У гонар Міжнароднага дня валанцёра ў Віцебску прайшоў ІІІ абласны злёт валанцёраў «сярэбранага» ўзросту, паведамляе vitbichi.by. Удзельнікі з Віцебскай вобласці з’ехаліся ў Лядовы палац. Там можна было агледзець цудоўныя выставы вырабаў, зробленыя рукамі валанцёраў і іх падапечных, пачуць у іх выкананні песні і ігру на музычных інструментах, убачыць танцавальныя нумары. Гучалі смех і музыка, свяціліся запалам вочы.
Як належыць мерапрыемству такога маштабу, не абышлося без узнагароджання лепшых валанцёраў за іх бескарыслівую працу. Падзякі ў намінацыі «За духоўна-патрыятычную дзейнасць» валанцёрам уручалі дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Віктар Місевіч і прадстаўнік Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Аляксандр Лесавы.
Віцебшчына не проста лідзіруе сярод іншых абласцей па колькасці валанцёраў пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, але і па колькасці валанцёраў-мужчын. Зрэшты, не гэта галоўнае — усе «сярэбраныя» валанцёры, незалежна ад полу, спяшаюцца рабіць дабро і дарыць радасць.
Крысціна Дулебава, фота
— Сістэма «Разлік» (АРІП) (Альбо код паслугі 202783)
— Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
— Рэлігійныя аб’яднанні
— Карытас Віцебскай дыяцэзіі
— Ахвяраванне
Дзякуй за вашу падтрымку! Кожны месяц дырэктар Карытас кс. Віктар Місевіч за ўсіх дабрачынцаў адпраўляе св. Імшу.