пап. У кожнага з іх быў свой густ.
«Францішак-гурман. Ён любіць добрую пасту з фасоллю, хлебам і сопрессо (разнавіднасць салямі) або паленту з сырам. Час ад часу я таксама раблю яму піцу. Ён непрадказальны, такая ўжо яго натура: прытрымліваецца пэўнай працэдуры паводзін, пакуль кагосьці не ўбачыць. Потым пачынае кагосьці абдымаць або трымаць дзіцяці на руках.

Ян Павел II і Бенедыкт XVI

«Я пазнаёміўся з Папам Вайтылай, калі ён быў ужо хворы, пакутаваў і еў няшмат. Але любіў спаржу ў любым выглядзе.

Я вельмі прывязаны да Папы Бенедыкта XVI, Вялікага папы, добразычлівага чалавека. Ён, напрыклад, п’е сок. Не есць грыбоў, але ніколі не адмовіцца ад кавалачка торта Захер» (разнавіднасці венскага шакаладнага торта), — распавядае шэф-кухар.

pl.aleteia.org
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку