Навагрудская парафія падчас дабрачыннай акцыі “Кошык дабрыні” сабрала каля 600 кг прадуктаў

6 снежня мінулага года на Навагрудчыне быў дадзены старт каляднай дабрачыннай акцыі “Кошык дабрыні”, арганізаваная парафіяй Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку разам з парафіянамі і гандлёвымі аб’ектамі горада і раёна. Акцыя, вынікі якой падвялі 18 студзеня, была скіравана на аказанне дапамогі дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў.

Як сказаў, настаяцель парафіі Св. Міхала Арханёла, кс. Юрый Жэгарын, упершыню падобная акцыя была праведзеная ў мінулым годзе парафіяй св. Казіміра ў аграгарадку Уселюб. У гэтым годзе было прынятае рашэнне правесці мерапрыемства больш маштабна, каб дапамогу атрымалі больш сем’яў. Мэта акцыі заключалася не толькі ў дапамозе патрабуючым, але перш за ўсё ў прадастаўленні для навагрудчан напярэдадні святаў яшчэ адной магчымасці, зрабіць добры ўчынак.

На працягу месяца жадаючыя набывалі ў магазінах розныя тавары (крупы, муку, алей, кансервы, пячэнне, канцэлярскія тавары і іншыя) і пакідалі іх у спецыяльнай карзіне. Арганізатары акцыі не чакалі, што “Кошыкі дабрыні” будуць напаўняцца настолькі хутка. У выніку было сабрана толькі каля 600 кілаграмаў прадуктаў. Арганізацыйны камітэт на чале з кс. Юрыем удзячныя ўсім жыхарам горада і раёна, католікам праваслаўным і прадстаўнікам іншых канфесій і рэлігій, хто не застаўся ў баку ад гэтай добрай справы.

Асноўная частка дапамогі, больш 50 пакетаў, была ўручана 18 студзеня, пры садзейнічанні сацыяльных педагогаў школ г. Навагрудка, якія ведаючы матэрыяльную сітуацыю вызначылі найбольш патрабуючыя сем’і незалежна ад рэлігійна-канфесійнай прыналежнасці. Некалькі дзён раней, парафія прыняла ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” і таксама аказала дапамогу тым, каму яна была насамрэч неабходная. Наступную частку сем’яў арганізатары плануюць наведаць па месцы жыхарства.

Анастасія Пятрова, тэкст
Яўген Макар, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі