Архив меток: успамін

11 лютага — Сусветны дзень хворага

11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворага. 13 мая 1992 года яго ўстанавіў святы Ян Павел ІІ. У той дзень супалі 75-я гадавіна аб’яўлення Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы. Свята штогод адзначаецца 11 лютага, калі ў Касцёле ўспамінаюць першае аб’яўленне Маці Божай у 1858 годзе ў Лурдзе простай вясковай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру. У гэты дзень вернікі ...

Читать далее »

Успамін святога Джона Генры Ньюмана ўключаны ў Рымскі каляндар

Папа Леў XIV распарадзіўся ўключыць у Агульны рымскі каляндар ўспамін святога Джона Генры Ньюмана, кардынала і Доктара Касцёла. 3 лютага 2026 года Дыкастэрыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў абнародавала дэкрэт аб уключэнні неабавязковага ўспаміну святога Джона Генры Ньюмана ў Агульны рымскі каляндар. Ён будзе адзначацца 9 кастрычніка – у дзень навяртання гэтага былога святара Англіканскай Царквы, які перайшоў у каталіцтва ...

Читать далее »

4 кастрычніка — успамін св. Францішка Асізскага

Каталіцкі Касцёл 4 кастрычніка ўшаноўвае памяць святога Францішка Асізскага, аднаго з найбольш значных і шанаваных святых у гісторыі хрысціянства. Ён вядомы як заснавальнік Ордэна Меншых Братоў — францішканцаў — і сімвал глыбокай пакоры, любові да стварэння і адданасці Богу. Яго жыццёвы шлях стаў узорам сапраўднай евангельскай беднасці і духоўнага адраджэння Касцёла. Францішак нарадзіўся паміж 1181 і 1182 гадамі ў заможнай ...

Читать далее »

23 верасня – успамін святога айца Піа

Падрэ Піа – гэта святы XX стагоддзя, які вярнуў Касцёл у часы біблейскіх цудаў. Здаецца, няма такіх звышнатуральных з’яў, якія б не праявіліся ў жыцці капуцына з Сан-Джавані Ратонда. Аздараўленне хворых, дар чытання сэрцаў, водар святасці, білакацыя, левітацыя, стыгматы… Нават адной з гэтых з’яў дастаткова, каб стварыць трылер пра айца Піа. Людзям, якія сустракалі айца Піа, найбольшую карысць прыносілі не ...

Читать далее »

31 ліпеня — успамін святога, які не баяўся вогнішча інквізіцыі

Ні адзін з каталіцкіх манаскіх ордэнаў не выклікае такіх эмоцый, як езуіты. Пра езуіцкую хітрасць складаюць прымаўкі. Пра іх здрадлівасць і шкоднасць распавядаюць чорныя легенды. У чым іх толькі ні папракалі: і ў тым, што гэта ніякая не манаская, а ваенная арганізацыя, якую характарызуе неймаверны ваенны парадак і дысцыпліна, і што адно, чаго прагнуць езуіты, – гэта ўлада ў Касцёле ...

Читать далее »

Мой Аарон. Ксёндз Артур Ляшнеўскі распавядае пра сваю бабулю

Май – месяц, калі адбываюцца самыя прыгожыя набажэнствы, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі. Многія і зараз памятаюць той час, калі ў вясковых хатах збіраліся мясцовыя жанчыны і мужчыны, якія адмаўлялі ружанец, чыталі літанію, спявалі. Гэтыя асобы сталі сапраўдным прыкладам веры для сваіх нашчадкаў, заклалі падмурак ведаў пра Бога і Яго Найсвяцейшую Маці. А ў некаторых выпадках гэтыя асобы нават паўплывалі на ...

Читать далее »

Леў XIV быў абраны ў дзень незвычайных успамінаў. Выпадковасць?

Ці бываюць выпадковасці ў жыцці верніка? 8 мая — дзень, адзначаны літургічнай і духоўнай сімволікай, і менавіта тады канклаў абвясціў аб абранні новага Папы. Так атрымалася, што 8 мая — гэта не толькі дата, глыбока ўкаранёная ў традыцыі Касцёла, але і надзвычай значная ў духоўным плане. У старажытным літургічным календары гэта дзень памяці святога Міхала Арханёла, пераможцы цемры, камандзіра нябесных ...

Читать далее »

12 верасня — успамін Найсвяцейшага Імя Марыі

Чым вера адрозніваецца ад забабонаў, чараўніцтва і ўсяго астатняга, што не з’яўляецца верай? Перш за ўсё тым, што яна з’яўляецца чымсьці жывым, нябачнай жывой рэальнасцю, і ў ёй нічога не працуе само па сабе, як магія, калі прамаўляеш формулу. Няправільная формула ў магічным свеце не дае патрэбнага выніку. Што гэта мае да ўспаміну Імя Марыі? А тое, што ад імёнаў, ...

Читать далее »

16 мая — успамін св. Андрэя Баболі. Хто ён?

Імя Андрэй вельмі папулярнае ва ўсім хрысціянскім свеце. Яно паходзіць ад грэцкага слова ανέρ, ανδρος, што азначае “мужчына”, або ανδρειος – “мужчынскі, мужны”. Гэтае імя цудоўна характарызуе асобу святога Андрэя Баболі – святара і мучаніка, у чыім жыцці яркім святлом заззяла “каталіцкая вера, сіла якой, падмацаваная Божаю ласкаю, з цягам гадоў вырасла настолькі, што стала яго характэрнаю рысаю і нопоўніла ...

Читать далее »

Успаміны Папы Францішка пра Бэнэдыкта XVI: ён быў для мяне бацькам

«Наступнік» – пад такім загалоўкам 3 красавіка 2024 года выйдзе ў свет кніга ўспамінаў Папы Францішка пра Бэнэдыкта XVI. Яна засноўваецца на інтэрв’ю, якое Пантыфік даў іспанскаму журналісту Хаўеру Марцінэсу-Бракалю. «Ён быў для мяне бацькам», — сказаў пра свайго папярэдніка Папа Францішак на старонках кнігі «Наступнік. Мае ўспаміны пра Бэнэдыкта XVI» (El sucesor. Mis recuerdos de Benedicto XVI), якая ў ...

Читать далее »