Сінадальнасць належыць да сутнасці Касцёла і рэалізуецца “ў сустрэчы, слуханні адно аднаго і распазнаванні”, — напісаў Францішак у прадмове да ліпеньска-жнівеньскага нумара міжнароднага тэалагічнага агляду Communio. “Мы хочам быць чулымі і ўважлівымі да знакаў часу, ведаючы, што іх нельга блытаць з духам часу. Голас выкладчыкаў тэалогіі, пакліканых “разважаць і нанава даваць сведчанне аб таямніцы Бога”, таксама павінен быць пачуты”, — ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Расійскія католікі адправяцца ў Казахстан на сустрэчу з Папам
Расійскія католікі выкажуць сваю любоў і вернасць Папу Францішку пілігрымкай у Казахстан з нагоды яго візіту ў Нур-Султан на кангрэс лідараў сусветных рэлігій, — паведаміў арцыбіскуп Паола Пэцы. Пілігрымка, якая атрымала дэвіз: Мы – сведкі еднасці, вырушыць з Масквы 12 верасня 2022 года – першым прыпынкам стане сібірскі Омск. На наступны дзень вернікі дабяруцца да Караганды ў Казахстане, а адтуль ...
Читать далее »Папа даверыў Маці Божай Чэнстахоўскай лёс Еўропы і свету
Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на агульнай аўдыенцыі 17 жніўня 2022 года, з просьбай аб малітве за мір і згоду ў свеце. Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што ў гэтыя дні тысячы пешых пілігрымаў прыходзяць у санктуарый на Яснай Гары, “молячыся аб міры і згодзе ў свеце”, і “сярод іх шмат украінцаў, якія знайшлі гасцінны дом” у Польшчы. ...
Читать далее »Апостальскі нунцый: Папа Францішак усцяж плануе наведаць Ліван
Былы Апостальскі нунцый у Ліване, арцыбіскуп Джозэф Спітэры запэўніў, што Папа Францішак плануе наведаць краіну. Дата паездкі будзе абвешчана, калі Святы Пасад палічаць яе “карыснай для Лівана”. Пра гэта іерарх з Мальты, нядаўна прызначаны нунцыем у Мексіцы, казаў падчас свайго развітальнага візіту ў сядзібу Мараніцкай лігі. Пантыфік павінен быў наведаць Ліван 12-13 чэрвеня 2022 года. Дата была абвешчана прэзідэнтам краіны ...
Читать далее »Папа: адпачынак – нагода ўмацаваць лучнасць з людзьмі і Богам
Папа нагадаў пра набліжэнне ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяйцейшай Панны Марыі, якая будзе адзначацца 15 жніўня, а таксама заклікаў выкарыстаць час адпачынкаў для ўмацавання веры. “Праз некалькі дзён мы будзем святкаваць Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Яна, увайшоўшы ў нябесную хвалу, падтрымлівае нашу адвагу ў гэты час пілігрымавання, якое мы яшчэ павінны здзейсніць тут, на зямлі, і няхай дапаможа пажылым людзям даваць ...
Читать далее »Пантыфік пра ахвярнасць і дух малітвы памерлага кардынала Томка
Папа нагадаў пра вялікую веру і глыбокую духоўнасць 98-гадовага кардынала Юзафа Томка, які памёр 8 жніўня 2022 года раніцай. Прэфект-эмерыт Кангрэгацыі евангелізацыі народаў быў блізкім супрацоўнікам святога Яна Паўла ІІ. Некалькі тыдняў таму падчас лячэння траўмы пазваночніка ён перанёс інфекцыю COVID-19. Паводле апошняга жадання, славацкі іерарх будзе пахаваны ў Кошыцах, у катэдры святой Альжбеты. “Атрымаўшы навіну аб смерці кардынала Юзафа ...
Читать далее »Святы Айцец напісаў да моладзі, якая евангелізуе ў інтэрнэце
Папа Францішак накіраваў відэа-пасланне ўдзельнікам міжнароднай сустрэчы моладзі, якая займаецца евангелізацыяй з дапамогай лічбавых тэхналогій. Папа пажадаў удзельнікам “адчуць сябе супольнасцю, часткай місійнага жыцця Касцёла, які ніколі не баяўся сустракаць новыя гарызонты і межы, працягваць творча і адважна абвяшчаць Божую міласэрнасць і пяшчоту”. Міжнародная сустрэча Hechos 29 праходзіла 5 і 6 жніўня 2022 года і сабрала ў мексіканскім горадзе Мантэрэй юнакоў і ...
Читать далее »Пантыфік просіць маліцца за прадпрымальнікаў, якіх закрануў крызіс
Папа Францішак запрашае да малітвы за малых і сярэдніх прадпрымальнікаў, якія моцна пацярпелі ад сацыяльна-эканамічнага крызісу. Сусветная сетка малітвы апублікавала штомесячнае відэапасланне, у якім Святы Айцец асабіста агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на жнівень 2022 года. Папа Францішак падкрэсліў, што свет сутыкнуўся з сур’ёзным крызісам у выніку пандэмій і войнаў. Ён лічыць, што мы яшчэ не ўсведамляем яе маштабаў. Да тых, ...
Читать далее »Пантыфік напісаў да ўдзельнікаў Фестывалю моладзі ў Меджугор’і
Святы Айцец заахвоціў моладзь па прыкладзе Марыі давяраць Хрысту і ісці за Ім, асабліва да бедных і выключаных. Ён напісаў пра гэта ў пасланні да ўдзельнікаў 33-га Фестывалю моладзі ў Меджугор’і. Тэмай сустрэчы, якая праходзіць 1-6 жніўня 2022 года, сталі словы: “Вучыцеся ад мяне і знойдзеце спакой”. Папа Францішак адзначыў, што Езус скіроўвае сваё пасланне не толькі да апосталаў ці ...
Читать далее »Папа Францішак з «пакаяннай пілігрымкай» у Канадзе
Вечарам 24 ліпеня 2022 года Пантыфік прыбыў у Канаду. У міжнародным аэрапорце Эдмантана высокага госця віталі прадстаўнікі дзяржаўных і касцёльных уладаў, а таксама карэнных народаў. Пасля больш чым дзесяцігадзіннага пералёту Святы Айцец ступіў на канадскую зямлю. Ён стаў другім у гісторыі Пантыфікам, які прыбыў у гэту краіну. Да яго тут быў святы Ян Павел ІІ, прычым тройчы: у 1984, 1987 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!