Архив меток: катэхеза

Бласлаўлёныя міратворцы: абавязак будавання міру

Так ужо павялося, што на Святы Божага Нараджэння людзі дораць адно аднаму падарункі, пасылаюць паштоўкі, тэлефануюць блізкім і сябрам. Пры гэтым яны абменьваюцца цёплымі словамі ды пажаданнямі шчасця, любові і, канешне, міру. Мір, супакой, згода – гэтыя словы так кранальна гучаць падчас дзялення аплаткам, у асабістых ці афіцыйных віншаваннях, у святочных зваротах біскупаў і палітыкаў. І не дзіўна: бо мір ...

Читать далее »

Катэхеза. Надышла часіна, каб любіць касцёл

Заклік любіць Касцёл можа гучаць як правакацыя, асабліва ў сучасным свеце. Не толькі людзі, далёкія ад веры, але нават ахрышчаныя католікі і праваслаўныя, якія называюць сябе вернікамі, нярэдка пагарджаюць Касцёлам, яго супольнасцю і навучаннем, сцвярджаючы, што ім не патрэбныя пасярэднікі, каб яднацца з Богам. Як можна любіць Касцёл з усімі яго заганамі, “цёмным мінулым”, недасканалымі духоўнымі асобамі і грэшнымі вернікамі? ...

Читать далее »

Non omnis moriar: адзінства часовага і вечнага жыцця

З розных нагодаў, падчас звычайнай гутаркі ці нават у тэкстах папулярных песень даволі часта можна пачуць фразы накшталт “жыццё толькі адно”, “адзін раз жывём”, “колькі таго жыцця”. Звычайна яны заклікаюць жыць тут і цяпер, не марнаваць магчымасцяў, браць ад жыцця як мага больш карысці ды прыемнасцяў. Тыя, хто так гавораць, маюць на ўвазе зямное, часовае існаванне, якому калісьці незваротна прыйдзе ...

Читать далее »

Катэхеза. “Усё можна, але не ўсё карысна”. Сапраўдная свабода чалавека

«Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным«. Да гэтай слушнай думкі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава варта дадаць, што свабода чалавека мае ўсё ж зусім іншае вымярэнне: яна бярэ свой пачатак у яго падабенстве да Бога. Дзякуючы вольнай волі (як зрэшты і розуму) чалавек займае асаблівае месца сярод стварэнняў. У сваім жыцці ён мае магчымасць і здольнасць ...

Читать далее »

Цікавыя выпадкі на занятках рэлігіі. Расказваюць катэхеты

Урокі рэлігіі часта бываюць вельмі захапляльнымі і запамінальнымі. Напярэдадні новага навучальнага года катэхеты падзяліліся з “Каталіцкім Веснікам” некаторымі цікавымі і вясёлымі гісторыямі са сваёй выкладчыцкай практыкі.       Сястра Наталля Дрэма, палатынка: – На сённяшні дзень я служу ў Воранаве. Катэхізую ўжо дзесяць гадоў. Раскажу некалькі гісторый з таго часу, калі я яшчэ працавала ў іншай парафіі. На адной ...

Читать далее »

Ці мэта апраўдвае сродкі? Маральная вартасць чалавечага ўчынку

Пэўна, кожны з нас, рыхтуючыся да святой споведзі ці проста аналізуючы свае паводзіны, неаднойчы задумваўся: мой учынак добры ці дрэнны? Ці можна мае грахі апраўдаць жыццёвымі абставінамі, у якіх я апынуўся? Ці даруецца мне тое зло, што я зрабіў, бо я ж хацеў як лепш? У краме прыкладанняў для мабільных прыладаў мне выпадкова сустрэліся гульні – “сімулятары Бога” кшталту “Судны ...

Читать далее »

Вера і ўчынкі: адказ чалавека на Божае пакліканне

Бог любіць чалавека і хоча дзяліцца з ім сваім шчасцем у вечнасці. Каб чалавек мог пазнаць Бога і Яго збаўчую волю, Ён накіроўвае да нас сваё Аб’яўленне. Гэтае Аб’яўленне нясе ў сабе не толькі праўды, у якія мы верым, але таксама заклік да дыялогу з Богам. Чалавек, каторы чуе гэты заклік у сваім сумленні, павінен адказаць на яго, ці то ...

Читать далее »

Пантыфік: літургія – гэта досвед, падзея, прысутнасць, сустрэча

Літургія, гэта не спантанная малітва, але нешта большае і першаснае: гэта асноватворная дзея ўсяго хрысціянскага досведу, — падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 3 лютага. Пантыфік звярнуў увагу на важнасць літургічнай малітвы і заўважыў, што цягам гісторыі ў Касцёле шмат разоў узнікала спакуса ігнараваць “духоўную важнасць публічных літургічных абрадаў”. Часта гэта было звязана з прэтэнзіяй на “большую рэлігійную чысціню”, незалежную ...

Читать далее »

Святы Айцец: змаганне з Богам – метафара малітвы

Гісторыя Якуба і яго змагання з Богам была тэмай чарговай катэхезы Святога Айца з цыкла, прысвечанага малітве. Ён заклікаў вернікаў не спадзявацца на ўласную спрытнасць, а адкрыцца на ласку і міласэрнасць Пана. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 10 чэрвеня 2020 г. прайшла ў фармаце відэатрансляцыі з Прыватнай бібліятэкі Апостальскага палаца Ватыкана, Пантыфік заўважыў, што Кніга Быцця, “праз лёс людзей далёкіх эпох, ...

Читать далее »

Папа Францішак: восем благаслаўленняў – надзейны шлях да шчасця

Евангельскія благаслаўленні будуць тэмай новага катэхетычнага цыкла Папы Францішка. Пантыфік заўважыў, што менавіта з іх Езус распачаў сваё знакамітае Нагорнае казанне. “Цяжка застацца абыякавым да гэтых слоў, таму слушным з’яўляецца жаданне зразумець іх і прыняць яшчэ паўней. Яны ўтрымліваюць у сабе “пашпарт” хрысціяніна, бо акрэсліваюць аблічча самога Езуса, Яго лад жыцця”, — сказаў Святы Айцец 29 студзеня 2020 г., падчас ...

Читать далее »