Архив меток: рэпартаж

Ператварыць пакой у касцёл. Будні рэстаўратара Валянціны Вербіловіч

– Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей, – гэтыя словы Езус адрасаваў Сымону і Андрэю, якія былі рыбакамі і зараблялі гэтай справай сабе на хлеб. Мужчыны не сталі супраціўляцца закліку, не думалі пра наступствы. Яны адкінулі свае сеткі і цалкам даверыліся Богу. Так Езус прыцягнуў апосталаў да сябе. Да кожнага з нас Бог звяртаецца па-рознаму, клічучы прыйсці ...

Читать далее »

Адзін дзень з жыцця семінарыста-першакурсніка

Тры гады таму ў беларускіх каталіцкіх семінарыях быў уведзены прапедэўтычны (падрыхтоўчы) курс у фармаце першага года навучання. “Каталіцкі Веснік” наведаў клерыкаў-першакурснікаў і даведаўся, як жыве і функцыянуе семінарыя. Падрыхтоўчы год з сядзібай ў Мінску лічыцца першым годам Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне і Пінску. Калі казаць агулам, гэта такі падрыхтоўчы курс, які дазваляе хлопцам пазнаць асноўныя праўды веры, катэхізіс, каб ...

Читать далее »

Вялікі фотарэпартаж журналістаў «Каталіцкага Весніка» з урачыстасцей у Будславе (+відэа)

30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Будславе праходзілі ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Прадстаўляем Вашай увазе фота- і відэарэпартажы журналістаў «Каталіцкага Весніка» з гэтага святкавання. 1. Уваход пілігрымак 2. Будслаў у тварах Леанід Юрык і Зміцер Лупач

Читать далее »

Талент пакліканняў: творчы шлях мастачак Варановіч

Зямля Астравеччыны шчодрая на таленты. Такім яскравым прыкладам з’яўляюцца беларускія мастачкі Тэрэса Іосіфаўна Варановіч і яе дачка Вікторыя, якія жывуць у вёсцы Дайлідкі. Сёння да іх у госці завітаў “Каталіцкі Веснік”. Сям’я Варановіч жыве недалёка ад касцёла Апекі Маці Божай. Як толькі заходзіш у дом, адразу бачна, што тут ёсць мастакі: распісаныя дзверы, сцены, у інтэр’еры прысутнічае шмат уласных карцін. ...

Читать далее »

Гісторыя аднаго паклікання

Гэты артыкул прысвечаны сястры Цэцыліі Абухоўскай з супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці, якая ў часы савецкага атэізму несла патаемнае, ахвярнае служэнне Богу і людзям. Каб больш даведацца пра жыццё і лёс 89-гадовай манахіні, я накіроўваюся ў вёску Каменку, што на Гродзеншчыне. Маршрутка спыняецца на шчучынскай аўтастанцыі, дзе мяне сустракае с. Фаўстына Цыдзік. Разам едзем у Каменку, якая размешчана за 16 кіламетраў ...

Читать далее »

Ксёндз і лабрадоры: рэпартаж з Нясвіжа

Тысячы турыстаў прыязджаюць у старажытны Нясвіж – рэзідэнцыю вядомага роду Радзівілаў, каб паглядзець на шматлікія помнікі мінуўшчыны. А я, даведаўшыся пра цікавае захапленне ксяндза Пятра Шарко, пробашча касцёла Божага Цела, вырашыла наведаць горад, каб пабачыць гадавальнік “Скарб Сэрца”, у якім святар займаецца развядзеннем сабак-лабрадораў. Маршрутка прыпыняецца каля самай старажытнай з ратуш, што захаваліся ў Беларусі. Выходжу і накіроўваюся ў бок ...

Читать далее »

Рэпартаж з Раготна: Як ксёндз на Вялікдзень злодзея затрымаў

З кс. Віктарам Захарэўскім мяне звязваюць гады сумеснага навучання ў семінарыі ў Гродне. Таму, калі даведаўся, што ён, рызыкуючы сабой, затрымаў злодзея, адразу вырашыў праведаць ксяндза Віктара і падтрымаць яго. Пра тое, як жывецца маладому святару на Гродзеншчыне і што сабой уяўляе парафія ў Раготне (Дзятлаўскі раён), чытайце ў гэтым рэпартажы. Каталіцкая парафія ў Раготне вядзе свой радавод з 1400 ...

Читать далее »

Пабожныя псальмы пад вясёлы клёкат, Або як ксёндз бусляня гадаваў

“Як выглядае штодзённае жыццё святара?” – такім пытаннем задаюцца многія нашы чытачы. Каб крыху прыадкрыць гэтую таямніцу, “Каталіцкі Веснік” накіраваўся ў вёску Барадзінічы, што ў Віцебскай дыяцэзіі. Там працуе кс. Юрый Ноцунь – святар ордэна сэрцанаў. Як толькі пад’язджаем да плябаніі, нас радасным клёкатам вітае бусел. Ён стаіць на цяпліцы і з цікаўнасцю разглядае гасцей. Праўду кажучы, гэты малады буслік ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі