Святы Антоній — адзін з галоўных айцоў пустэльні, групы пустэльнікаў, якія цалкам прысвяцілі сваё жыццё Богу.
Адным з сакрэтаў яго святасці была пакора і жаданне наследаваць людзей, свяцейшых за яго самога.
Гэта відаць з урыўка аб раннім этапе яго жыцця, які запісаў св. Атаназій:
“Тады ў суседняй вёсцы жыў стары, які з юнацтва вёў жыццё пустэльніка. Убачыўшы гэтага чалавека, Антоній пачаў наследаваць яго ў пабожнасці. Спачатку пасяліўся за вёскай; потым, пачуўшы дзе-небудзь пра добрага чалавека, ён, як працавітая пчала, выходзіў і шукаў яго, і не вяртаўся назад у сваё жытло, не сустрэўшы яго; а потым вяртаўся, атрымаўшы ад добрага чалавека, так казаць, харчы для свайго падарожжа па шляху цноты».
Але святы Антоній не задаволіўся наследаваннем адной святой асобы, але шукаў усіх святых, пра якіх чуў, каб пераймаць іх цноты.
Ён захоўваў гэты дух пакоры на працягу ўсяго свайго жыцця, як відаць з яго сустрэчы са святым Паўлам Пустэльнікам пасля гадоў самотнасці ў пустыні.
Калі мы хочам быць дабрадзейнымі людзьмі, нам трэба навучыцца пакоры і гатоўнасці пераймаць іншым, больш дабрадзейным, чым мы самі. Антоній Вялікі ведаў гэтую простую ісціну і не баяўся вучыцца ў іншых святому жыццю.
Паводле credo.pro
Пераклад Марыны Сінкевіч