Архив меток: Папа Францішак

Папская св. Імша ў Дзень задушны пройдзе на вайсковых могілках

У літургічны ўспамін Усіх памерлых вернікаў, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 2 лістапада, Святы Айцец будзе цэлебраваць св. Імшу на Французскіх вайсковых могілках у Рыме. Некропаль, які знаходзіцца ў паўночнай частцы Вечнага горада, недалёка ад Алімпійскага стадыёна, з’яўляецца месцам пахавання французскіх салдат, якія загінулі падчас італьянскай кампаніі ў Другую сусветную вайну паміж 1943 і 1945 гг. У Дзень задушны Пантыфік ...

Читать далее »

Папа Францішак пра будучыя падарожжы і павагу да Ангелы Меркель

Папа Францішак даў інтэрв’ю аргентынскаму інфармацыйнаму агенцтву Télam, у якім падзяліўся сваімі думкамі на актуальную сітуацыю ў свеце і распавёў пра будучыя Апостальскія падарожжы. Пантыфік падзяліўся, што на пачатку снежня 2021 г. плануе наведаць Грэцыю і Кіпр, аднак, праграма гэтага падарожжа яшчэ знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі. Пілігрымка можа ўключаць у сабе таксама візіт на востраў Лесбас, дзе Папа Францішак ужо ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў спыніць тэракты

Насілле спараджае насілле, — звярнуў увагу Папа Францішак 17 кастрычніка 2021 г., сустракаючыся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра на малітве Анёл Панскі. Святы Айцец нагадаў, што на мінулым тыдні адбылося некалькі нападаў, у тым ліку ў Нарвегіі, Афганістане і Англіі. Яны прывялі да смерці і ранення шматлікіх людзей. “Выказваю сваю блізкасць сем’ям загінулых. Заклікаю, калі ласка, пакіньце шлях ...

Читать далее »

У Асізі Папа Францішак сустрэнецца з беднымі з усёй Еўропы

Святы Айцец сустрэнецца 12 лістапада 2021 г. у Асізі з сотнямі бедных з усёй Еўропы. Пра гэта паведаміла Папская рада па новай евангелізацыі. Прыватны візіт Пантыфіка ў горад св. Францішка пройдзе за два дні да 5-га Сусветнага дня бедных. У рамках падрыхтоўкі да Дня, заснаванага Францішкам з мэтай звярнуць увагу на людзей, якія змагаюцца з беднасцю і пакутамі, у базыліцы ...

Читать далее »

Парады Святога Айца фармацэўтам

Браць прыклад з Добрага Самараніна, заклікаў Папа Францішак прадстаўнікоў Італьянскага таварыства бальнічных фармацэўтаў, якіх прыняў 14 кастрычніка 2021 г. на аўдыенцыі ў Ватыкане. Пантыфік лічыць галоўнымі аспектамі працы фармацэўта: штодзённую руціну і “схаванае” служэнне. Гэта важна ў многіх прафесіях, дзе неабходныя цярпенне, настойлівасць і дакладнасць. Калі гэтыя рысы суправаджаюцца малітвай і любоўю, нараджаецца “святасць паўсядзённага жыцця”. Святы Айцец звярнуў увагу ...

Читать далее »

Папа сустрэўся з манахіняй, вызваленай з палону баевікоў у Малі

10 кастрычніка 2021 г. Святы Айцец сустрэўся з калумбійскай манахіняй c. Глорыяй Сэсіліяй Нарваес Аргоры, якая правяла ў палоне баевікоў у Малі чатыры гады і восем месяцаў і была вызвалена днём раней. 59-гадовая місіянерка з кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Марыі Беззаганнай была выкрадзена 7 лютага 2017 г. недалёка ад мяжы Малі з Буркіна-Фасо. Баевікі, звязаныя з тэрарыстычнай групоўкай Аль-Кайда, уварваліся на ...

Читать далее »

Папа Рымскі прыняў прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхату

6 кастрычніка 2021 года Папа Францішак прыняў на кароткай аўдыенцыі старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна. Як паведамляе сайт АЗЦС, былі абмеркаваны пытанні, якія стаяць на парадку адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой. На пачатку размовы Мітрапаліт Іларыён перадаў Святому Айцу сардэчнае прывітанне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Іерарх адзначыў, што з часу ...

Читать далее »

Папа да пажылых святароў: старасць – гэта не хвароба, а прывілей

Папа Францішак даслаў ліст да пажылых і хворых святароў Ламбардыі, якія сабраліся ў горадзе Караваджа з нагоды прысвечанага ім Дня братэрства. Папа адзначыў, што пажылыя і аслабленыя хваробай святары – не толькі аб’ект дапамогі, але і актыўныя дзеячы супольнасці: “Вы – носьбіты мар, насычаных памяццю, і таму вельмі важныя для маладых пакаленняў, бо вашы мары – гэта карані. Ад вас ...

Читать далее »

Святы Айцец да моладзі: споведзь – сакрамант радасці

Самай вялікай марай у жыцці чалавека з’яўляецца любоў, якая, аднак, патрабуе высілкаў, як і ўсё вялікае ў жыцці, нагадаў Папа Францішак славацкай моладзі, з якой сустрэўся 14 верасня 2021 года ў горадзе Кошыцы. “Сябры, не будзем баналізаваць любоў, бо гэта не толькі эмоцыя ці пачуццё, яны бываюць толькі на пачатку. Любоў не значыць мець “усе і адразу”, не адпавядае логіцы ...

Читать далее »

Пантыфік распачаў візіт у Славакію з экуменічнай сустрэчы

Папа Францішак распачаў другі этап свайго 34-га Апостальскага падарожжа, у рамках якога наведвае Венгрыю і Славакію. 12 верасня 2021 года каля 15.30 па сярэднееўрапейскім часе ён прыбыў з Будапешта ў Браціславу. Пасля цырымоніі прывітання ў браціслаўскім аэрапорце і кароткай сустрэчы з Прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай Пантыфік накіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру, дзе сустрэўся з членамі Экуменічнай рады Славакіі, у якую ўваходзяць ...

Читать далее »