Архив меток: Навагрудак

У Навагрудку 11 юнакоў і дзяўчат уступілі ў «Рух чыстых сэрцаў»

5 мая 2019 года ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася цырымонія пасвячэння 11 маладых хлопцаў і дзяўчат у «Рух чыстых сэрцаў». Перад алтаром яны склалі абяцанні чысціні да сужэнства або моманту святарскіх пасвячэнняў ці ўступлення ў манаскае жыццё. Гэта азначае, што шостая Божая запаведзь з гэтага часу для іх не пусты гук. Чыстых людзей Бог благаслаўляе. Таму ў ...

Читать далее »

IV Фестываль сям’і адбудзецца ў Навагрудку

У суботу, 18 мая, у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца IV Фестываль сям’і. Мерапрыемства распачнецца святой Імшой у 10:00 у касцёле Святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у інтэнцыі сем’яў. Пасля малітвы адбудзецца ўрачысты парад сем’яў з дзецьмі ў гарадскі парк. Фестываль сям’і, які мае міжканфесійны характар, плануецца правесці ў двух зонах. Першая зона – канцэртная пляцоўка для ...

Читать далее »

Канцэрт прысвечаны духоўнай спадчыне Станіслава Манюшкі адбудзецца ў Навагрудку

9 мая ў 13:30 гадзін у касцёле Св. Міхала Арханёла адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі, прысвечаны спадчыне Станіслава Манюшкі ў юбілей 200-годдзя з дня нараджэння, у выкананні хору і струннага аркестру Заслужанага калектыву «Нацыянальны Акадэмічны Канцэртны Аркестр Беларусі «Духоўная спадчына Станіслава Манюшкі і яго сучаснікаў». Кіраўнікі: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і Людміла Каліноўская. Вядучая — доктар мастацтвазнаўца, прафесар Вольга ...

Читать далее »

У Навагрудскай парафіі сумесна з «Карытас» прайшоў трэнінг-семінар па вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці

Парафія Св. Міхала Арханёла сумесна з дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” зладзілі трэнінг семінар “Прадпрымальніцтва, як форма дзейнасці”, які адбыўся 9 сакавіка. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дасведчаныя прадпрымальнікі і тыя, хто плануе адчыніць сваю справу. Большасць – моладзь, якую цікавіць шматлікія аспекты вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Трэнінг-семінар правёў Ігар Мікульчык, аналітык па фінансавай адукацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курса па фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю ...

Читать далее »

У Навагрудку адбудзецца трэнінг-семінар па вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці (зменена дата)

Навагрудская парафія сумесна з дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас”, будзе ладзіць трэнінг-семінар “Прадпрымальніцтва, як форма дзейнасці”. У суботу 9 сакавіка ў 10:30 запрашаем ў парафіяльны актавы зал па вул. Міцкевіча, 1 (будынак касцёла з правага боку). Праграма семінара-трэнінга маецца быць цікавай і практычнай. Будуць закранацца юрыдычныя аспекты дзейнасці, характарыстыка асабовых якасцей прадпрамальніка, сацыяльная адказнасць бізнэса, “ці магу асабіста я быць прадпрамальнікам”, ...

Читать далее »

Фігура св. Міхала Арханёла з найстарэйшага санктуарыя ў Італіі наведала Навагрудак

З 22 па 29 студзеня ў Навагрудскай каталіцкай супольнасці адбылася адметная падзея – перэгрынацыя дакладнай копіі фігуры Св. Міхала Арханёла з гарганскіх гор, што ў Італіі, з найстарэйшага санктуарыя прысвечанага гэтаму святому. 22 студзеня ў 18 гадзін на гарадской плошчы адбылася ўрачыстая сустрэча фігуры, якую прывёз кс. Ігар Лашук, пробашч парафіі ў Стоўбцах, адказны за арганізацыю перэгрынацыі. Падчас урачыстай сустрэчы ...

Читать далее »

Навагрудская парафія падчас дабрачыннай акцыі “Кошык дабрыні” сабрала каля 600 кг прадуктаў

6 снежня мінулага года на Навагрудчыне быў дадзены старт каляднай дабрачыннай акцыі “Кошык дабрыні”, арганізаваная парафіяй Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку разам з парафіянамі і гандлёвымі аб’ектамі горада і раёна. Акцыя, вынікі якой падвялі 18 студзеня, была скіравана на аказанне дапамогі дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў. Як сказаў, настаяцель парафіі Св. Міхала Арханёла, кс. Юрый Жэгарын, упершыню падобная акцыя была ...

Читать далее »

Калядны ранішнік для дзяцей у Навагрудку

2 студзеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася дзіцячая калядная ёлка. У ранішніку прынялі ўдзел каля 60 дзяцей, якія прыйшлі са сваімі бацькамі і роднымі. Праграма свята была вельмі разнастайная: шматлікія конкурсы з прызамі, забавы і знаёмствы стварылі непаўторную цёплую і сямейную атмасферу. Ранішнікі ў парафіі Св. Міхала Арханёла праводзяцца ўжо трэці раз запар і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ...

Читать далее »

Парафіяне з Навагрудка падрыхтавалі выступ, прысвечаны творчасці Адама Міцкевіча

24 снежня – вельмі важны дзень для ўсіх католікаў. Гэга час прыходу Езуса. Штогод кожны снежань мы знаходзімся ў радасным чаканні калядных святаў. Праз гады, стагоддзі і тысячагоддзі мы зноў і зноў дзякуем Богу за яго сына. Мы любім Езуса, адчуваем яго апеку і моцна жадаем, каб увайшоў у жыцце кожнага з нас. А яшчэ мы, як дзеці, чакаем ад ...

Читать далее »

У Навагрудку выйшаў пяты юбілейны нумар парафіяльнай газеты

Першы нумар газеты “Каталіцкі Навагрудак” выйшаў напачатку мая гэтага года. Сама ідэя паўстання парафіяльнай газеты з’явілася амаль што чатыры гады таму, аднак рэалізаваць гэтую справу атрымалася толькі сёлета. Газета мае на мэце асвячаць духоўнае і культурнае жыццё супольнасці вернікаў у Навагрудку і дапамагаць вернікам быць актыўнымі ў жыцці парафіі. Аднак найважнейшай мэтай з’яўляецца Евангелізацыя, інтэграцыя і духоўная фармацыя праз публікацыю ...

Читать далее »