Развіваць адносіны з Богам, умацоўваць надзею малітвай і пазбягаць добраахвотнай самаізаляцыі, — заклікаў Францішак духавенства Рымскай дыяцэзіі. 27 лютага 2020 г. у базыліцы св. Яна на Латэране павінна была адбыцца велікапосная сустрэча Францішка са святарамі, але па прычыне “лёгкага недамагання” Папа не змог прыняць удзел у ёй. Зварот Пантыфіка да святароў зачытаў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа ў Папяльцовую сераду: перайсці ад праху да жыцця
Попел на нашых галовах нагадвае пра шлях ад жыцця да праху, а таксама ад праху да жыцця, — падкрэсліў Пантыфік падчас св. Імшы, якую цэлебраваў у Папяльцовую сераду 26 лютага 2020 г. Літургіі на пачатак Вялікага посту папярэднічала традыцыйная працэсія, якая пачалася малітвай у рымскім бэнэдыктынскім касцёле св. Анзэльма. Пасля яе Папа разам з кардыналамі, біскупамі, святарамі, законнікамі і свецкімі ...
Читать далее »Папа Францішак скіраваў пасланне на Вялікі пост
Вялікі пост – спрыяльны час для падрыхтоўкі да святкавання Таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса, асновы асабістага і супольнага хрысціянскага жыцця. Да яе трэба рыхтавацца пастаянна, розумам і сэрцам. Аб гэтым Папа Францішак кажа ў сваім Пасланні на Вялікі пост, абнародаваным 24 лютага 2020 года. У ім Пантыфік нагадаў, што слухаць і прымаць Добрую навіну пра смерць і ўваскрасенне Езуса – ...
Читать далее »Папа Францішак пра хрысціянскі экстрэмізм
Адзіны дазволены хрысціянскі экстрэмізм, гэта экстрэмізм любові, — падкрэсліў Папа Францішак падчас св. Імшы, якую 23 лютага 2020 года цэлебраваў у італьянскім горадзе Бары. У гаміліі Пантыфік спаслаўся на старажытны закон: “Вока за вока, зуб за зуб”. Ён азначаў: у таго, хто забірае нешта ў цябе, ты забярэш тое ж самае. Пантыфік падкрэсліў, што насамрэч, гэты закон быў вялікім прагрэсам, ...
Читать далее »Святы Айцец ухваліў дэкрэты: сярод благаслаўлёных – малады інтэрнаўт
21 лютага 2020 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Анджэла Бэчу, і ўхваліў публікацыю дэкрэтаў па беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсах. Першыя тры дакументы тычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва: бл. Лазара, вядомага як Дэвасахаям, індыйскага свецкага верніка, мучаніка, забітага з нянавісці да веры ў 1752 годзе; бл. Марыі Франчэскі ад Езуса (свецкае імя: Анна ...
Читать далее »Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Германіі
Папа выказаў сваю блізкасць сваякам ахвяр тэракту ў нямецкім горадзе Ганаў. Спачувальную тэлеграму ад яго імя скіраваў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. “Святы Айцец Францішак быў глыбока засмучаны даведаўшыся пра жудасны акт насілля ў Ганаў, які прывёў да гібелі нявінных людзей”, — заўважыў іерарх. Ён запэўніў у блізкасці Папы да ўсіх, хто пакутуе па прычыне згубы сваіх блізкіх. “У малітве Папа ...
Читать далее »Святога Айца ўзнагародзілі за развіццё яўрэйска-хрысціянскага сяброўства
Папу Францішку ўручылі залаты знак “Vision-Avard 2020” у знак прызнання яго заслуг для яўрэйска-хрысціянскага сяброўства. Узнагароджанне адбылося ў Ватыкане 14 лютага 2020 г. падчас аўдыенцыі для дэлегацыі Еўрапейскага яўрэйскага кангрэса. “Vision-Avard” уручаецца раз у год дзвюм асобам – яўрэйскага і не-яўрэйскага паходжання, – якія выступаюць за “больш аб’яднаны свет, свабодны ад антысемітызму”. Машэ Кантар, старшыня Яўрэйскага кангрэса, падкрэсліў, што Папа ...
Читать далее »Папа ў праграме “Credo”: Прысутнасць д’ябла ў нашым свеце рэальная; трэба абараняцца супраць яго
Прысутнасць д’ябла ў нашым свеце рэальная; трэба абараняцца супраць яго і яго падману, — заўважыў Папа ў першым выпуску праграмы на італьянскім TV2000. Асновай новага цыклу тэлепраграм, прысвечаных Апостальскаму сімвалу веры, стала інтэрв’ю з Францішкам. “Некаторыя кажуць, што д’ябла не існуе, і што ў нас саміх існуе схільнасць да зла па прычыне розных духоўных хвароб. Гэта праўда, мы параненыя, але ...
Читать далее »Святы Пасад: хутка адкрыццё архіваў пантыфікату Пія ХІІ
Святы Пасад адкрые для навукоўцаў архівы з перыяду пантыфікату Пія ХІІ, які прыйшоўся на Другую сусветную вайну. Зала Друку правядзе 20 лютага 2020 г. спецыяльную прэзентацыю ініцыятывы. Сама цырымонія адкрыцця архіваў перыяду ад 1939 па 1958 гг. запланавана на 2 сакавіка 2020 г. У ватыканскай прэзентацыі, на якую запрасілі журналістаў, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе, прымуць удзел, між іншым, кардынал Жозэ ...
Читать далее »Францішак: місійны год для будучых дыпламатаў Святога Пасаду
Ліст Папы да кіраўніка Папскай касцёльнай акадэміі: тым, хто паступае на дыпламатычную службу Святога Пасаду, будзе прапанавана правесці год у адной з дыяцэзій для атрымання місіянерскага досведу. Францішак абвясціў пра гэта ў сваёй заключнай прамове на Сінодзе па Амазоніі, і зараз ідэя была канкрэтызавана. Папа напісаў арцыбіскупу Джозэфу Марына, новаму старшыні Папскай касцёльнай акадэміі – школы па падрыхтоўцы дыпламатычных работнікаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!