Папа Францішак 16 мая 2017 г. даслаў віншавальную тэлеграму на імя Эмануэля Макрона з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта Французскай Рэспублікі, паведамляе Ватыканскае Радыё.
Папа пажадаў яму поспехаў у ажыццяўленні высокіх абавязкаў і прызнаўся, што просіць у Бога падтрымкі для лідэра краіны, вядомай сваёй багатай маральнай традыцыяй, духоўнай спадчынай, у тым ліку хрысціянскай, што можа паслужыць пабудове больш справядлівага і братняга грамадства.
Уважлівае стаўленне да адрозненняў, да слабых і выключаных, спрыяе супрацоўніцтву і салідарнасці паміж народамі, звярнуў увагу Пантыфік. Ён выказаў спадзяванне, што Францыя працягне выступаць, у Еўропе і ў свеце, за пошук міру і агульнага дабра, за павагу да жыцця і абарону годнасці кожнага чалавека і ўсіх народаў.
Новаму Прэзідэнту і ўсяму французскаму народу Святы Айцец пажадаў Божага благаслаўлення.
