Раніцай 2 жніўня 2023 года Папа распачаў сваё 42-е апостальскае падарожжа. Ён наведае Партугалію з нагоды Сусветных дзён моладзі. У 8 гадзін раніцы па сярэднееўрапейскім часе самалёт Airbus A320neo авіякампаніі ITA Airways з Пантыфікам на борце выляцеў з Рыма ў Лісабон. Вылет адбыўся з 5-га тэрмінала аэрапорта імя Леанарда да Вінчы ў Ф’юмічына. Палёт працягнецца каля 3 гадзін. За гэты ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
СДМ-2023: прэс-сакратар падзяліўся дэталямі папскага візіту
Падчас Сусветных дзён моладзі Папа Францішак будзе прамаўляць на іспанскай мове, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада. Выключэннем стане зварот да партугальскіх улад, які прагучыць на італьянскай мове. Матэа Бруні адзначыў, што “Францішак ведае партугальскую культуру” і ў яго прамовах будуць згадвацца такія пісьменнікі, як Песоа і Сарамагу. Ён паведаміў, што папская паездка ў Партугалію 2-6 жніўня 2023 года ...
Читать далее »У жніўні Папа Францішак запрашае маліцца за моладзь
27 ліпеня 2023 года было абнародавана відэа, у якім Святы Айцец асабіста агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на жнівень. Яна звязана з правядзеннем Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне. “Калі я іду ў касцёл у сваім раёне, бачу толькі пажылых людзей. Няўжо Касцёл цяпер – гэта выключна занятак для пажылых”, — такое пытанне да Папы гучыць у пачатку відэа. Яго адказ просты: ...
Читать далее »Пантыфік: Правіла святога Францішка – дар Касцёлу на ўсе часы
Святы Айцец напісаў прадмову да кнігі Здзіслава Юзафа Кіяса «У віры жыцця» (Brulicante di vita), прысвечанай 800-годдзю Правіла святога Францішка, якое з’яўляецца духоўнай нормай жыцця для францішканаў. У папскай прадмове гаворыцца аб тым, што святы Францішак Асізскі прапануе сваім братам і паслядоўнікам у якасці ўзору для пераймання не сябе, а Хрыста. Езус – адзіны настаўнік, па слядах якога трэба ісці. ...
Читать далее »Папскі візіт у Манголію: рэлігійнае і геапалітычнае значэнне
Папская пілігрымка ў Манголію дэманструе рашучасць Святога Айца ва ўвазе да самых забытых куткоў зямнога шара і жаданне служыць нават жменьцы вернікаў, якія там жывуць, — адзначыў кардынал Джорджа Марэнга. Папа Францішак зможа ўбачыць, як моцна развілася мясцовая супольнасць за апошнія два дзесяцігоддзі. «Мы – маленькі, але жывы Касцёл», — сказаў Апостальскі прэфект ва Улан-Батары. “Наш Касцёл налічвае 1450 вернікаў, ...
Читать далее »Тэзэ: Пантыфіку прадставілі новага прыёра
Новым настаяцелем Супольнасці стаў брат Мэцью. Афіцыйная перадача паўнамоцтваў адбудзецца 3 снежня 2023 года, у першую нядзелю Адвэнту. Брат Мэцью родам з Вялікабрытаніі, з’яўляецца англіканінам. Яму 62 гады. Ён далучыўся да Супольнасці ва ўзросце 20 гадоў. Брат Алоіз запэўніў, што абраў яго сваім наступнікам пасля двух гадоў асабістых разважанняў і кансультацый з усімі братамі. На яго думку, змена была неабходная, ...
Читать далее »Пантыфік у Дзень пажылых: маладыя і старыя павінны расці разам
Не забываць пра бабуль, дзядуль і пажылых людзей, расці з імі разам, — заклікаў Папа Францішак падчас святой Імшы, якая 23 ліпеня 2023 года прайшла ў ватыканскай базіліцы. У Эўхарыстыі ў базіліцы святога Пятра прынялі ўдзел каля 8000 вернікаў, сярод іх шматлікія пажылыя людзі, бабулі і дзядулі з дзецьмі і ўнукамі, пастаяльцы дамоў састарэлых, сталыя людзі, якія ўдзельнічаюць у жыцці ...
Читать далее »Два былыя нунцыі ў Беларусі атрымаюць кардынальскую годнасць
9 ліпеня 2023 года Папа Францішак назваў імёны новых кардыналаў. Ён зрабіў гэта пасля малітвы Анёл Панскі, якую правёў з акна апостальскага палаца для сабраных на плошчы святога Пятра вернікаў. На кансіторыі, які Святы Айцец анансаваў на 30 верасня 2023 года, кардынальскую годнасць атрымаюць: арцыбіскуп Роберт Фрэнсіс Прэвост, прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў; арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах ...
Читать далее »Хто шые Папу Францішку арнат для святой Імшы ў Лісабоне?
У партугальскіх майстэрнях па пашыве адзення ўжо вырабляюць 10 тысяч арнат для святароў і біскупаў, якія будуць удзельнічаць у святкаванні Сусветных дзён моладзі. Папскі арнат, як стала вядома штодзённаму выданню «Correio da Manha», будзе пашыты ў адной з швейных майстэрняў на паўночным захадзе Партугаліі. Адначасова, як паведамляе мясцовая прэса, распачаўся выраб камунікантаў для св. Імшаў СДМ у Лісабоне. Гэтую справу ...
Читать далее »Папа Францішак размаўляў з Білам Клінтанам аб міры
У сераду, 5 ліпеня 2023 года, Пантыфік прыняў у Ватыкане былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Сустрэча Святога Айца з амерыканскім палітыкам праходзіла сам-насам, а яе тэмай быў мір. Напрыканцы сустрэчы Папа Францішак коратка прывітаў ахову і іншых людзей, якія суправаджаюцьбылога прэзідэнта ў яго падарожжы ў Рым і Еўропу. Клінтан, які быў 42-м прэзідэнтам ЗША са студзеня 1993 года па студзень ...
Читать далее »