2 лютага мінскую супольнасць Францішканскага ордэна свецкіх (ІІІ Ордэн) наведала Нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна, паведамляе kapucyny.by. У цэнтры сустрэчы, якая адбывалася ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, была цэлебрацыя супольнай Эўхарыстыі, падчас каторай тры новыя члены былі прынятыя ў пастулат, тры — у навіцыят, чатыры склалі першыя абяцанні евангелічнага жыцця, а тры сястры ...
Читать далее »Архив меток: Мінск
Першыя Салезіянскія дні моладзі прайшлі ў Мінску
Першыя Салезіянскія дні моладзі прайшлі 27-28 студзеня ў Мінску ў араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка). На сустрэчу прыехала больш 70 маладых людзей з усёй Беларусі. Праграма сустрэчы была разлічана на два дні і ўключала ў сябе творчую духоўную працу, адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і споведзь, цікавую экскурсію па Мінску ў суправаджэнні гіда, святкаванне ўрачыстасці святога Яна Боско і ўдзел ...
Читать далее »Курсы міжнароднай “Акадэміі сям’і” ўжо ў Мінску
28 студзеня ў Мінску ўпершыню прайшла сустрэча ў рамках IFFD – Міжнароднай федэрацыі развіцця сем’яў. Курс “Першыя крокі”, прысвечаны праблемам сужэнцаў, якія выхоўваюць малых дзяцей, стартаваў пры ўдзеле вопытнага мадэратара з Масквы Канстанціна Касцюхіна. Ініцыятарамі “прыезду” Акадэміі ў Беларусь сталі вернікі гомельскай парафіі, у прыватнасці Павел Міцкевіч. Яны ў далейшым будуць яго мадэратарамі. Памяшканне для сустрэч у Мінску прадаставіў грэка-каталіцкі ...
Читать далее »У Мінску завяршыўся VI штогадовы турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско»
Завяршыўся VI «Кубак Дона Боско» — хрысціянскія спаборніцтвы па мікра-футболе, якія штогадова праводзяцца ў салезіянскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. У турніры ўдзельнічала 16 каманд, сярод якіх былі як прадстаўнікі каталіцкіх парафій, так і іншыя аматары футболу. Асаблівасцю турніра было тое, што для маладых спартоўцаў кожны дзень вызначаўся адказны салезіянскі аніматар, салезіянін супрацоўнік альбо святар. Перад гульнямі ...
Читать далее »“Два шляхі”: мінская моладзь знаёміцца з біблійным поглядам на сужэнства
Асветніцкую выставу «Два шляхі» правёў у Мінскім Чырвоным касцёле дабрачынны фонд абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”. Фонд, які быў зарэгістраваны ў 2009 годзе, мае свае прадстаўніцтвы ў Віцебску і Магілёве і карыстаецца дапамогай 60-і валанцёраў з Брэста, Гомеля, Баранавічаў, Паставаў, Полацка, Оршы. Дырэктарам фонду з’яўляецца Уладыслаў Валаховіч, кандыдат біблейскага багаслоўя, педагог, інструктар метаду распазнавання плоднасці. Фонд праводзіць кансультаванне жанчын ...
Читать далее »У Беларусі завяршыўся Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян
Па традыцыі на супольнае набажэнства ў мінскай архікатэдры сабраліся прадстаўнікі каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанскіх цэркваў. Сэнс гэтай ініцыятывы зразумелы: нягледзячы на адрозненні імкнуцца да таго адзінства, якое завяшчаў Езус Хрыстус, нагадаў прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы, пратаіерэй Аляксандр Шымбалёў. “Такія сустрэчы нам нагадваюць аб тым, каб мы не фармальна казалі словы малітвы, бо яны, словы аб адзінстве хрысціянаў прамаўляюцца кожны дзень, ...
Читать далее »У Мінску адбудзецца сустрэча каталіцкага Душпастырства журналістаў
28 студзеня ў Мінску адбудзецца сустрэча ў межах каталіцкага Душпастырства журналістаў. Мерапрыемства прымеркаванае да дня ўспаміну святога Францішка Сальскага – апекуна журналістаў і пісьменнікаў. Сустрэча пройдзе ў парафіі Святой Тройцы і святога Роха на Залатой Горцы (станцыя метро Плошча Перамогі). Пачатак а 12:00. У межах яе плануецца абмеркаваць далейшую супрацу, адзначыць дзейнасць хрысціянскіх журналістаў і СМІ. Таксама ўдзельнікі сустрэчы змогуць ...
Читать далее »Каталіцкі гурт “Laudans” спяваў калядкі на свяце ў мінскім праваслаўным прыходзе
Амаль увесь суботні дзень 14 студзеня пасярод новабудовак Каменнай Горкі ў Мінску чуліся спевы, якія неслі ў сабе Радасць Божага Нараджэння. У гэтыя святочныя дні вернікі хацелі паказаць, што варта захоўваць традыцыю калядавання, а значыць, абвяшчэння Радасці Божага Нараджэння. “Зімовы фэст” — далёка не першы музычны фестываль, які ладзіць праваслаўны прыход святога Мікалая Японскага. Вернікі ладзілі і “Траецкі фэст”, дзе ...
Читать далее »Калядны спектакль «Сон перад Калядамі» прадставіла салезіянская моладзь
8 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску моладзь прадставіла калядны спектакль «Сон перад Калядамі». Галоўным рэжысёрам пастаноўкі з’яўляецца Анастасія Субач, салезіянскі аніматар. Гэты спектакль распавёў невялікую гісторыю, якая адбылася напярэдадні аднаго з самых галоўных святаў у жыцці кожнага хрысціяніна — Божага Нараджэння. З дапамогай герояў – пабожнай дзяўчынкі і яе бабулі ...
Читать далее »У Мінску прапануюць назваць праспект у гонар ксяндза Адама Станкевіча
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пачаў збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў праспект Адама Станкевіча. Адам Станкевіч — вядомы каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай Каталіцкай Царквы і Таварыства беларускай школы, лідэр «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі». Жыццё гэтага грамадска-палітычнага дзеяча, выдаўца, гісторыка, публіцыста і літаратуразнаўцы скончылася трагічна: яго замучылі ў ГУЛАГу. Адам Станкевіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!