Архив меток: парады

Як дапамагчы сабе, калі хварэюць дзеці

Вітаю ўсіх мам у нашай рубрыцы ”Мама маме”. Восень прыносіць з сабой рознакаляровае лісце, плады зямлі, пах смачных пірагоў у нашых кухнях і… Але, на жаль, пачынаюць хварэць дзеці. Сёння паразмаўляем, што рабіць, каб мінімізаваць наступствы хваробы для сямейных адносінаў, атмасферы і настрою ўсіх чальцоў сям’і. Дзеці хварэюць – гэта нармальны працэс Маю на ўвазе “сезонныя хваробы ”– ВРЗ і ...

Читать далее »

Біблія: лічбы, якія ўражваюць. І могуць добра навучыць нас цярпенню

Калі вы адчуваеце расчараванне, з-за таго, што Бог не адказвае на вашыя малітвы, вось выдатны напамін, што здавацца нельга ніколі. Цнота цярпення — гэта тое, чаго многім з нас не хапае, асабліва ў пэўныя моманты жыцця. Могуць здарыцца моманты, калі вы крычыце на сваіх дзяцей, таму што адчуваеце стомленасць. Можна бурчэць сабе пад нос, таму што ў кавярні задоўга гатуюць ...

Читать далее »

Як дапамагчы маме?

Паразмаўляем пра хатнія абавязкі. Часта здараецца так, што не кожны чалец сям’і ўсведамляе, колькі хатніх спраў выконвае мама, колькі часу ёй патрэбна, каб выканаць усё – ад самых буйных абавязкаў да самых дробных. Такія абставіны часта прыводзяць да выгарання. А ўсім нам вядома, што калі выгарае мама, пакутуе сям’я. Прапаную пяць парадаў па размеркаванні хатніх абавязкаў. Сямейны сход Сямейны сход ...

Читать далее »

Парады студэнтам ад святога Юзафа з Купертыну

Студэнцкія гады — гэта час адкрыццяў, новых ведаў і важных рашэнняў. Часам можа здавацца, што немагчыма даць сабе рады з усімі задачамі і выпрабаваннямі, якія сустракаюцца на гэтым шляху. Але не варта адчайвацца! Святы Юзаф з Купертыну, апякун студэнтаў, навукоўцаў і ўсіх, хто імкнецца да ведаў, гатовы падзяліцца сваёй мудрасцю і падтрымкай. 1. Вера ў сябе — першы крок да ...

Читать далее »

Вам не падабаецца ваша праца? У Бога можа быць свой план у дачыненні да яе

Ёсць папулярная алегорыя пра трох каменячосаў. Першы, пануры і стомлены, кажа: «Я працую ў кар’еры і абчэсваць камяні». Другі, выконваючы тую ж працу, але з крыху большай адвагай, кажа: «Я працую, каб зарабіць на жыццё». Трэці апрацоўвае камяні тымі ж інструментамі, што і яго калегі, але ззяе знутры і са светлай усмешкай адказвае: «Я будую храм». Успомнім другога каменячоса, таго, ...

Читать далее »

Адно простае слова, якое паляпшае сяброўскія і сямейныя адносіны

Звярніце ўвагу на тое, як часта вы кажаце «так» сваім блізкім. Не бойцеся казаць ім «так» як мага часцей. Гэта самы просты і эфектыўны спосаб паказаць, што мы іх любім. Калі мы атрымліваем запрашэнне на мерапрыемства ў Facebook і можам выбраць паміж «Я не буду прымаць удзел», «Мне цікава» або «Я буду прымаць удзел», мы, хутчэй за ўсё, націснем на ...

Читать далее »

Сямейныя перакусы

Вітаю вас, дарагія мамы! Рыхтуючы сённяшнюю тэму, успомніла жарт: “Цікавае жыццё мамы ў дэкрэце: раніцай каву прыгатавала, вечарам папіла”. Насамрэч, так бывае, што кожны чалец сям’і мае свой графік. Часам мы перакусваем не дома, а прыходзячы дадому, усе ядуць паасобку. Але ж супольныя перакусы ў сям’і – гэта не толькі спажыванне страваў. Гэта час, калі асобныя сямейнікі становяцца адным цэлым, ...

Читать далее »

Час, праведзены разам

Пахвалёны Езус Хрыстус! Вітаю вас, дарагія мамы маленькіх і дарослых дзяцей! Сёння мы паразважаем над супольным сямейным часам. Калі дзіцятка малое, то мама праводзіць з ім амаль 24/7, а тата працуе. Час хутка ляціць, дзіцятка падрастае, ідзе ў садочак, мама выходзіць на працу, сям’я сустракаецца вечарам, і часта кожны займаецца сваімі справамі. Разгледзім сёння пяць парадаў, як не страціць супольнасць ...

Читать далее »

Пра што трэба памятаць, каб добра перажыць пілігрымку

Гістарычна склалася так, што паломніцтва цешыцца папулярнасцю сярод людзей. Пілігрымка заўсёды была праявай пакаяння, жадання выправіцца, штосьці змяніць у сваім жыцці, выпрасіць патрэбныя ласкі. Перажываючы паломніцтва, узбагачаючыся досведам, вернікі паступова складалі парады, якія павінны дапамагчы больш плённа перажыць пілігрымку. Ніжэй некаторыя з іх. Няварта ісці ў пілігрымку таму, хто не выплаціў даўгі. Няварта ісці ў паломніцтва таму, хто пакінуў дом ...

Читать далее »

Як арганізаваць адпачынак у сям’і, дзе ёсць маленькія дзеці?

Хвала Хрысту! Вітаю ўсіх мам. Мы працягваем разам размаўляць пра радасці і цяжкасці мацярынства. Надышло лета – пара прыгодаў, пілігрымак і цудоўных сустрэч. Звычайна гэта вельмі насычаны і радасны час, але мы, мамы, людзі незвычайныя, таму і паразважаем на тэму сямейнага адпачынку. Прапаную пяць парадаў. 1. Які адпачынак мы можам дазволіць сабе? Тут гаворка не толькі пра матэрыяльны аспект. Калі ...

Читать далее »