Архив меток: семінарыя

Гісторыі паклікання. У Пінску прайшла агульнабеларуская сустрэча семінарыстаў

«Пакліканне» – часта чуеш гэты тэрмін з вуснаў святароў. Той ці іншы чалавек менавіта дзякуючы яму жыве ў хвале Бога  і становіцца духоўнай асобай. А як прыходзіць пакліканне, у якія моманты жыцця і як рэагуюць родныя пакліканых на гэта, мы высвятлялі ў Пінскай міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі падчас юбілеяў з нагоды 90-годдзя заснавання і 15-годдзя аднаўлення яе працы. Туды рэдактара газеты ...

Читать далее »

Даклад біскупа Юрыя Касабуцкага на ўрачыстасцях у Пінскай духоўнай семінарыі. Відэа

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі 17 красавіка выступіў з дакладам «Сям’я і Касцёл як асяроддзе абуджэння пакліканняў да святарства» перад семінарыстамі і святарамі на ўрачыстасцях у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Святочныя мерапрыемствы праходзілі з нагоды 90-годдзя ад заснавання семінарыі і 15-годдзя яе аднаўлення. У сваім дакладзе іерарх звярнуў увагу на ролю сям’і ў святарскіх пакліканнях. Леанід Юрык, ...

Читать далее »

Семінарыйны гурт «Ave» выступіў у Навагрудку

14 студзеня музычны гурт „Ave” наведаў прафесійна-тэхнічны ліцэй у Навагрудку, каб разам са студэнтамі паглыбіцца ў сэнс перажывання перыяду Божага Нараджэння. Галоўная мэта спаткання, як сцвярджаюць удзельнікі гурта, прыблізіць вобраз Таго, хто цалкам змяніў іх жыццё, напоўніў яго сапраўдным сэнсам і невымоўнай радасцю. Пасля канцэрта семінарысты прынялі таксама ўдзел у супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў кіраўнік гурта кс. Андрэй Лішко, і ...

Читать далее »

Кардынал Дзяржсакратар пра беднасць і семінарыі

Выхад на перыферыі і бедныя павінны знайсці больш месца ў адукацыйных праграмах духоўных семінарый, лічыць кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Ён спаслаўся на заклік, які Францішак неаднаразова кіраваў да святароў, каб ішлі на геаграфічныя і экзістэнцыйная ўскраіны. “Па прыкладу Хрыста, святар закліканы евангелізаваць бедных”, — сказаў бліжэйшы супрацоўнік Папы. Дзяржсакратар Яго Святасці адзначыў, што падчас семінарыйнай фармацыі трэба надаваць больш увагі ...

Читать далее »

Каталіцкія семінарыі ў Беларусі чакаюць перамены

“Каталіцкія семінарыі Беларусі чакаюць перамены і мадыфікацыя”, — паведаміў “Каталіцкаму Весніку” біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які ўзначальвае Камiсію па справах фармацыi семiнарыстаў i святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Па словах іерарха перамены ў арганізацыі навучальнага працэсу ў беларускіх семінарыях звязаны перадусім з візітам у Беларусь у маі 2015 года Сакратара кангрэгацыі па справах духавенства арцыбіскупа Хорхэ Карласа Патрона Вонга. ...

Читать далее »

Інтэлектуальная гульня «Бітва розумаў» адбылася ў Гродзенскай семінарыі

Жыццё ў семінарыі шматграннае і рознабаковае. Канешне, у першую чаргу – гэта заняткі, падчас якіх набываюцца веды, выпрацоўваюцца адпаведныя навыкі, так неабходныя ў далейшай душпастырскай працы. Але асоба святара фарміруецца пад уздзеяннем шматлікіх іншых мерапрыемстваў, якія вучаць перш ўсё стаць добрым чалавекам, чалавекам шчырым і спагадлівым, тактоўным і інтэлігентным, добразычлівым і адказным. Суботнім вечарам у семінарыі адбылася інтэлектуальная гульня пад ...

Читать далее »

У Гродне адзначылі імяніны кс. біскупа Юзафа Станеўскага

19 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі ўспамін св. Юзафа – абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны, апякуна Касцёла і ўсіх працуючых людзей, а таксама нябеснага заступніка кс. біскупа Юзафа Станеўскага. У гэты асаблівы для кс. біскупа дзень на св. Імшы маліліся, каб Бог праз заступніцтва святога апякуна, які карпатліва і сумленна працаваў у Назарэце на працягу многіх гадоў ...

Читать далее »

Навучэнцы Гродзенскай семінарыі ўшанавалі рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі

18 лютага, падчас Велікодных рэкалекцый, якія праходзілі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, адбылася значная падзея. З нагоды святкавання 25-гадовага юбілею заснавання семінарыі клерыкі на чале з кс. біскупам Юзафам Станеўскім і кс. рэктарам Раманам Рачко сустрэлі рэліквіі і абраз вельмі вядомага і шанаванага ў нашай краіне бл. кс. Міхала Сапоцькі. Дзякуючы рэкалекцыяністу кс. Яну Пузыну, які вельмі прасякнуты духоўнасцю ...

Читать далее »

14 выхаванцаў духоўнай семінарыі ў Пінску – крызіс ці новыя магчымасці?

Міждыяцызіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага рыхтуецца адзначыць 90-годдзе. Установа была заснавана ў 1925 г. і як семінарыя Пінскай дыяцэзіі дзейнічала да 1939 г. Потым была зачынена з моманту прыходу на гэтыя землі савецкай улады. У ёй пачаліся, як выказаўся святой памяці кардынал Казімір Свёнтэк, вялікія канікулы. У 2001 г. семінарыя адрадзілася праз шматлікія намаганні кардынала, які атрымаў ...

Читать далее »

Чаму хлопцы не ідуць у семінарыю?

Кожны чалавек у сваім жыцці задумваецца, якую прафесію выбраць і кім працаваць. Некаторыя, адчуўшы ў сэрцы пакліканне, становяцца святарамі, каб сваё жыццё аддаць Госпаду. Чаму сёння зусім няшмат маладых людзей навучаецца ў беларускіх семінарыях?       Кс. Канстанцін Анашка: – Думаю, сёння моладзь баіцца адказнасці. Гэта датычыць не толькі семінарыі, але і манаства, і сям’і, і нават выбару працы. ...

Читать далее »