Архив меток: моладзь

У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча для міністрантоў, моладзевага хору і іх бацькоў

Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек. Усе распачалося з супольнай вячэрняй малітвы — Эўхарыстыі ў парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб міры, адзінстве і радасці ў сваіх сем’ях. Пасля ўрачыстага блаславення ўсе прысутныя сабраліся ў катэхетычным пакоі і падзяліліся аплаткам, складаючы ...

Читать далее »

Моладзь з Браслава падзялілася аплаткам

21 снежня ўвечары моладзь браслаўскай парафіі сабаралася на супольнае дзяленне аплаткам. Напачатку сустрэчы чыталі Божае Слова пра Нараджэнне Хрыста. Пасля кожны ад свайго сэрца казаў віншаванні сваім сябрам. Напрацягу ўсяго вечара гучалі калядкі і панавала цёплая атмасфера. Кожны, паяднаўшыся з Богам праз сакрамэнт споведзі, набліжаецца да Вялікай таямніцы Ўцелаўлення. І кожнаму жадаем, каб апошнія дні прыгатавання былі напоўнены Божым супакоем, ...

Читать далее »

Айцы-аблаты запрашаюць моладзь у Шуміліна на сустрэчу Новага года

Айцы-аблаты запрашаюць моладзь у Шуміліна на перыяд з 31 снежня па 1 студзеня, каб разам сустрэць Новы 2015 год. Пачатак спаткання ў 22 гадзіны. Папярэдні запіс на сустрэчу абавязковы! Тэлефоны для запісу: +375 33 317 77 22 — а. Шымон, +375 33 612 93 33 — а. Анджэй. e-mail: simonomi@interia.pl Ёсць магчымасць начлегу для гасцей здалёк.

Читать далее »

Папа Францішак даў парады моладзевым душпастырам

Пра важнасць душпастырства моладзі нагадаў папа Францішак 11 снежня ў сваім пасланні да ўдзельнікаў IV Еўрапейскай сустрэчы моладзевых душпастыраў, якая пачалася ў Рыме па ініцыятыве Папскай рады па справах свецкіх і Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Як паведамляе Ватыканскае радыё, Святы Айцец нагадаў, што гэта сфера дзейнасці Касцёла, павінна быць нечым большым за простую арганізацыю рознай дзейнасці для юнакоў і дзяўчат: ...

Читать далее »

«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе

29 лістапада ў браслаўскай парафіі адбылася доўгачаканая сустрэча моладзі ў рэтра-стыле. На так званыя “Андрэйкі” (апошні дзень перад Адвэнтам, літургічны ўспамін св. Апостала Андрэя) прыехала моладзь з Полацкай і Мёрскай парафій. Праграма была вельмі насычанная і цікавая. Усе удзельнікі вылучаліся сваімі незвычайнымі ўбраннямі. Хочацца зазначыць цудоўную працу моладзі полацкай парафіі, якая падрыхтавала для нас шыкоўны танец. Вельмі падабаліся хлопцам і ...

Читать далее »

У Шчучыне адзначылі свята св. Юзафа Каласанса

У апошнія дні восені, а менавіта 27 лістапада, ордэн айцоў піяраў адзначае свята св. Юзафа Каласанса, так званы «Патрацыніум». Урачыстасць скіравана асабліва на моладзь і дзяцей, якімі апякуюцца піяры. Адважна можна сказаць, што гэта менавіта іх свята. У апошнюю суботу літургічнага года, 29 лістапада для ўсіх, якімі апякуюцца законнікі ў Шчучыне адбылася святочная забава. У праграме ўсе прысутныя, якія былі падзелены ...

Читать далее »

Моладзевая сустрэча “Андрэйкі” ў Лучайскай парафіі

“Андрэйкі” — вясёлае і забаўляльнае свята адзначылі католікі Лучайскай парафіі ў Навасёлках, што на Пастаўшчыне. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту, у гэты дзень узгадваюць Святога апостала Андрэя. Раней ноччу напярэдадні посту моладзь забаўлялася, а старыя слухалі ваду і рабілі выснову пра надвор’е на ўсю зіму. Вось і зараз «Андрэйкі» лічыцца моладзевым святам. У невялікай капліцы ў Навасёлках сабралася шмат не ...

Читать далее »

“Маладзёжны” ці “моладзевы”?

Прыметнік са значэннем “які мае адносіны да моладзі” з’яўляецца ў беларускай мове высокачастотным. Гэта значыць, што ён рэгулярна выкарыстоўваецца і ў вусным маўленні, і ў перыядычным друку, і ў мастацкай літаратуры, бо характарызуе сацыяльна значнае паняцце. І тут паўстае пытанне: як жа павінна быць па-беларуску – “маладзёжны” ці “моладзевы”? Бо абодва варыянты сёння выкарыстоўваюцца ў нашай мове. Форма “маладзёжны” для ...

Читать далее »

Цэлібат – “за” ці “супраць”?

Агульнавядома, што Папу Францішку журналісты задаюць розныя пытанні. Зусім нядаўна супрацоўнікі СМІ запыталіся ў Папы Рымскага пра будучыню цэлібату* ў Рыма-Каталіцкім Касцёле. “Цэлібат – гэта не дагмат веры, але правіла жыцця”, – сказаў Францішак. Пантыфік дадаў, што ён асабіста вельмі цэніць цэлібат і лічыць, што гэта з’яўляецца “дарам для Касцёла”. Аднак паколькі цэлібат не з’яўляецца дагматам веры, “дзверы заўсёды адчыненыя”. ...

Читать далее »