Касцёлу Святога Міхала ў Навагрудку 15 верасня была перададзена копія келіха Святой Ядвігі з Эрмітажа. Падзея, якую чакалі жыхары Навагрудка была здзейснена дзякуючы намаганням Беларускага геаграфічнага таварыства і парафіі Святога Міхала Арханёла. Урачыстая перадача палімернай копіі “Келіха Святой Ядвігі” адбылася ў прысутнасці шматлікіх гасцей з усёй Беларусі, прадстаўнікоў міністэрства культуры, мясцовай улады і дыпламатычнага корпусу. Палімерны дублікат зрабілі ў Санкт-Пецярбургу. ...
Читать далее »Архив меток: Навагрудак
Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Навагрудку
11-13 кастрычніка пра касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі для святароў, тэмай якіх будзе “Распаліць сэрца. Дух Святы ў дзеянні”. На рэкалекцыі запрашаюцца святары з усіх дыяцэзій Беларусі. Праграма рэкалекцый: 11 кастрычніка: 10.00 — малітва на распачацце рэкалекцый; 10.30 — канферэнцыя I; 11.30 — перапынак; 12.00 — уводзіны і канферэнцыя II; 13.30 — абедзены перапынак; ...
Читать далее »У Навагрудку адбудзецца «Летняя акадэмія трубы» і арганна-інструментальны канцэрт
8–14 жніўня ў Навагрудку пры касцёле святога Міхала Арханёла адбудуцца курсы «Акадэмія трубы» для моладзі з музычным талентам. Курсы правядзе Аляксандр Ахрэмка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст аркестра «Tiroler Fiestspiele Erl Orchestra» з Аўстрыі. «Акадэмію трубы», якая праводзіцца ў Беларусі ўжо не першы раз (звычайна пры каталіцкіх парафіях у розных мясцінах), ладзяць кваліфікаваныя музыкі на чале з галоўным арганізатарам Аляксандрам Ахрэмкам. ...
Читать далее »Рэкалекцыі для моладзі прайшлі ў Навагрудку
У Навагрудку пры касцёле святога Міхаіла Арханёла з 29 па 31 ліпеня праходзілі рэкалекцыі Тhalita Kum для моладзі, якая шукае Бога. Удзельнікамі рэкалекцый сталі маладыя людзі ад 16-да 30 гадоў з ўсёй Беларусі . На духоўных практыкаваннях, якія праводзіў кс.Віктар Ханько, закраналіся тэмы пакаяння, прабачэння, пазнання Божай волі і жыцця паводле яе, а таксама ўзаемаадносіны з людзьмі, і давер Богу. ...
Читать далее »Міністранты з Навагрудка паўдзельнічалі ў рэкалекцыях у Мядзелі
3 25 па 29 ліпеня 13 міністрантаў з парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку правялі выязныя духоўныя практыкаванні ў рэкалекцыйным доме айцоў кармелітаў у г. Мядзел. Праграма прадугледжвала малітву, адпачынак і навучанне. Кожны дзень хлопцы ўдзельнічалі ў Найсвяцейшай ахвяры святой Імшы, маліліся св. Ружанец і Вяночак да Божай Міласэрнасці, удзельнічалі ў катэхезах, а таксама ранішніх і вячэрніх малітвах. Міністранты наведалі ...
Читать далее »Рэкалекцыі для моладзі “Thalita Kum” пройдуць у Навагрудку
З 29 па 31 ліпеня ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для моладзі ад 16 да 30 гадоў. Рэкалекцыі прызначаны для яшчэ большага паглыблення сустрэчы з Госпадам у веры. Яны маюць свае асаблівасці, дзякуючы якім малады чалавек адчыняе сваё сэрца для Любячага Нябеснага Айца. Таксама гэта цудоўная магчымасць правесці час у супольнасці веруючых людзей са Словам Божым і малітвай. Тыя, хто ўжо ...
Читать далее »У Навагрудку адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь
24-26 чэрвеня адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы. У гэты неспакойны для ўсяго свету час, Маці Божая з Фацімы заклікае чыніць пакуту, кампенсацыю і ўзнагароджванне Богу за грахі свае, нашага народу і ўсяго свету. Багародзіца папрасіла дзяцей перадаць чалавецтву Яе вялікую заклапочанасць з-за бязбожнасці і дэмаралізацыі людзей, дадаючы, што, калі яны не навернуцца, ...
Читать далее »Парафія св. Міхала ў Навагрудку падрыхтавала летнюю валанцёрскую праграму для моладзі
У моладзі з’явілася цудоўная магчымасць правесці летні канікулярны час карысна, па-хрысціянску і паслужыць на Божую хвалу сваім часам, здольнасцямі і працай. Дзеля гэтага ў парафіі св. Арханёла ў Навагрудку рыхтуецца цікавая валанцёрская праграма для каталіцкай моладзі ад 16 да 30 год з усёй Беларусі. Валанцёрская праграма для моладзі складаецца з пяці этапаў: першы: 1 – 15 чэрвеня другі: 20 – ...
Читать далее »У Навагрудку адбыўся першы ў Беларусі Біблійны кангрэс
20-21 мая ў Навагрудку прайшоў першы ў Беларусі Біблійны кангрэс на тэму “Сінадальнасць у Святым Пісанні”. Кангрэс адкрыў сваім прывітальным словам ганаровы госць мерапрыемства, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Зацытаваўшы словы св. Іераніма “Няведанне Святога Пісання з’яўляецца няведаннем Бога“, іерарх зазначыў, што шлях хрысціяніна – жыццё паводле Божай волі, якая запісана ў Бібліі. З дакладамі выступілі выкладчыкі Біблійнай школы “Прафэтэс“, ...
Читать далее »У Навагрудку адбудзецца першы Біблійны кангрэс
20-21 мая пры парафіі Святога Міхала Арханёла адбудзецца першы Біблійны кангрэс на тэму “Сінадальнасць у Святым Пісанні”. У мерапрыемстве прымуць удзел духоўныя, а таксама свецкія біблісты і тэолагі, якія чыталі лекцыі ў Біблійнай школе “Прафэтэс”. Сярод дакладчыкаў варта ўзгадаць ксяндза доктара біблійнай тэалогіі Сяргея Сурыновіча і кс. д-ра Аляксандра Мацкевіча, спадара д-р Уладыслава Валаховіч і д-р Ірыны Дубянецкай, кс. ліцэнзіята ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!