У Лучаі адбудзецца Свята сям’і

happy-familyЛучайская парафія запрашае на Дзень сям’і. Свята адбудзецца 26 чэрвеня і пачнецца а 14-ай гадзіне.

Прысутныя памоляцца аб духоўным увацаванні сем’яў у Беларусі і аб стварэнні новых верных і моцных сужэнскіх саюзаў, пабудаваных на фундаменце веры і любові. Для юбіляраў гэтага года будзе ўдзелена асабістае блаславенне. Спецыяльным госцем свята будзе святар — душпастыр сем’яў. А на заканчэнне адбудзецца канцэрт барда Зміцера Вайцюшкевіча.

Праграма:

14:00 канферэнцыя
14:30 адарацыя
15:00 святая Імша
16:00 канцэрт

для друку для друку