Хатнія справы Марыі: як Найсвяцейшая Маці падтрымлівала парадак у хаце?

Калі мы глядзім на абразы Найсвяцейшай Панны Марыі, мы бачым Яе як увасабленне ласкі. Яе цяжка ўявіць у ролі гаспадыні, якая займаецца паўсядзённымі хатнімі справамі, выхоўваючы маленькага сына.

Зразумела, што мы не можам дакладна ведаць, як Марыя выконвала хатнюю працу і як ёй дапамагалі Езус і Юзаф. Але, улічваючы архітэктуру і звычаі таго часу, мы можам атрымаць уяўленне аб тым, як Яна клапацілася пра сваю сям’ю і гасцей, якія грукалі ў іх дзверы.

Прыбіранне

Тады, калі ў нас так шмат розных рэчаў, Марыі амаль не даводзілася кожны год марнаваць шмат часу на навядзенне парадку ў шафе. Але тыя нешматлікія рэчы, якія былі ў людзей, захоўваліся ў драўляных скрынях — нават кухонны посуд — таму, калі сябры прыходзілі да Святой Сям’і, ім не патрэбілася шмат часу, каб потым схаваць іх на сваё месца.

Засцілаць ложак

У часы Езуса заправіць ложак было значна прасцей, таму што ў людзей не было шмат коўдраў і падушак. Сціплыя сем’і слалі на падлогу дываны і накрываліся плашчамі, каб сагрэцца ўначы. Хаця гэта было не так зручна, як спаць у сучасных ложках, людзям трэба было няшмат часу, каб раніцай вытрасці дыван, скласці яго і схаваць.

Адзінае, што магло зрабіць Марыі больш непрыемнымі хатнія справы, дык гэта тое, што ў бедных сем’ях жывёлы часта начавалі дома. Гэта значыць, што падлогу трэба было пастаянна старанна падмятаць.

Мыццё посуду

У сціплых памяшканнях была мінімальная колькасць посуду; акрамя таго, людзі жылі ва ўмовах недахопу вады. Ваду часта злівалі з дахаў дамоў і захоўвалі для далейшага выкарыстання. Так што, несумненна, Марыя была вымушана мыць посуд з дапамогай драўлянага карыта, напоўненага невялікай колькасцю вады, і ашчадна ім карыстацца.

Пранне

Пральная машына з’яўляецца адным з самых сучасных сродкаў эканоміі часу. Але ў часы Езуса мыццё бялізны патрабавала шмат намаганняў, напрыклад, змывання ўсяго пылу, і гэта рабілася па-за домам, каб вада не трапляла назад у хату. Мыццё было вельмі клапотнай справай яшчэ і таму, што ў тыя часы лічылася вельмі важным насіць чыстую вопратку. Гэта можна заўважыць у многіх месцах у Бібіліі, у тым ліку ў Апакаліпсісе св. Яна: «Шчаслівыя тыя, хто мые шаты свае, каб мець уладу над дрэвам жыцця і праз браму ўвайсці ў горад» (Ап. 22, 14).

Як піша The Times of Israel, для выдалення плям выкарыстоўваліся нетэр (разнавіднасць серы) і борыт (прадукт расліннага паходжання), хоць інфармацыя аб тым, з чаго яны складаліся, даволі супярэчлівая.

Марыя, напэўна, раскладвала бялізну сушыцца на даху або вешала ў двары, дзе яна хутка высыхала на сонцы.

Гатаванне ежы

Без складаных прыбораў і кухоннага начыння рыхтаваць для сям’і было даволі проста. Верагодна, стравы гатавалі на адкрытым агні ля дома. У хаце былі печы толькі ў заможных сем’ях, іншыя ж карысталіся ямай з вогнішчам у двары. Гэта значыць, што Марыі не трэба было чысціць печ ад тлушчу; замест гэтага яна павінна была рэгулярна сачыць за вогнішчам і чысціць яму.

Пераклад Марыны Сінкевіч
Паводле credo.pro і aleteia.org

для друку для друку