22 мая ў парафіі святога Антонія ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі на заканчэнне катэхетычнага году. У спатканні прынялі ўдзел святары з Віцебскіх парафій, Полацка і Мёр. Большасць удзельнікаў сустрэчы – гэта сёстры законныя і свецкія катэхеты, якія займаюцца катэхізацыяй дзяцей і моладзі. Сустрэча распачалася канфернцыяй, падчас якой кс. Антон Лагуненак, пробашч парафіі, прыблізіў тэму катэхізацыі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Што надзвычайнага ўчыніў Езус? Хадзіў па вадзе, аздраўляў, выганяў злых духаў … альбо інакш “Конкурс на веданне Святога Пісання”
Дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання, які распачаўся на пачатку красавіка сабраў больш за трыста ўдзельнікаў з дыяцэзій Беларусі. Першы этап праходзіў у парафіях, а вось другі ўжо адбываўся ў дэканатах. Так, у суботу 20 красавіка, катэхеты, дзеці разам з бацькамі Віцебскага дэканата сустрэліся ў парафіі Святога Антонія ў Віцебску. Усіх удзельнікаў прывітаў пробашч парафіі ксёндз Антон Лагунёнак. Зазначыў, што ...
Читать далее »Удзельніцы руху «Маці ў малітве» сустрэліся ў Віцебску
14 красавіка ў касцёле святой Барбары ў Віцебску прайшла сустрэча руху «Маці ў малітве». Сустрэчай пачалася з адарацыі, падчас якой удзельніцы памаліліся на ружанцы, просячы Маці Божую аб заступніцтве і адкрытасці сэрца кожнай на розныя дары гэтай сустрэчы. Пасля чаго пачалася св. Імша, якую ўзначаліў а. Віталій Сапега OP. Падчас Імшы святар павіншаваў рух маці ў малітве з другой гадавінай супольнасці. ...
Читать далее »У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася традыцыйная літаратурна-музычная вечарына «Светлае свята – Вялікдзень»
У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася традыцыйная літаратурна-музычная вечарына “Светлае свята – Вялікдзень“. Гэтым разам мерапрыемства ладзілася адмыслова ў перыяд паміж велікоднымі ўрачыстасцямі каталіцкага і праваслаўнага веравызнанняў і было прысвечанае 25-годдзю з дня заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Удзел у ім, як заўсёды, узялі вернікі абедзвюх канфесій, неабыякавыя да хрысціянскіх традыцый жыхары горада, аматары рэлігійных спеваў, прыхільнікі роднага слова. Згодна з заяўленым прысвячэннем, ...
Читать далее »Вялікая серада: Імша Хрызма ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску
27 сакавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Алег Буткевіч узначаліў святую Імшу Хрызма, падчас якой святары аднавілі свае абяцанні і былі асвечаны алей хворых і алей Хрызма. Біскуп маліўся ў інтэнцыі ўсёй Віцебскай дыяцэзіі, просячы аб ласцы еднасці і вытрываласці, асабліва для святароў. Падчас казання іерарх звярнуў увагу на словы Хрыста: “сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія ...
Читать далее »У Віцебску адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Caritas Беларусі, якіх благаславіў біскуп Буткевіч
З 13 па 15 сакавіка ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага прайшлі рэкалекцыі для супрацоўнікаў Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas у Беларусі. Віцебск стаў месцам для правядзення рэкалекцый невыпадкова, бо сёлета адзначаецца 25-годдзе з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі — наймалодшай у нашай краіне. Тэмай рэкалекцый стала ахвярнае служэнне Касцёла патрабуючым, хворым, абяздоленым і пакінутым людзям. Прыкладам такога служэння была выбрана асоба ...
Читать далее »З ружанцам у руках. Падарунак ад Папы Францішка перэгрынуе ў Віцебску
У мінулым годзе ў кастрычніку, падчас малітоўнага набажэнства «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы», Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак ружанец і заахвоціў маліцца аб міры ва ўсім свеце. 24 лютага 2024 г. гэты ружанец прыбыў у парафію святога Антонія Падуанскага ў Віцебску. Падчас нядзельнай Эўхарыстыі дзеці і моладзь у працэсіі прынеслі падарунак Папы да алтара Пана. Падчаc казання пробашч ...
Читать далее »Конкурс батлеек прайшоў у Віцебску (+відэа)
5 студзеня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся конкурс батлеек, які ўжо традыцыйна праводзіцца ў Віцебскай дыяцэзіі пасля свята Божага Нараджэння. Каб прадставіць свае батлейкі на конкурс сабраліся 7 парафій з усёй дыяцэзіі: парафія Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (Удзела), парафія св. Антонія (Віцебск), парафія св. Уладзіслава (Віцебск), парафія Езуса Міласэрнага (Віцебск), парафія Наведзінаў Найсвяцейшай Марыі ...
Читать далее »Відэазапіс трансляцыі Пастэркі з Віцебска
Прадстаўляем Вашай увазе запіс трансляцыі святой Iмшы-Пастэркі ў Вiгiлiю Божага Нараджэння з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Читать далее »Прызначаны пяць юбілейных святыняў з нагоды святкавання 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі
Падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб 13 лістапада біскуп Алег Буткевіч аб’явіў аб прызначэнні пяці юбілейных святыняў з нагоды ўрачыстых юбілейных святкаванняў 25-годдзя ад заснавання Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзяць у Беларусі з 12 лістапада 2023 г. па 1 снежня 2024 г. Гэтымі святынямі сталі: Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе – дыяцэзіяльны Санктуарый ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!