Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік адказаў на пытанне чытачкі новага ватыканскага часопіса

Асабісты адказ ад Святога Айца атрымала чытачка новага ватыканскага часопіса «Плошча святога Пятра». У ім Папа Францішак паразважаў пра значэнне хросту ў жыцці чалавека. 25 лістапада 2024 года дырэктар па камунікацыях базілікі святога Пятра, айцец Энца Фартуната анансаваў выхад новага штомесячнага часопіса «Плошча святога Пятра» (Piazza San Pietro). Адным з аўтараў выдання стаў Папа Францішак. У першым выпуску ён адказаў ...

Читать далее »

Папа: «Давяраю Табе» – самая простая і моцная малітва да Хрыста

Пантыфік у сваім твіце падзяліўся думкамі пра самую простую і папулярную малітву, якая, як страла, трапляе ў сэрца Хрыста — «Давяраю Табе». Больш слоў не патрэбна. У пятніцу, 22 лістапада 2024 года, Святы Айцец апублікаваў у сацыяльнай сетцы X (раней Twitter) разважанне пра сутнасць малітвы даверу. Папа падкрэслівае, што часам самыя простыя словы маюць найбольшую сілу ў духоўным жыцці. Гэтае ...

Читать далее »

Святы Айцец абвясціў Сусветную сустрэчу па правах дзяцей

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 лістапада 2024 года, Папа абвясціў, што 3 лютага 2025 года ў Ватыкане адбудзецца Сусветная сустрэча, прысвечаная правам дзяцей пад дэвізам: Любіць і абараняць. У Міжнародны дзень правоў дзіцяці Папа Францішак звярнуў увагу на неабходнасць пошуку новых шляхоў дапамогі і абароны мільёнаў дзяцей, якія дагэтуль пазбаўлены сваіх правоў. Ён падкрэсліў, што ў сустрэчы возьмуць удзел ...

Читать далее »

Папа: штодзённымі ўчынкамі закладаць аснову лепшай будучыні

“Надзея не расчаруе ніколі. Пілігрымы да лепшага свету” – кніга Папы пад такім загалоўкам з’явіцца 19 лістапада 2024 года на паліцах кнігарняў Італіі, Іспаніі і краін Лацінскай Амерыкі. Некаторыя ўрыўкі з яе апублікавала выданне La Stampa. У новай кнізе Святы Айцец закрануў вялікую колькасць актуальных сацыяльных праблем. Напрыклад, ён падкрэслівае, што “абсалютна неабходна вырашаць прычыны міграцыі, у краінах паходжання” людзей, ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з былымі ізраільскімі заложнікамі

Пантыфік сустрэўся ў Ватыкане з групай ізраільцян, якія былі захоплены баевікамі Хамас падчас нападу 7 кастрычніка 2023 года і на працягу некалькіх месяцаў утрымліваліся ў заложніках. У аўдыенцыі, якая адбылася 14 лістапада 2024 года ў Папскай бібліятэцы ў Апостальскім палацы, бралі ўдзел шаснаццаць чалавек, сярод якіх дзесяць жанчын, чатыры мужчыны і двое дзяцей. Адзін з гасцей падарыў Святому Айцу футбольную ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае спісаць даўгі бедных краін

Стварыць новую міжнародную фінансавую архітэктуру і спісаць даўгі бедных краін заклікаў міжнародную супольнасць Папа Францішак. Ад яго імя з пасланнем да ўдзельнікаў Канферэнцыі ААН па клімату звярнуўся Дзяржсакратар П’етра Паралін. 11 лістапада 2024 года ў Баку стартаваў саміт па клімату COP29, у якім прымае ўдзел больш за 50 тысяч чалавек. У сваім пасланні Папа заклікаў багатыя дзяржавы ўзяць на сябе ...

Читать далее »

Сусветны дзень бедных: ініцыятывы Папы і Святога Пасаду

17 лістапада 2024 года ў Касцёле будзе адзначацца Сусветны дзень бедных, устаноўлены Папам Францішкам восем гадоў таму, каб прыцягнуць увагу на сітуацыі людзей у нястачы, і заахвоціць дапамагаць ім. Сёлетняя тэма ініцыятывы: “Малітва беднага дасягае Бога” (Сір 21,5) Прыклад салідарнасці з беднымі дасць сам Папа. Раніцай ён узначаліць Імшу на плошчы святога Пятра, перад якой благаславіць трынаццаць ключоў – сімвал ...

Читать далее »

Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні Полацкай

Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні ПолацкайУ Рыме, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых (у рыма-каталіцкім каляндары) – 30 кастрычніка 2024 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, архімандрыт Сяргей (Гаек) падарыў Яго Святасці Папе Францішку малую ікону св. Еўфрасінні Полацкай. Гэта сімвалічны дар экуменічнай групы моладзі з Мінска, Полацка, Віцебска і Гародні, якая ў рамках “Года ...

Читать далее »

Малітва Папы Францішка за памерлых пастыраў Касцёла

4 лістапада 2024 года ў базіліцы святога Пятра Папа Францішак прысутнічаў на Эўхарыстыі за памерлых на працягу апошняга года кардыналаў і біскупаў і разважаў пра памяць як шлях да збаўлення. Падчас гаміліі Папа засяродзіўся на евангельскім эпізодзе размовы Езуса з укрыжаваным разбойнікам. «Гэта не вучань прамаўляе гэтыя словы, не адзін з тых, хто хадзіў за Езусам па дарогах Галілеі і ...

Читать далее »

Папа Францішак адчыніць Святыя дзверы ў рымскай турме Рэбібія

Пантыфік таксама хоча стаць “пілігрымам надзеі”, таму 26 снежня, у свята святога Стэфана, адчыніць Святыя дзверы ў турме Рэбібія, — паведаміў арцыбіскуп Рына Фізікела на прэс-канферэнцыі, якая 28 кастрычніка 2024 года прайшла ў Ватыкане. Адкрыццё Святых дзвярэй у рымскай турме Рэбібія, як сімвале ўсіх турмаў у свеце, стане важным знакам абвяшчэння надзеі таксама для вязняў і духоўнай блізкасці Францішка да ...

Читать далее »