У мінскай супольнасці Францішканскага ордэна свецкіх адбылося прыняцце новых членаў у пастулат, навіцыят і складанне абяцанняў

2 лютага мінскую супольнасць Францішканскага ордэна свецкіх (ІІІ Ордэн) наведала Нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна, паведамляе kapucyny.by.

У цэнтры сустрэчы, якая адбывалася ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, была цэлебрацыя супольнай Эўхарыстыі, падчас каторай тры новыя члены былі прынятыя ў пастулат, тры — у навіцыят, чатыры склалі першыя абяцанні евангелічнага жыцця, а тры сястры аднавілі часовыя абяцанні.

Радаснай адметнасцю сёлетных абрадаў прыняцця ў ордэн было тое, что супольнасць значна «памаладзела». Сведчыць гэта пра тое, што Бог ніколі не перастае заклікаць мужчын і жанчын з сэрцамі, адкрытымі на Добрую Навіну, каб у сваім свецкім стане ўдзельнічалі ў духоўным багацці кансэкраванага жыцця, горача імкнуліся да святасці і перамянялі гэты свет у цывілізацыю любові.

Пасля заканчэння св. Імшы ў братэрскай атмасферы адбылася сустрэча мінскіх свецкіх францішканаў з Нацыянальнай настаяцельніцай ордэна с. Марыяй Эталь.

Бр. Яраслаў Крыловіч OFM Cap,
Нацыянальны Асістэнт ФОС у Беларусі

для друку для друку