На мінулым тыдні ў магазіне «Родны кут» па вул. Міцкевіча ў Навагрудку быў дадзены старт каляднай дабрачыннай акцыі «Кошык Дабрыні», арганізаванай парафіяй Святога Арханёла Міхаіла сумесна з парафіянамі і гандлёвымі аб’ектамі горада і раёна. Акцыя накіравана на аказанне дапамогі дзецям з малазабяспечаных сем’яў. Як расказаў, пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ксёндз Юрый Жыгарын, упершыню падобная акцыя была арганізавана ў мінулым годзе ...
Читать далее »Архив меток: Навагрудак
У Навагрудку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіць выданне Новага Запавету на беларускай мове
У пятніцу, 30 лістапада, у будынку Навагрудскай раённай бібліятэкі (вул. Першага Мая, 1) адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове. Тэкст Новага Запавету падрыхтаваны секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.
Читать далее »«Святасць магчыма і сёння»: у Навагрудку адбылася сустрэча для дзяўчат
29-31 кастрычніка ў кляштары Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Навагрудку адбылася сустрэча дзяўчат. На духоўныя практыкаванні прыбылі 32 удзельніцы з Мінска, Гродна, Геранёнаў, Войстама, Маладзечна, Навагрудка. Сустрэча праходзіла пад назвай “Дзіўны Пан у сваіх святых”. Ксёндз Уладзіслаў Сурвіла і сёстры назарэтанкі пазнаёмілі ўдзельніц з жыццём бл. сястры Стэлы і яе дзесяці паплечніц, мучаніц з Навагрудка, і разам ...
Читать далее »Рэліквіі бласлаўлёных мучаніц з Наваградка ўнесены ў Пабрыгіцкі касцёл у Гродне
2 верасня ў рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) былі ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Унясенне адбылося перад святой Імшой, якую ўзначаліў кс. канонік Антоні Грэмза, рэктар касцёла. У гаміліі кс. Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, адзначыў, што благаслаўлёныя мучаніцы з Навагрудка даюць сучасным людзям прыклад вернасці хрысціянскім каштоўнасцям. ...
Читать далее »Фарны касцёл у Навагрудку абвешчаны санктуарыем благаслаўлёных мучаніц-назарэтанак
29 ліпеня фарны касцёл Перамянення Пана ў Навагрудку быў абвешчаны санктуарыем Гродзенскай дыяцэзіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Урачыстае абвяшчэнне адбылося на заканчэнне святкавання 75-годдзя мучаніцкай смерці манахінь, у якім прынялі ўдзел шматлікія духоўныя і свецкія асобы, і якое ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Устанаўліваючы яшчэ адзін санктуарый у Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп ...
Читать далее »Моладзь з Навагрудка здзейсніла незвычайнае падарожжа па Нёману
20 ліпеня адбылася цікавая падзея. Моладзь з нашай парафіі і не толькі, адправілася ў незвычайнае падарожжа на байдарках па рацэ Нёман з пасёлка Любча да маста, які знаходзіцца непадалёк ад горада Іўе. Выправа па вадзе заняла каля 8 гадзін. Удзельнікі падарожжа разам пераадолелі каля 40 кіламетраў. Напачатку адбыўся інструктаж бяспечных паводзін на вадзе і супольная малітва. Каманда з 9-ці чалавек ...
Читать далее »У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі для сем’яў
11-15 ліпеня ў кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў. На рэкалекцыях сабралася 18 сем’яў – у цэлым 73 чалавекі. Самаму малодшаму было 7 месяцаў, самаму старэйшаму – 65 гадоў. У правядзенні духоўных практыкаванняў дапамагалі чатыры сястры назарэтанкі, канферэнцыі прамаўляў кс. Віталій Сідорка. Падчас тэматычных канферэнцый прысутныя разважалі над будаваннем адносін у сям’і, ...
Читать далее »«Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку
З 6 па 11 ліпеня Рада па cправах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арганізавала т.зв. «Школу нараджэння» для сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых, мэта якой — падрыхтоўка бацькоў да натуральных родаў. Яна прайшла ў Беларусі ўжо восьмы раз, сёлета ў Навагрудку, удзел у ёй прынялі католікі і праваслаўныя з Мiнска, Гродна, Бабруска, Гомеля, Лiда, Жодзіна, Магілёва i ...
Читать далее »“Курсы-рэкалекцыі” па пытаннях сямейнага жыцця адбыліся ў Навагрудку
З 22 па 27 чэрвеня ў Навагрудку прайшлі курсы-рэкалекцыі для сем’яў, якія арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі для тых, хто рыхтуецца (ці ўжо працуе кансультантамі сямейнага жыцця) і іншых зацікаўленых. Сёлета ў рэкалекцыях прынялі ўдзел сем’і з Мінска, Гродна, Брэста, Мінскай вобласці, у тым ліку і навучэнцы «Школы сямейнага жыцця», а таксама тыя, хто ...
Читать далее »75-годдзе смерці благаслаўлёных назарэтанак адзначаць у Навагрудку
Сёлета прыпадае 75-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр Марыі Стэлы і яе дзесяці паплечніц. Манахіні Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка 1 жніўня 1943 года. Галоўныя юбілейныя ўрачыстасці пройдуць у Навагрудку 28-29 ліпеня. Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прыгавораных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на працы ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!