Толькі любоў аздараўляе жыццё, — нагадаў Святы Айцец вернікам, якія 27 чэрвеня 2021 г. сабраліся на малітве Анёл Панскі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Папа Францішак пракаментаваў евангельскі ўрывак пра аздараўленне Езусам жанчыны, хворай на крывацёк, і ўваскрашэнне дачкі Яіра (Мк 5,21-43). У гэтым апавяданні Хрыстус сутыкаецца з самымі драматычнымі сітуацыямі чалавека: смерцю і хваробай, паказваючы, аднак, што яны ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец: лета – час для сузірання Бога ў шэдэўры стварэння
Малітва з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю чалавека і дапамагае знаходзіцца ў блізкасці з Богам, а летні перыяд можа быць нагодай для сузірання Яго ў шэдэўры стварэння, — перакананы Папа. Папа Францішак нагадаў пра заклік св. Паўла да няспыннай малітвы: “Няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце” (1 Тэс 5,17-18). “Малітва – гэта жыццёвая неабходнасць, бо з’яўляецца дыханнем душы. Усё ў жыцці – плён малітвы. ...
Читать далее »5 гадоў Дыкастэрыі па справах свецкіх: кіраўнік падвёў вынікі
Папа Францішак імкнецца да большай прысутнасці свецкіх вернікаў у розных сферах касцёльнага і грамадскага жыцця. Такім чынам ён спрабуе бароцца з клерыкалізмам і элітарнасцю, — заўважыў кардынал Кэвін Фарэл. Іерарх падвёў папярэднія вынікі працы Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, якая пад яго кіраўніцтвам дзейнічае ўжо пяць гадоў. Стварэнне новай структуры было практычна першым важным эфектам рэформы Рымскай курыі, ...
Читать далее »Папа Францішак прывітаў удзельнікаў віртуальнай пілігрымкі ў Ларэта
Нават віртуальная пілігрымка – гэта адлюстраванне нашага жыцця, якое ёсць дарогай, — звярнуў увагу Пантыфік, вітаючы ўдзельнікаў традыцыйнай начной пілігрымкі з Мачэраты ў Ларэта. Другі год запар з прычыны эпідэмічных абмежаванняў “вандроўка” прайшла ў фармаце анлайн. Папа пажадаў пілігрымам ніколі не губляць надзеі і ўсведамляць мэту, да якой ідуць у жыцці. Вячэрні тэлефонны званок да ўдзельнікаў пілігрымкі ўжо стаў традыцыяй, ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з дзяўчынкай, якая стала ахвярай мафіі
Святы Айцец сустрэўся з італьянскай дзяўчынкай, якая два гады таму, у чатырохгадовым узросце, выпадкова стала ахвярай перастрэлкі паміж мафіёзі. Бацькі Наэмі распавялі Пантыфіку пра тое, як іх дачка праходзіць рэабілітацыю пасля шматлікіх аперацый і як цяжка жыць у грамадстве, якое штодня пакутуе ад арганізаванай злачыннасці. Дзяўчынка трапіла пад абстрэл на адной з галоўных плошчаў Неапаля. Калі яна ішла са сваёй ...
Читать далее »Касцёл пакліканы ўключаць сем’і ў евангелізацыйную дзейнасць
Евангелізацыя – гэта не заданне пэўнай пастырскай эліты. Сужонкі і святары павінны дапаўняць адзін аднаго ў будаванні Касцёла, які з’яўляецца сям’ёй сем’яў, — заўважыў Папа Францішак. Пантыфік скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў вэбінару, прысвечанага стратэгіям выкарыстання Апостальскай адгартацыі Amoris laetitia у душпастырстве. Форум праходзіць 9-12 чэрвеня 2021 года па ініцыятыве Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. У ім прымаюць удзел ...
Читать далее »Папа: у Сэрцы Езуса любоў Бога сустрэлася з чалавецтвам
Прасіць Пана аб тым, каб ачысціў нашы сэрцы ад пыхі, неўпарадкаванасці, неадчувальнасці і напоўніў іх Сабой, “бо ў Яго любові і ў боязі Яго наша сэрца можа знайсці супакой”, — заклікаў Папа Францішак. “Паслязаўтра мы будзем святкаваць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у якім Божая любоў сустрэлася з усім чалавецтвам. Запрашаю кожнага з вас з даверам углядацца ў Найсвяцейшае Сэрца Езуса ...
Читать далее »Папа падчас Анёл Панскі: Эўхарыстыя – гэта Хлеб грэшнікаў
Мы вітаем Езуса, Які любіць нас і лечыць нашы недахопы, каб любіць іншых і дапамагаць ім у іх недахопах, – у гэтым заключаецца логіка Эўхарыстыі, — заўважыў Папа Францішак 6 чэрвеня 2021 г. падчас Анёл Панскі. Спасылаючыся на ўрачыстасць Божага Цела, якая ў Італіі і ў іншых краінах адзначаецца ў нядзелю, Папа нагадаў, што падчас Апошняй вячэры Езус удзяліў нам ...
Читать далее »На мыліцах праз Арктыку: Папа сустрэўся з незвычайным атлетам
Святы Айцец удзяліў благаслаўленне часткова паралізаванаму ліванскаму спартсмену, які збіраецца ў пешае падарожжа праз Арктыку і падкрэслівае, што “інваліднасць – гэта стан духа”. “Памаліся за мяне, калі будзеш там”, — з такім словамі Папа Францішак звярнуўся да Мішэля Хадада, прафесійнага атлета і Пасла добрай волі ААН у пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Пантыфік сустрэўся з ім падчас агульнай аўдыенцыі, якая 2 ...
Читать далее »Пантыфік запрасіў у Ватыкан дзяцей, якія прынялі Першую Камунію
31 мая 2021 г. Папа будзе маліцца на ружанцы ў Ватыканскіх садах. У набажэнстве возьмуць удзел дзеці, якія прынялі Першую св. Камунію ў парафіі Санта-Марыя-дэла-Гроціцэла ў Вітэрба. У апошні дзень мая завяршаецца малітоўны “марафон” у інтэнцыі заканчэння пандэміі каронавіруса, абвешчаны Пантыфікам. Парафія ў Вітэрба, размешчаным ля Рыма, першай у Італіі прапанавала свае памяшканні для пункта вакцынацыі супраць COVID-19. “Для нашых ...
Читать далее »