Ці бываюць выпадковасці ў жыцці верніка? 8 мая — дзень, адзначаны літургічнай і духоўнай сімволікай, і менавіта тады канклаў абвясціў аб абранні новага Папы.
Так атрымалася, што 8 мая — гэта не толькі дата, глыбока ўкаранёная ў традыцыі Касцёла, але і надзвычай значная ў духоўным плане. У старажытным літургічным календары гэта дзень памяці святога Міхала Арханёла, пераможцы цемры, камандзіра нябесных войскаў і магутнага апекуна Касцёла. Менавіта ў гэты дзень Леў XIII, які меў такое ж імя, як і новы Папа, як кажуць, перажыў містычны досвед, які падштурхнуў яго скласці малітву-экзарцызм да святога Міхала.
Але гэта яшчэ не канец. 8 мая таксама ўспамін Маці Божай Пампейскай — Каралевы Святога Ружанца, Панны Марыі незлічоных цудаў і ласкаў, атрыманых праз навэнну ў Пампеях. Яе культ працягвае расці, і ружанцовая малітва — такая простая, але такая магутная — вяртаецца сёння з новай сілай у сэрцы многіх вернікаў. Падобна і з навэннай.
І вось, у той самы дзень, Святы Дух вядзе кардыналаў да абрання новага Папы, які прымае імя Леў XIV. Папа, імя якога глыбока звязана з духоўнай барацьбой. Хіба гэта не знак? Хіба гэта не відавочны заклік да абнаўлення, да вяртання да малітвы, да веры ў сілу нябёсаў?
Каталіцкі Касцёл сёння стаіць на парозе вялікіх выклікаў, але таксама і вялікіх абяцанняў. І 8 мая нагадвае нам, што мы не адны. Побач з намі стаіць св. Міхал Арханёл, і над намі чувае Марыя!
Паводле pl.aleteia.org
