Айцы кармэліты запрашаюць усіх ахвотных на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 25 па 27 лютага (пятніца – нядзеля) у мядзельскім рэкалекцыйным доме. Духоўныя практыкаванні па методыцы Lectio Divina грунтуюцца на ўважлівым чытанні Божага слова і разважанні над ім у кантэксце ўласнага жыцця. Рэкалекцыі дапамогуць нанава адкрыць жывое і дзейснае Божае Слова і жыць ім. Правядзе духоўныя практыкаванні айцец Пётр Фраштэнга OCD. Прыблізны план рэкалекцый і ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі «Унутранае аздараўленне»
25-27 лютага ў Навагрудку пры парафіі Св. Міхала Арханёла адбудуцца духоўныя практыкаванні, якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў Мастах. У рэкалекцыях можа прыняць удзел кожная дарослая асоба, якая хоча дасведчыць гаючай прысутнасці Езуса ў Яго Слове і Эўхарыстыі. З сабой неабходна мець Біблію (Стары і Новы Запаветы) і ружанец. Адрас: г. Навагрудак вул. Савецкая 2, касцёл Св. Міхала ...
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах
З 11 па 13 сакавіка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, якія арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Рэкалекцыі адбудуцца ў доме айцоў вербістаў па вул. Шаўчэнкі, 6. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +37533 325 57 64 (MТС), +37529 178 36 34 (А1) – Юрый Гапонік. grodnensis.by
Читать далее »У лютым у Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі для святароў
З 21 па 24 лютага ў Навагрудку пры парафіі святога Міхала Арханёла адбудуцца чатырохдзённыя рэкалекцыі для святароў. Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы — месцы мучаніцкай смерці ад рук гітлераўцаў святароў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Пачатак рэкалекцый — 21 лютага, панядзелак, 12.00; Заканчэнне рэкалекцый — 24 лютага, чацвер, 14.00. У рэкалекцыях могуць браць удзел ...
Читать далее »Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Навагрудак
Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае дзяўчат на рэкалекцыі, якія адбудуцца ў Навагрудку. Сустрэча пройдзе з 11 па 13 лютага і будзе прысвечана тэме «Сара: як навучыцца быць „прынцэсай“ Бога». Запрашаюцца дзяўчаты з усіх дыяцэзій Беларусі, узрост удзельніц — ад 18 гадоў. Адрас: кляштар назарэтанак у Навагрудку, вул. Першамайская, 26. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 33 ...
Читать далее »Рэкалекцыі «Быць хрысціянінам на працоўным месцы» пройдуць ва Уселюбе
Трэцюю частку жыцця мы праводзім на працы. І гэта выклікае шмат пытанняў не толькі ў хрысціян. Навошта я працую? Навошта ўвогуле трэба працаваць? Ці з’яўляецца праца непазбежным злом, вынікам грэхападзення? Ці правільна гэта, што я працую дзеля грошай? Менавіта на гэтыя пытанні будуць шукаць адказ на старонках Святога Пісання падчас рэкалекцый з 11 па 13 лютага ва Уселюбе. Каб зразумець, ...
Читать далее »«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць сужонкаў і кансэкраваных асоб на рэкалекцыі ў Навагрудак
11–13 лютага адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у Навагрудку, у рэкалекцыйным доме пры касцёле святога Міхала Арханёла, паведамляе Catholic.by. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу перадусім сем’і з Мінска, Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі. Рэкалекцыі праходзяць па ўнікальнай аўтарскай праграмме ўжо 18 гадоў у Беларусі і больш за 40 гадоў у свеце. Рэкалекцыі ...
Читать далее »«Як стаць разумным?»: з 21 па 23 студзеня ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі
Святы Ян кажа аб тым, што вы, юнакі, можаце мець сілу, вы можаце перамагчы злога (1 Ян 2,14). Дзе ўзяць сілу? Што для гэтага трэба? Аднак, сіла не складаецца толькі з самой сілы. Ёсць яшчэ адзін важны элемент, ад якога будзе залежаць эфектыўнасць нашага жыцця. Гэты элемент праходзіць па ўсёй кнізе Прыпавесцяў. У гэтай серыі рэкалекцый арганізатары звернуць увагу на ...
Читать далее »«Што хавае маё сэрца?»: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Навагрудку
З 3 па 5 студзеня ў Навагрудку пры кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат. “Што хавае маё сэрца?” – такой была тэма духоўных практыкаванняў. Сустрэча пачалася са знаёмства. Прыехалі дзяўчаты з розных парафій Гродна, а таксама Ліды, Стаўбцоў, Навагрудка і Мінска. Канферэнцыі праводзіў кс. Аляксандр Фядотаў SCI. Святар разважаў пра постаці Евы і Марыі. Усіх ...
Читать далее »Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Навагрудак
Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае дзяўчат на рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні адбудуцца з 3 па 5 студзеня ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку (вул. Першамайская, 26). Сустрэча будзе прысвечана тэме “Што хавае маё сэрца?”. Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты з усіх дыяцэзій Беларусі, узрост удзельніц – пачынаючы з 8 класа. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 33 621 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!