Еўропа павінна знайсці сваю тоеснасць і пакліканне, — лічыць Папа Францішак. Ён пажадаў, каб жыццё чалавека на кантыненце абаранялася на ўсіх этапах – ад зачацця да натуральнай смерці. 27 кастрычніка 2020 года Пантыфік скіраваў ліст да кардынала П’етра Параліна з нагоды 50-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і структурамі Еўрапейскага Саюза; 50-годдзя прысутнасці Святога Пасаду ў якасці ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак назваў імёны трынаццаці новых кардыналаў
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 25 кастрычніка 2020 г. папа Францішак абвясціў імёны трынаццаці новых кардыналаў, якім на кансісторыі 28 лістапада ўручыць кардынальскія берэты. Сярод новых кардыналаў-выбаршчыкаў Генеральны Сакратар Сінода Біскупаў, біскуп Марыё Грэк; прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі, біскуп Марчэла Сэмерара; арцыбіскуп руандыйскага Кігалі Антуан Камбанда; арцыбіскуп Вашынгтона Уілтан Грэгары; арцыбіскуп філіпінскага Капіса Хасэ Адвінкула; арцыбіскуп ...
Читать далее »Папа пра марыялогію як пошук годнага месца для жанчын у Касцёле
“Ці служыць сёння марыялогія Касцёлу і свету? Відавочна, што адказ – так. Школа Марыі – гэта школа веры і жыцця”, — адзначыў 24 кастрычніка 2020 г. Папа на сустрэчы з прадстаўнікамі рымскага “Марыянум”. Папа Францішак падкрэсліў, што Другі Ватыканскі Сабор аддаў марыялогіі значнае месца. “Гэта сведчыць аб тым, што часы, у якія мы жывём, – гэта часы Марыі. І нам ...
Читать далее »Біскупы краін Еўрасаюза: Fratelli tutti – натхняльная энцыкліка
Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) высока ацаніла новую энцыкліку Папы Францішка «Fratelli tutti». Падкрэсліваецца, што гэта «компас, які можа стаць карысным для палітыкаў». У дакуменце паказаны “шлях да інтэгральнага чалавечага развіцця” і “крокі, неабходныя для трансфармацыі эканамічнай і палітычнай сістэм праз адкрытасць, дыялог, прыхільнасць, салідарнасць, справядлівасць, клопат пра агульны дом, садзейнічанне агульнаму дабру і падтрымку бедных і адрынутых”. Пантыфік ...
Читать далее »Святы Айцец: мір павінен быць прыярытэтам кожнай палітыкі
20 кастрычніка 2020 года Святы Айцец далучыўся да прадстаўнікоў розных рэлігій свету, разам з якімі прыняў удзел ва ўрачыстых цырымоніях на Капіталійскай плошчы ў Рыме з нагоды міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы на тэму “Ніхто не збаўляецца ў адзіночку – мір і братэрства”. Рэлігіі не жадаюць вайны і заклікаюць усіх маліцца аб прымірэнні і дзейнічаць з тым, каб братэрства адкрыла новыя сцежкі ...
Читать далее »Пантыфік прыме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір
Святы Айцец прымеў удзел у міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы на тэму: «Ніхто не збаўляецца ў адзіночку – мір і братэрства». Яна адбудзецца 20 кастрычніка 2020 г. у Рыме. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што спачатку Папа Францішак памоліцца з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій у рымскай базыліцы Санта-Марыя-ін-Арачэлі, а затым прыме ўдзел у цырымоніі з прадстаўнікамі розных рэлігій свету на Капіталійскім пагорку. Сярод ...
Читать далее »Патрыярх Канстантынопальскі сустрэнецца з Папам Рымскім
Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І будзе знаходзіцца ў Рыме з 19 па 21 кастрычніка 2020 г. Тут ён сустрэнецца з Папам Францішкам, паінфармаваў праваслаўны сайт orthodoxtimes.com. 20 кастрычніка Барталамей І возьме ўдзел у Мірнай сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю св. Эгідзія, якая сёлета пройдзе на тэму “Ніхто не збаўляецца сам – Мір і братэрства”. Акрамя таго, 21 кастрычніка ў Папскім універсітэце Антоніянум Патрыярху ...
Читать далее »Абноўлены склад Рады кардыналаў пры Пантыфіку
Папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы і прызначыў новых членаў Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі. З папярэдняга складу ў новы перайшлі: кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга з Гандураса – ён застанецца каардынатарам дарадчага органа пры Пантыфіку; кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін; кардынал Шон Патрык О’Мэйлі з ЗША; кардынал Рэйнхард Маркс з Германіі і кардынал ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае маліцца аб большай прысутнасці жанчын у кіраванні Касцёлам
Папа Францішак заклікаў на працягу кастрычніка маліцца за свецкіх вернікаў, асабліва за жанчын, каб іх прысутнасць была больш шырокай у кіраўнічых структурах Касцёла. “Ніхто з нас не быў ахрышчаны як святар ці біскуп: мы ўсе атрымалі хрост як свецкія. Свецкія вернікі і верніцы – галоўныя дзеючыя асобы ў Касцёле. Да гэтага часу існуе патрэба ў пашырэнні магчымасцей для больш выразнай ...
Читать далее »Папа Францішак: любоў – пацвярджэнне сапраўднай малітвы
Дзейнасці вернікаў у свеце павінна папярэднічаць малітва, інакш яны рызыкуюць займацца ліхаманкавай мітуснёй без мэты, — падкрэсліў Святы Айцец. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 7 кастрычніка 2020 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны малітве. Ён звярнуў увагу вернікаў на адну з самых яскравых постацяў Святога Пісання – прарока Іллю. Папа Францішак заўважыў, што ў Бібліі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!