Паэтычны конкурс з нагоды адкрыцця капліцы праводзіць парафія ў Навагрудку

З нагоды адкрыцця 29 чэрвеня 2019 года капліцы ў гарадскім пасёлку Любча парафія Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку аб’яўляе паэтычны конкурс “Любчы з Божай ласкі прысвячэнне”.

Даты правядзення: 15 мая — 15 чэрвеня 2019 года.

Мэта конкурсу:
— пазнанне гісторыі;
— духоўнае і патрыятычнае выхаванне.

Да разгляду прымаюцца вершы ўласнага сачынення на беларускай, рускай і польскай мове. Конкурсныя працы павінны мець духоўны змест і быць прысвечаны гістарычнаму мінуламу і сённяшняму дню Любчы. Гэта творы пра вернікаў, пра знакамітых асобаў і нашых сучаснікаў, пра хрысціянскія храмы, прыроду і культуру пасёлка.

Вызначаныя пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі.

Лепшыя творы будуць надрукаваныя на старонках парафіяльнай газеты “Каталіцкі Навагрудак”.

Вершы і кароткі аповед пра сябе неабходна даслаць не пазней 15 чэрвеня 2019 года на адрас:
г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2,
Касцёл Святога Міхала Арханёла

альбо на электронную пошту faiushka@mail.ru

Даведкі па тэлефоне: +37529 787 15 89

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі