Архив меток: Лучай

Лучай: 10-годдзе святарства адзначыў кс. Мікалай Ліпскі

У лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў першую нядзелю пасля Вялікадня — нядзелю Божай Міласэрнасці — святая Імша была ў інтэнцыі пробашча кс. Мікалая Ліпскага. Справа ў тым, што святар сёлета адзначае 10 год святарскай паслугі. Узгадваецца Вялікдзень 2007 года, калі ва ўшачскім касцёле святога Лаўрэна яшчэ зусім юны Мікалай Ліпскі атрымаў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Уладзіслава Бліна. ...

Читать далее »

«Laudans» і «Беларусы» выступілі перад вернікамі Пастаўшчыны на заканчэнне Карнавалу

Згодна з традыцыяй нашых продкаў, апошні тыдзень Карнавалу павінен быць найбольш радасным і багатым на розныя забавы, прысмакі, бо наперадзе чакае Вялікі пост. Даўней, напярэдадні Папяльцовай Серады закідвалі цымбалы, скрыпку, гармонік дзесьці на шафу, каб пасля саракадзённага посту з большай радасцю ізноў танцаваць, спяваць. У нашы часы адноўлена традыцыя праваслаўнай Масленіцы, калі па ўсіх гарадах і мястэчках збіраюць людзей на ...

Читать далее »

Лучай запрашае на заканчэнне Карнавала

Парафія святога Апостала Тадэвуша ў Лучаі запрашае 26 лютага на заканчэнне Карнавала, які адзначаецца ў апошнія дні перад Вялікім постам. У праграме прадугледжана малітоўная і музычная часткі. Распачнецца мерапрыемства ў 15 гадзін у лучайскім касцёле святой Імшой. Працяг адбудзецца ў Раённым Доме культуры (г. Паставы, вул. Станкевіча, 15а). У 17 гадзін запланаваны канцэрт з удзелам Арт-групы «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя ...

Читать далее »

Лучайская парафія адсвяткавала адпустовую ўрачыстасць

29 кастрычніка Лучайская парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала святкавала адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна. Сёлета святыня адзначае 250-годдзе заснавання. Варта нагадаць, што ў 1766 годзе па фундацыі Альжбеты Агінскай-Пузыні, пачалося будаўніцтва велічнага касцёла ў стылі пераходным ад барока да класіцызму. На працягу тыдня ў парафіі праводзіліся Святыя Місіі з нагоды значнай, гістарычнай падзеі, каб падрыхтаваць сэрцы вернікаў. Апошні ...

Читать далее »

Свята ведаў адзначылі ў Лучаі

21 жніўня, у перадапошнюю нядзелю вакацый, лучайская святыня сабрала пад свае скляпенні школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, бацькоў, каб з Божым бласлаўленнем і малітвай распачаць новы навучальны год. Перад святой Імшой выстраілася чарга да канфесіяналу, ачысціць свае душы імкнуліся многія прысутныя. Нядзельнае казанне пробашч Мікалай Ліпскі прысвяціў тэме пазнання, ведаў у жыцці кожнага чалавека. Святар зазначыў, што «праз пазнанне праслаўляем Пана Бога». ...

Читать далее »

Святыня — месца сустрэчы чалавека з Богам. Урачыстасці ў Лучаі (+відэа)

23 ліпеня Лучайская парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала, сабрала шматлікіх вернікаў, сяброў, гасцей, артыстаў, каб разам адсвяткаваць доўгачаканую падзею — 250-годдзе заснавання святыні і адпустовую ўрачыстасць святой Ганны. Варта нагадаць, што велічны мураваны гмах быў закладзеныў 1766 на месцы былой драўлянай святыні і з’яўляецца апошнім езуіцкім касцёлам на нашых землях. Храм пабудаваны італьянскім архітэктарам Карла Спампані ў стылі пераходным ад ...

Читать далее »

Лучайская парафія адзначыла Дзень сям’і

26 чэрвеня лучайская парафія адсвяткавала Дзень сям’і. Свята ладзіцца па ініцыятыве ксяндза пробашча Мікалая Ліпскага ў апошнюю нядзелю чэрвеня пяты год запар. Старажытныя муры 250-ці гадовай святыні атулілі прыемнай прахалодай у нядзельны спякотны дзень сабраных вернікаў. Напачатку адбылася канферэнцыя на тэму сям’і. Правёў яе пробашч з Лучая. Святар засяродзіў увагу на тым, што Бог — Творца сужэнстваў. Ксёндз Мікалай нават ...

Читать далее »

У Лучаі адбудзецца Свята сям’і

Лучайская парафія запрашае на Дзень сям’і. Свята адбудзецца 26 чэрвеня і пачнецца а 14-ай гадзіне. Прысутныя памоляцца аб духоўным увацаванні сем’яў у Беларусі і аб стварэнні новых верных і моцных сужэнскіх саюзаў, пабудаваных на фундаменце веры і любові. Для юбіляраў гэтага года будзе ўдзелена асабістае блаславенне. Спецыяльным госцем свята будзе святар — душпастыр сем’яў. А на заканчэнне адбудзецца канцэрт барда ...

Читать далее »

Лучайская парафія запрашае ў паломніцтва

Ксёндз Мікалай Ліпскі – пробашч парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці запрашае ў чарговае паломніцтва. На гэты раз яно будзе прысвечана Году Божай Міласэрнасці, а таксама пройдзе па месцах, звязаных з беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам, і будзе прымеркаваная да надыходзячага юбілейнага году выдання першай друкаванай Бібліі на старабеларускай мове. Маршрут пілігрымкі: Лучай – Вільнюс ...

Читать далее »