Адкрылі сезон байкераў, асвяцілі іх транспартныя сродкі, узгадалі святога Андрэю Баболю і прыклаліся да ягоных мошчаў, паставілі скульптуру апостала Тамаша — усё гэта адбылося ў Лучаі (Пастаўскі раён) падчас фэсту ў гонар святога Андрэя Баболі, заступніка Беларусі і лучайскай парафіі. Плануе і арганізуе фэсты для жыхароў і гасцей Лучая нястомны і крэатыўны ксёндз Мікалай Ліпскі, які паведаміў, што на фэст ...
Читать далее »Архив меток: Лучай
У Лучаі адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі
Лучайская парафія 14 мая запрашае на фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. Пачнецца святкаванне а 15 гадзіне. Пасля ўрачыстай літургіі адбудзецца святочны канцэрт і адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў. Праграма: 15:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. 16:00 — урачыстая адпустовая святая Імша. 17:30 — святочны канцэрт з удзелам ансамбля песні «Ферцінка». Адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў.
Читать далее »«Хваліце Пана, бо навекі міласэрнасць Ягоная!»: свята Божай Міласэрнасці адзначылі ў Лучаі
У першую нядзелю пасля Вялікадня каталіцкі свет перажывае свята Божай Міласэрнасці. Усталяванае яно па просьбе самога Пана Езуса, які падчас аб’яўленняў святой Фаўстыне Кавальскай, неаднаразова заклікаў: «Я жадаю, каб было свята Божай Міласэрнасці». Сярод іншых формаў ушанавання Божай Міласэрнасці — гэта свята з’яўляецца самай важнай. У лучайскім касцёле святога Юды Тадэвуша, Апостала, падчас нядзельнай Літургіі маліліся ў інтэнцыі ўдзельнікаў малітоўнага ...
Читать далее »«Батлейка не састарэе!»: Лучай акунуўся ў старажытныя беларускія традыцыі
У апошнюю нядзелю Карнавалу, перад пачаткам Вялікага Посту, лучайскую парафію святога апостала Юды Тадэвуша наведаў тэатр «Батлейка». У склад яго ўваходзяць: Алесь Лось – этнограф, музыкант, мастак, які адзіны ў Беларусі вырабляе старажытныя народныя музычныя інструменты, Алеся Сівохіна – артыстка, бард, кіраўнічка тэатра «Жывое слова» і Алёна Мялешка – скрыпачка, выкладчыца музыкі. Варта нагадаць, што Батлейка – гэта беларускі народны ...
Читать далее »Святы Мікалай вучыць нас наследаваць Хрыста
Згодна са шматвекавой традыцыяй Касцёла 6 снежня католікі ўсяго свету ўзгадваюць святога Мікалая. Асоба гэтага святога шануецца вернікамі розных хрысціянскіх канфесій. Вядома, што святы Мікалай быў біскупам і быў вельмі шчодрым чалавекам, умеў дзяліцца з тымі, хто не мае. Адсюль узнікла традыцыя патаемна рабіць у гэты дзень падарункі. Для Лучайскай парафіі 6 снежня – падвойнае свята. Пробашч парафіі з’яўляецца цёзкам ...
Читать далее »У Лучаі адбудзецца прэзентацыя “Сямі камянёў” Аляксея Шэіна
6 снежня, ва ўспамін св. Мікалая, лучайская парафія сардэчна запрашае дзяцей, моладзь і бацькоў на «Мікалайкі». Пачатак у 11 гадзін, паведамляе luchai.by. Пасля святой Імшы — прэзентацыя рамана-фэнтэзі «Сем камянёў» Аляксея Шэіна, музычная частка і сустрэча cа святым Мікалаем.
Читать далее »У Лучайскай парафіі святкавалі Андрэйкі
21 лістапада ў аг. Навасёлкі (Лучайская парафія) святкавалі «Андрэйкі». Свята атрымала сваю назву ад імя святога Апостала Андрэя. Традыцыйна адзначаецца напярэдадні Адвэнту, перыяду ў літургічным годзе Касцёла, які папярэднічае Божаму Нараджэнню. Дзякуючы падрыхтаванаму анансаванню ў інтэрнэт-прасторы, паўдзельнічаць ў свяце змагла моладзь з Варапаева, Дунілавіч, Наваполацка, Шаркаўшчыны і Пастаў. Навасёлкаўская капліца Божай Міласэрнасці, вельмі ўтульная, упрыгожаная дэкарацыямі «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны ...
Читать далее »Лучайская парафія запрашае моладзь на Андрэйкі
Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша запрашае моладзь на Андрэйкі. Спатканне адбудзецца ў суботу, 21 лістапада ў Цэнтры культуры в. Навасёлкі. Праграма: 16:40 — рэгістрацыя ўдзельнікаў; 17:00 — Адарацыя; 17:40 — святая Імша; 18:40 — канцэрт гуртоў “Laudans” і “Recha”, пачастунак, размовы. Кс. Мікалай Ліпскі
Читать далее »Лучай адсвяткаваў парафіяльны фэст са старажытнай музыкай і феерверкам
24 кастрычніка лучайская парафія святкавала парафіяльны фэст у гонар святога Юды Тадэвуша. Вернікі неслі да алтара святога заступніка ў хвіліну роспачы і ва ўсіх безнадзейных справах, свае просьбы і падзякі. Многія ў знак удзячнасці за ласкі, атрыманыя праз пасрэдніцтва святога Юды Тадэвуша, прыносілі да яго алтара кветкі. Падрыхтоўчай часткай да святой Імшы стала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Разважанні на тэму апостальства ...
Читать далее »Запрашаем у Лучай на свята св. Тадэвуша
24 кастрычніка парафія ў Лучаі адзначае фэст св. Тадэвуша, апостала. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ліпскі сардэчна запрашае на свята. Пачатак урачыстасці — 15.00. Праграма: 15.00 — Адарацыя; 16.00 — урачыстая святая Імша; 17.30 — канцэрт Кацярыны Ваданосавай са сваім ансамблем. Таксама атракцыёны і магчымасць набыць сувеніры.
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!