Карытас

Карытас наведаў дыялогавую пляцоўку ў санаторыі «Жамчужына»

20 снежня дырэктар Карытас Віцебск ксёндз канонік Віктар Місевіч і намеснік дырэктара Крысціна Дулебава прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Мерапрыемства прайшло на базе санаторыя «Жамчужына». У перадсвяточнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі хвалюючыя пытанні аб ільготах, відах дапамогі і многае іншае з чым сутыкаюцца сем’і з дзецьмі з інваліднасцю. З нагоды свята Божага Нараджэння, да ...

Читать далее »

Супрацоўнікі Віцебскага Карытас прынялі ўдзел у агульнабеларускай аплаткавай сустрэчы з удзелам іерархаў і прадстаўніка Ватыкана

12 снежня у дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры святога Лукі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча супрацоўнікаў Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Беларусь. Сустрэча распачалася супольнай святой Імшой за ўсіх супрацоўнікаў, валанцёраў, ахвярадаўцаў і партнёраў Caritas. Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім Імшу цэлебравалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый ...

Читать далее »

Прадстаўнікі “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у абласным злёце валанцёраў «сярэбранага» ўзросту

У гонар Міжнароднага дня валанцёра ў Віцебску прайшоў ІІІ абласны злёт валанцёраў «сярэбранага» ўзросту, паведамляе vitbichi.by. Удзельнікі з Віцебскай вобласці з’ехаліся ў Лядовы палац. Там можна было агледзець цудоўныя выставы вырабаў, зробленыя рукамі валанцёраў і іх падапечных, пачуць у іх выкананні песні і ігру на музычных інструментах, убачыць танцавальныя нумары. Гучалі смех і музыка, свяціліся запалам вочы. Як належыць мерапрыемству ...

Читать далее »

Восеньскі баль у віцебскім клубе «Бэтэль»

30 лістапада ў Віцебск прыйшла зіма разам з першым снегам. А наведвальнікі клуба «Бэтэль» у гэты дзень развітваліся з восенню: песнямі, восеньскім вальсам, восеньскімі вырабамі, восеньскімі падарункамі і чаяваннем. І хай за вакном было халаднавата, удзельнікаў сагравала цёплая і ўтульная атмасфера восеньскага свята, якое падрыхтавалі валанцёры і супрацоўнікі Карытас Віцебск. caritasvitebsk.by

Читать далее »

Падведзены вынікі мастацкага конкурсу, прысвечанага срэбнаму юбілею Віцебскай дыяцэзіі

10 лістапада ў Віцебску адбыўся фінал конкурсу малюнка, які праводзіўся з нагоды 25-цігоддзя Віцебскай дыяцэзіі. Святкаванне распачалі Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас святой Імшы Пастыр прывітаў прысутных і параўнаў удзельнікаў конкурсу да ўбогай удавы, якая аддала Богу ўсё, што мела.  Усе, хто прымае ўдзел, бескарысна аддае Богу тое, што мае, а менавіта свой талент. Пасля літургіі ўсе накіраваліся ...

Читать далее »

Фінал VI Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання прайшоў у Віцебску

4 мая ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Месцам правядзення конкурсу ўжо традыцыйна стаў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага. У гэтым годзе была абрана наступная тэма конкурсу: “Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях”, а старэйшая катэгорыя была пашырана да 17 год. “Неаднойчы катэхеты прасілі пашырыць узроставую катэгорыю ўдзельнікаў. Што датычыць тэмы конкурсу, цуды Езуса паказваюць дзейнасць Езуса Хрыста на ...

Читать далее »

Служэнне міласэрнасці: агляд дзейнасці “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі

У ІІІ нядзелю Вялікага посту, якая сёлета выпадае на 12 сакавіка, ва ўсіх парафіях Віцебшчыны збіраюцца сродкі на падтрымку дзейнасці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Згодна з добрай традыцыяй, шаноўным чытачам “Каталіцкага Весніка” прапануецца пазнаёміцца з праектамі і штодзённай працай “Карытас” за апошні год.   Першасная місія “Карытас” – гэта, безумоўна, дапамога абяздоленым і тым, хто знаходзіцца ў патрэбе, ...

Читать далее »

План правядзення V Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання 2023

Карытас Віцебскай Дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў V Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, а таксама гасцей з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Каардынатарам конкурсу з’яўляецца сястра Дар’я Галубкова OV. Удзельнікі конкурсу, як заўсёды, будуць падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі: 1 катэгорыя – дзеці ад 9 да 11 год уключна (могуць быць маладзейшыя); 2 катэгорыя – ...

Читать далее »

«Карытас» з клопатам пра пажылых людзей (+відэа)

Пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі дзейнічае Рэсурсны цэнтр для сацыяльнай інтэграцыі. У межах дадзенага праекта арганізавана дзённае знаходжанне для пажылых людзей, у тым ліку, і для тых, якія церпяць на дэменцыю ці маюць інваліднасць. Наведвальнікі Цэнтра і іх родныя маюць магчымасць скарыстацца кансультацыяй псіхолага, зрабіць масаж у масажным крэсле пад рэлаксацыйную музыку. Таксама ў Рэсурсным Цэнтры ёсць сэнсарны пакой. Гэта адмыслова ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльны Конкурс на веданне Святога Пісання вызначыў сваіх пераможцаў

Фінал дыяцэзіяльнага Конкурсу на веданне Святога Пісання — 2022 прайшоў 23 красавіка ў Віцебскай катэдры. Гэта быў зусім не «сухі» іспыт, а сапраўды цудоўнае святочнае спатканне дзяцей, катэхетаў, сясцёр, святароў з 19 парафій Віцебскай дыяцэзіі і 6 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тут была і супольная малітва, і цёплая атмасфера, і смачны пачастунак, і вясёлая забава, і падарункі, і, вядома ж, цікавыя ...

Читать далее »