13 чэрвеня 2020 г. было абнародавана пасланне Францішак на IV Сусветны дзень бедных. Яго тэма – словы з Кнігі Мудрасці Сіраха: “Працягні руку тваю да беднага” (Сір 7,32). Папа нагадаў, што ў старажытнай мудрасці Сіраха знаходзяцца ўказанні для шматлікіх жыццёвых сітуацый, сярод якіх беднасць, “якая заўсёды набывае розныя абліччы” і з’яўляецца месцам магчымай сустрэчы з Езусам Хрыстом. У сітуацыі нястачы ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец: змаганне з Богам – метафара малітвы
Гісторыя Якуба і яго змагання з Богам была тэмай чарговай катэхезы Святога Айца з цыкла, прысвечанага малітве. Ён заклікаў вернікаў не спадзявацца на ўласную спрытнасць, а адкрыцца на ласку і міласэрнасць Пана. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 10 чэрвеня 2020 г. прайшла ў фармаце відэатрансляцыі з Прыватнай бібліятэкі Апостальскага палаца Ватыкана, Пантыфік заўважыў, што Кніга Быцця, “праз лёс людзей далёкіх эпох, ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае чэрпаць міласэрнасць і прабачэнне з Сэрца Езуса
Дзякуючы эўхарыстычнай адарацыі нашы сэрцы становяцца больш цярплівымі, шчодрымі і міласэрнымі, — падкрэсліў Папа Рымскі пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 7 чэрвеня прайшла ў Ватыкане. “Чэрвень асаблівым чынам прысвечаны Сэрцу Хрыста, ушанаванне якога аб’ядноўвае вялікіх духоўных настаўнікаў і просты людзей з Божага народу. Сапраўды, чалавечае і боскае Сэрца Езуса – гэта крыніца, з якой заўсёды можам чэрпаць Божую міласэрнасць, прабачэнне ...
Читать далее »Папа падчас агульнай аўдыенцыі: спрачацца з Богам, давяраючы Яму
Абрагам сваім жыццём вучыць нас шляху, на якім вера становіцца гісторыяй, дзе існуе мужнасць паверыць у абяцанне, дадзенае Богам, — на гэта звярнуў увагу Папа 3 чэрвеня 2020 г. падчас агульнай аўдыенцыі. Традыцыйная сустрэча, з прычыны пандэміі каронавіруса, прайшла ў форме відэатрансляцыі з Прыватнай бібліятэкі ў ватыканскім Апостальскім палацы. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаны малітве, Францішак звярнуў увагу на прыклад веры ...
Читать далее »Папа Францішак: св. Антоній – прыклад увагі да бедных і адстойвання праўды
Св. Антоній Падуанскі – святы старажытны, але таксама вельмі сучасны і бліскучы ў сваёй інтуіцыі; ён можа стаць узорам для сучаснай моладзі, — перакананы папа Францішак. Папа напісаў ліст да генеральнага настаяцеля канвентуальных францішканаў з нагоды 800-годдзя ўступлення св. Антонія ў Ордэн Меншых Братоў. Пантыфік у некалькіх словах узгадаў генезіс францішканскага паклікання вялікага святога, які стаў не толькі адным з ...
Читать далее »Папа Францішак запрасіў дзяцей у Ватыкан на канікулы
З 6 па 31 ліпеня дзеці работнікаў Святога Пасаду змогуць правесці канікулы ў Ватыкане. Папа Рымскі хоча дапамагчы бацькам, якія былі вымушаны трымаць дзяцей дома падчас пандэміі каранавірусу. У праекце: “Дзеці – канікулы”, які рэалізуе Губернатарат Ватыкана, паўдзельнічае каля 100 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. “Бацькам зараз проста неабходна даверыць сваіх дзяцей адказным людзям, якія могуць даць ...
Читать далее »Новыя святыя і благаслаўлёныя Касцёла: Папа Францішак ўхваліў дэкрэты
26 мая 2020 г. Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэла Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты. Пяць дакументаў датычаць пацвярджэння цудаў, здзейсненых праз заступніцтва асоб, адносна якіх вядуцца кананізацыйныя і беатыфікацыйныя працэсы: французскага святара, бл. Сэрара дэ Бю (1544-1607), заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Хрысціянскай Дактрыны; французскага святара, бл. Шарля дэ Фуко (1858-1916); бл. Марыі ...
Читать далее »Папа Францішак правядзе малітву на Ружанцы ў Ватыкане
У суботу, 30 мая 2020 года, у Ватыканскіх садах Святы Айцец узначаліць малітву Ружанца. Дзякуючы прамой трансляцыі ватыканскіх СМІ, будзе створаны тэлемост з марыйнымі санктуарыямі ва ўсім свеце. Набажэнства арганізуе Папская рада па новай евангелізацыі. Падчас яго будзе наладжана сувязь з найбуйнейшымі санктуарыямі: у Еўропе – з французскім Лурдам, партугальскай Фацімай, італьянскімі Сан-Джавані Ратонда і Пампеямі, а таксама польскай Чэнстаховай; ...
Читать далее »Папа Францішак напісаў прадмову да кнігі аб жыцці ў аргентынскіх трушчобах
Не існуе такіх месцаў, якіх не можа дасягнуць прамень Божага святла, — напісаў Пантыфік у прадмове да кнігі “Каранцін” (Cuarentena) аргентынскага журналіста Альвера Мэталі. Шэсць гадоў таму аўтар выдання перасяліўся з добрага раёна Буэнас-Айрэса ў трушчобы Ла Каркава, на ўскраіне аргентынскай сталіцы, каб далучыцца да групы мясцовых валанцёраў і святароў, якія штодзённа аказваюць дапамогу жыхарам перыферыі. Кніга “Каранцін” была напісана ...
Читать далее »Занепакоенасць Пантыфіка “паталогіямі” у місіянерскай дзейнасці
Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ пракаментаваў пасланне Францішка да Папскіх місійных ініцыятыў, у якім ён засцерагае ад пэўных «паталогій», якія могуць сказіць місіянерскую дзейнасць. Гэта моцны тэкст, спецыфічны ў сваіх інструкцыях, які паказвае на адзіную сапраўдную крыніцу місіянерскай дзейнасці Касцёла. Папа тлумачыць, што місія не з’яўляецца плёнам прымянення “свецкіх сістэм, логікі актыўнай працы ці тэхнічна-прафесійнай кампетэнтнасці”, але нараджаецца з паўнаты радасці ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!