Папа Францішак 16 мая 2017 г. даслаў віншавальную тэлеграму на імя Эмануэля Макрона з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта Французскай Рэспублікі, паведамляе Ватыканскае Радыё. Папа пажадаў яму поспехаў у ажыццяўленні высокіх абавязкаў і прызнаўся, што просіць у Бога падтрымкі для лідэра краіны, вядомай сваёй багатай маральнай традыцыяй, духоўнай спадчынай, у тым ліку хрысціянскай, што можа паслужыць пабудове больш справядлівага і ...
Читать далее »Архив меток: віншаванне
Глыбокае: валанцёры павіншавалі з Вялікаднем шматдзетныя сем’і, хворых і самотных людзей
У Вялікую Нядзелю Уваскрасення Хрыста валанцёры парафіяльнага «Карытас» г. Глыбокае наведалі псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове, бальніцу сястрынскага догляду ў Бабічах, Глыбоцкую ЦРБ. Кожнага жыхара, пацыента і супрацоўніка ўстаноў валанцёры віншавалі словамі «Хрыстос уваскрос!», складалі найлепшыя пажаданні і дзяліліся тымі прысмакамі, якія ахвяравалі парафіяне ў Вялікую суботу падчас асвячэння страў. Таксама ў гэты дзень валанцёры завіталі да шматдзетных сем’яў Грыбко (в. Петрунова) і ...
Читать далее »Віншуем з Вялікаднем!
Паважаныя наведвальнікі CatholicNews.by! Шчыра віншуем вас са Святам Вялікадня. Дзень Уваскрасення Пана напаўняе ўсіх нас радасцю і шчасцем. Быць можа, мінулыя дні і месяцы былі прасякнуты болем і горыччу. Вялікая пятніца немінуча прысутнічае ў жыцці кожнага з нас. Аднак, мы жывём вераю ў Хрыстовае і нашае ўваскрасенне. “Калі б Хрыстус не ўваскрос – дарэмная была б нашая вера”, — кажа ...
Читать далее »Вялікдзень-2017. Відэавіншаванне біскупа Алега Буткевіча
Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія вернікі! “Не бойцеся, ведаю што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага, няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў…” (Мц 28, 5-6). Словы Анёла, якога сустрэлі жанчыны на досвітку каля магілы, дзе было пакладзена цела Езуса, наноў абвяшчаюць нам радасную вестку пра вялікую перамогу Езуса Хрыста над грахом і смерцю і Яго прысутнасць сярод нас! Хрыстос ...
Читать далее »“Каталіцкі Веснік” віншуе ўсіх святароў са святам!
У Вялікі чацвер Хрыстос устанавіў сакрамант святарства. Таму ў гэты дзень мы, супрацоўнікі “Каталіцкага Весніка”, шчыра віншуем усіх Вас, паважаныя святары!! Дзякуем Вам за ахвяру Вашага жыцця і за тое, што маеце адвагу прымаць Хрыстовае запрашэнне крочыць за Ім. Дзякуем за штодзённую Эўхарыстыю, за прамоўленае Слова Божае, за споведзь, малітву і бласлаўленне. Жадаем Вам мужнасці і натхнення Святога Духа, цярплівасці ...
Читать далее »«Каталіцкі Веснік» віншуе біскупа Алега Буткевіча з Днём нараджэння!
Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння! Жадаем Божай ласкі і дароў Духа Святога ў выкананні пастырскага і біскупскага служэння. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён, а аптымізм у сэрцы ніколі не згасне! Няхай Маці Божая заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёю бясконцай любоўю. З малітвай рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» і наведвальнікі catholicnews.by
Читать далее »З Новым годам!
Дарагія сябры! Ад усяго сэрца хочам павіншаваць усіх Вас з Новым 2017 годам. Няхай гэтыя 365 дзён стануць для Вас самымі паспяховымі, а 12 месяцаў падораць надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Жадаем Вам як мага болей пазітыву ў жыцці, моцнага здароўя і шчасця. Няхай у вашых сем’ях пануе дабрабыт і згода, супакой і радасць штодня. З Новым годам! Рэдакцыя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!