“Каталіцкі Веснік” віншуе ўсіх святароў са святам!

У Вялікі чацвер Хрыстос устанавіў сакрамант святарства. Таму ў гэты дзень мы, супрацоўнікі “Каталіцкага Весніка”, шчыра віншуем усіх Вас, паважаныя святары!!

Дзякуем Вам за ахвяру Вашага жыцця і за тое, што маеце адвагу прымаць Хрыстовае запрашэнне крочыць за Ім. Дзякуем за штодзённую Эўхарыстыю, за прамоўленае Слова Божае, за споведзь, малітву і бласлаўленне.

Жадаем Вам мужнасці і натхнення Святога Духа, цярплівасці і пакоры. Няхай Госпад заўсёды дапамагае на абраным шляху!!!

Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка”

для друку для друку