8–14 жніўня ў Навагрудку пры касцёле святога Міхала Арханёла адбудуцца курсы «Акадэмія трубы» для моладзі з музычным талентам. Курсы правядзе Аляксандр Ахрэмка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст аркестра «Tiroler Fiestspiele Erl Orchestra» з Аўстрыі.
«Акадэмію трубы», якая праводзіцца ў Беларусі ўжо не першы раз (звычайна пры каталіцкіх парафіях у розных мясцінах), ладзяць кваліфікаваныя музыкі на чале з галоўным арганізатарам Аляксандрам Ахрэмкам.
Мерапрыемства традыцыйна складаецца з дзвюх частак: заняткі і канцэрт. Арганна-інструментыльны канцэрт адбудзецца 14 жніўня.
Выканаўцамі на канцэрце будуць Калініка Мядзведзева (арган, клавесін), канцэртуючая арганістка і выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі, Аляксандр Бурдзялёў (клавесін), вышэйзгаданы Аляксандр Ахрэмка і таленавітая музычна моладзь.
У праграме канцэрта прагучаць музычныя творы Дж. Б. Вівіяні, Ж.Ф. Рамо, Дж. Каччыні, Ф. Куперэна, Ё.С. Баха, Г. Ф. Гендэля, Дж. Тарэллі і іншых сусветна вядомых кампазітараў.
для друку