Рух «Маці ў малітве» ў Гродзенскай дыяцэзіі атрымаў свайго кіраўніка. Ім стаў ксёндз Валерый Пупкевіч з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (мікрараён Вішнявец). Яго заданнем будзе каардынаваць дзейнасць Руху ў межах Гродзенскай дыяцэзіі, дбаючы пра хрысціянскую фармацыю маці. Варта адзначыць, што кс. Валерый Пупкевіч прыналежыць да ордэна ксяндзоў-сэрцанаў і паходзіць з парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны ...
Читать далее »Архив меток: Гродзенская дыяцэзія
У Гродне адбыўся інгрэс біскупа Уладзіміра Гуляя
26 кастрычніка адбыўся інгрэс біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя – яго ўрачысты ўваход у гродзенскую катэдральную базыліку, якім афіцыйна распачалося яго служэнне ў якасці ардынарыя дыяцэзіі. Ва ўрачыстасці ўдзельнічала шмат запрошаных гасцей – духавенства і свецкіх асобаў. На інгрэс прыбылі старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, намеснік старшыні каталіцкага епіскапату біскуп Віцебскі ...
Читать далее »Пастарал першага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі стане сімвалам перадачы ўлады
Знакам пастырскай улады кожнага біскупа з’яўляецца пастарал – аздоблены посах з закручаным верхам. Задача прызначанага біскупа – быць пастырам для даручанай яму аўчарні. Пастарал, разам з мітрай, пярсцёнкам і нагрудным крыжам, – знешні знак пастырскай улады, якой ад імя Святога Айца валодае біскуп на тэрыторыі сваёй дыяцэзіі, ахоўваючы яе і ведучы сваіх авечак, як добры пастыр. У многіх дыяцэзіях Каталіцкага ...
Читать далее »Адбылося каранаванне цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай
12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах адбылося каранаванне цудадзейнага абраза Маці Божай, якая больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Узначаліў урачыстасць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэтая гістарычная для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі падзея сабрала такую вялікую колькасць удзельнікаў, якой у Барунах дагэтуль не было. Прысутнічалі вернікі з усіх ...
Читать далее »255-годдзе касцёла адзначылі ў Варнянах
5 кастрычніка адзначалася 255-годдзе з часу пабудовы і асвячэння парафіяльнага касцёла св. Юрыя, мучаніка, у Варнянах (Гродзенская дыяцэзія). Таксама ў гэты дзень парафія святкавала адпустовую ўрачыстасць у гонар Маці Божай Ружанцовай. Касцёл у Варнянах быў пабудаваны з фундацыі Марыяны Абрамовіч і асвячаны біскупам Віленскім Тадэвушам Зянковічам у 1769 г. У 1880-1909 гг. быў рэканструяваны і дабудаваны. У 1948 г. савецкія ...
Читать далее »Папа прыняў адстаўку біскупа Аляксандра Кашкевіча
30 верасня Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем іерархам 75-годдзя. Як паведаміла ў гэты дзень Апостальская нунцыятура ў Мінску, новым біскупам Гродзенскім стаў біскуп Уладзімір Гуляй, да гэтага часу каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. “Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча ...
Читать далее »На Шчучыншчыне адзначылі 600-годдзе парафіі
24 жніўня ў Лядску адзначылі 600-годдзе з часу заснавання парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка. У юбілейнай урачыстасці, да якой парафія доўга рыхтавалася, разам з мясцовымі вернікамі ўдзельнічалі шматлікія госці, духавенства, законныя сёстры. Урачыстасць пачалася тэатралізаваным прадстаўленнем, заснаваным на фактах з гісторыі парафіі, якое падрыхтавалі дзеці. Пробашч кс. Уладзімір Аксенцьеў прадставіў увазе прысутных нарыс гісторыі парафіі, падрыхтаваны дацэнтaм Гродзенскага дзяржаўнага ...
Читать далее »Адноўлена старадаўняя капліца каля Навагрудка
15 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне капліцы св. Антонія Падуанскага ў Мількавічах каля Навагрудка. Адноўленая старадаўняя капліца належыць навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала. Капліца, якая з’яўляецца помнікам сакральнага драўлянага дойлідства сярэдзіны ХIХ стагоддзя, знаходзіцца на старых могілках. Яе аднаўленне стала магчымым дзякуючы ініцыятыве пробашча навагрудскай парафіі кс. Юрыя Жэгарына. Святар далучыў да гэтай справы сваіх парафіян, тых, хто ...
Читать далее »Сустрэча апостальскага руху «Маргарытка» Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Тракелях
15 чэрвеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася сустрэча для членаў апостальскага руху “Маргарытка”. Летам на палях і ў садах квітнеюць кветкі, напаўняючы прыгажосцю навакольны свет. А ў садах Касцёла круглы год не перастаюць квітнець ля падножжа Марыі букеты малітвы за святароў і кансэкраваных асоб. Да сустрэчы членаў руху “Маргарытка” далучыліся прадстаўнікі Легіёну Марыі. Агульная колькасць ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць у Перстуні
8 красавіка ў парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні (Сапоцкінскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) адзначалася адпустовая ўрачыстасць, паведамляе grodnensis.by. На малітве ў гэты дзень сабраліся шматлікія вернікі парафіі, a таксама госці. Святую Імшу ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які наведаў гэтую парафіяльную супольнасць упершыню. Пробашч парафіі кс. Павел Гедройць ад імя ўсіх, хто ўтварае ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!