Хор у складзе 300 чалавек будзе спяваць у нядзелю, 30 красавіка 2023 года, падчас галоўнай святой Імшы ў рамках візіту Папы Францішка ў Будапешт. Былы шматгадовы капельмайстар Зальцбургскага сабора прафесар Янаш Чыфра стане адным з шасці дырыжораў, якія будуць кіраваць вакальным калектывам і аркестрам дзяржаўнай оперы Будапешта. Разам з ім дырыжыраваць будуць Ферэнц Сапшон, Борбала Сапшон, Ласла Варга, Гергелі Менесі ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа: хвароба – нагода для сустрэчы з блізкасцю і любоўю Бога
Сустрэча з хваробай вядзе чалавека на раздарожжа: ён можа замкнуцца ў сабе, паддацца адчаю і бунту, а можа прыняць яе як нагоду для росту і распазнавання таго, што па-сапраўднаму каштоўнае ў жыцці, аж да сустрэчы з Богам, — нагадаў Папа. 20 красавіка 2023 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай біблійнай камісіі, якая прайшла ў Ватыкане на ...
Читать далее »Папа Францішак выступіў у абарону Яна Паўла II
“Абразлівымі і неабгрунтаванымі высновамі” назваў Святы Айцец абвінавачванні супраць свайго папярэдніка Яна Паўла II. Пасля малітвы Regina Caeli, якая прайшла 16 красавіка 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак заявіў: «Упэўнены ў тым, што выказваю пачуцці вернікаў усяго свету, я з удзячнасцю звяртаюся да памяці святога Яна Паўла ІІ, які ў апошнія дні стаў аб’ектам абразлівых і ...
Читать далее »Святы Айцец: д’ябал бяссільны там, дзе ёсць малітва
Малітва і рахунак сумлення – важныя сродкі ад д’ябальскіх нападаў, а самым небяспечныя нячыстыя духі – гэта тыя, якія пасяляюцца ў душы чалавека непрыкметна, нагадаў Святы Айцец. “Можна па-сапраўднаму надакучыць д’яблу, калі намагацца наследаваць Пана і рабіць тое, што кажа Евангелле. Гэта яго раздражняе. У той жа час, ён, вядома, радуецца, калі я здзяйсняю нейкі грэх. Ён шукае падзення чалавека, ...
Читать далее »Urbi et orbi: спяшацца насустрач Таму, хто стаў надзеяй свету
Cпешна ісці па шляху міру, братэрства і ўзаемнага даверу паміж людзьмі, народамі і нацыямі, спяшацца пераадолець канфлікты і рознагалоссі, адкрыць свае сэрцы тым, хто мае ў гэтым найвялікшую патрэбу, — заклікаў Святы Айцец 9 красавіка 2023 года ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры, Хрыстус уваскрос! Сёння мы абвяшчаем, што Ён, Пан нашага жыцця, «уваскрасенне і ...
Читать далее »Папа на агульнай аўдыенцыі: раны могуць стаць крыніцай надзеі
Наблізіцца да крыжа і, стоячы перад распранутым і параненым Езусам, сказаць праўду пра сябе, пазбавіцца ад усяго лішняга і пачаць клапаціцца пра іншых, — заклікаў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Папа спаслаўся на нядзельны евангельскі ўрывак пра магілу Езуса, якую засцерагаюць, “запячатаўшы камень” (Мц 27, 66). ...
Читать далее »Папа Францішак пажадаў вернікам добрага шляху да Пасхі
Перажыць Вялікі Тыдзень, суправаджаючы Езуса з верай і любоўю, пажадаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў у Пальмовую нядзелю, 2 красавіка 2023 года, у Ватыкане. “Браты і сёстры, з гэтай цэлебрацыяй мы ўвайшлі ў Вялікі Тыдзень. Заахвочваю вас перажыць яго так, як вучыць нас традыцыя святога вернага Божага народу, гэта значыць суправаджаючы Пана Езуса з верай і любоўю. Давайце ...
Читать далее »Святы Айцец ўзначаліць літургію Вячэры Пана ў калоніі для непаўналетніх
Папа Францішак правядзе літургію Вячэры Пана ў калоніі для непаўналетніх – у тым самым месцы, дзе распачынаў Вялікі тыдзень дзесяць гадоў таму, на самым пачатку свайго пантыфікату. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў, што 6 красавіка 2023 года Папа Францішак адправіцца ў рымскую калонію для непаўналетніх Casal del Marmo, дзе ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы Вячэры Пана. Гэтая літургія пройдзе ў ...
Читать далее »Папу Францішка выпісалі з бальніцы
Раніцай 1 красавіка 2023 года Пантыфік быў выпісаны з рымскай клінікі імя Агасціна Джэмэлі, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Перад тым, як пакінуць бальніцу, якая з’яўляецца структурай медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, Папа Францішак прывітаў рэктара гэтай навучальнай установы Франка Анэлі і яго бліжэйшых супрацоўнікаў, а таксама Генеральнага дырэктара клінікі Марка Элефанці, Генеральнага касцёльнага асістэнта ...
Читать далее »Святы Айцец адведаў анкахворых дзяцей і ахрысціў немаўля
Папа Францішак, знаходзячыся на лячэнні ў рымскай клініцы імя Агасціна Джэмэлі, у другой палове дня 31 сакавіка 2023 года адведаў дзяцей з анкалагічнага аддзялення гэтай медыцынскай установы. Святы Айцец падарыў маленькім пацыентам ружанцы, шакаладныя яйкі і асобнікі кнігі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім – невялікае выданне, падрыхтаванае Апостальствам малітвы, якое распавядае пра Божае нараджэнне дзецям на падставе апавядання, змешчанага ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!