Карытас

Карытас Віцебскай дыяцэзіі дапамагае людзям у патрэбе, якія вядуць сваю гаспадарку

На гэтым тыдні «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі раздаваў хатніх птушак (курэй) жыхарам Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў. Акццыя праходзіць у межах праекта «Сацыяльна-эканамічныя меры ў перыяд Covid-19» для ўразлівых катэгорый грамадзян, якія вядуць сваю гаспадарку. Дапамога зладжаная пры падтрымцы нашых партнёраў «Карытас Лінц».       Фота Леаніда Юрыка і Карытас-Віцебск

Читать далее »

Дзень міласэрнасці – дзень “Карытас”

7 сакавіка – трэцяя нядзеля Вялікага посту. У гэты дзень у парафіях Віцебшчыны збіраюцца ахвяраванні на падтрымку дзейнасці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Карытас нясе дапамогу тым людзям, каму яна найбольш патрэбная, нягледзячы на расавую, нацыянальную ці рэлігійную прыналежнасць. Супрацоўнікі і валанцёры ў сваёй дзейнасці рэалізуюць Хрыстовы наказ любіць адно аднаго і быць міласэрнымі, як наш Бог. Ужо згодна ...

Читать далее »

Віцебскаму “Карытас” – 20 гадоў!

15 сакавіка 2020 г. – асаблівая дата для Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Менавіта ў гэты дзень яно адзначае юбілей – дваццаць гадоў існавання! У літургічным календары гэта таксама трэці тыдзень Вялікага Посту, дзень, калі ў парафіях Віцебшчыны збіраюцца ахвяраванні на дабрачынную дзейнасць нашай арганізацыі. “Карытас” нясе дапамогу тым людзям, каму яна найбольш патрэбная, нягледзячы на расавую, нацыянальную ці ...

Читать далее »

Дабрачынныя калядныя акцыі прайшлі ў Віцебску

У інтэграцыйнай святліцы пры катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшлі калядныя мерапрыемствы, якія арганізавала ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. 9 студзеня адбылася калядная вечарына для ўдзельнікаў Клуба для людзей з інваліднасцю пры «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. 10 студзеня — калядная сустрэча для дзяцей-сірот, са шматдзетных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Разам са студыяй Імпэт і Арт-студыяй Юрыя ...

Читать далее »

«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў у Шуміліне сустрэчу з псіхолагам

12 кастрычніка вернікаў парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне чакала сустрэча з псіхолагам Марынай Ткач. У даждлівае і па-сапраўднаму восеньскае надвор’е, якое выдалася ў гэты вечар, тэма сустрэчы была прысвечана псіхалагічнаму здароўю і закранала станы чалавека — дэпрэсію і восеньскую хандру. Псіхолаг звярнула ўвагу прысутных на пытанні “Што такое дэпрэсія?”, “У чым яна праяўляецца?”, “Чым адрозніваецца дэпрэсія ад паніжаннага псіхаэмацыйнага ...

Читать далее »

Дэлегацыя з аўстрыйскай дыяцэзіі Лінц наведала Віцебск

Дэлегацыя з аўстрыйскай дыяцэзіі Лінц на чале з біскупам Манфрэдам Шоерам наведвае Беларусь. Партнёры знаёмяцца з працай “Карытас” у нашай краіне і абмяркоўваюць новыя сумесныя праекты. 28 жніўня замежныя госці знаёміліся з дзейнасцю «Карытас» у Віцебскай дыяцэзіі, у тым ліку завіталі ў Клуб для людзей з інваліднасцю ў Віцебску. З гэтай нагоды наведвальнікі клубу разам з валанцёрамі спяклі піццу і ...

Читать далее »

У Лынтупах і Віцебску «Карытас» правёў мерапрыемствы для дзяцей

З нагоды Дня абароны дзяцей, які ў нашай краіне адзначаецца 1 чэрвеня, 2 чэрвеня ў парафіі Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах зладзілі сапраўднае свята для маленькіх жыхароў. Распачалося малітвай за дзяцей на святой Імшы, а затым ў парафіяльным араторыі працягнулася імпрэза танцамі, песнямі, сцэнкай і конкурсамі. Каля 100 дзяцей з Лынтуп і Палесся, якія прымалі актыўны ўдзел у жыцці араторыя, ...

Читать далее »

“Карытас” – значыць Любоў. Як працуе Caritas на Віцебшчыне

У трэцюю нядзелю Вялікага посту ў парафіях Віцебшчыны збіраюцца ахвяраванні на Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Арганізацыя Caritas, назва якой перакладаецца як “міласэрная любоў”, існуе ва ўсім каталіцкім свеце, а “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі дзейнічае ўжо 19 гадоў. “Карытас” нясе дапамогу тым людзям, хто найбольш яе патрабуе, нягледзячы на расавую, нацыянальную ці рэлігійную прыналежнасць. Супрацоўнікі і валанцёры ў сваёй дзейнасці ...

Читать далее »

У Віцебску “Карытас” арганізаваў каляднае свята для дзяцей

3 студзеня 2019 года ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў адбылася святочная сустрэча для дзяцей. Па традыцыі «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі пры дапамозе «Карытас-Прага» штогод на калядных вакацыях арганізоўвае святочныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот, дзяцей са шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Цікавую і незабыўную імпрэзу дапамагла арганізаваць Арт-студыя Юрыя Галёнава. У праграме былі святочныя віншаванні, конкурсы і ...

Читать далее »

Дзень маці разам з «Карытас» адзначылі ў Браславе

Напярэдадні Дня маці дабрачынная арганізацыя «Карытас» Браслаўскай парафіі Нараджэння Маці Божай сумесна з Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі правялі свята для маці. Пакуль мамы абмяркоўвалі паміж сабой праблемы выхавання і развіцця дзяцей, хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі свае веды ў гульні «Бітва розумаў». Падзяліўшыся на каманды, яны адказвалі на пытанні вядучай, якія тычыліся розных бакоў жыцця грамадства. Потым усе разам яны ...

Читать далее »