30 красавіка 2025 года спаўняецца 40 гадоў з дня адыходу ў вечнасць ксяндза Яна, які 28 гадоў свайго жыцця прысвяціў Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на часы ваяўнічага атэізму. Святар быў нявінна асуджаны, аднак не згубіў веру і годна рэалізаваў сваё пастырскае пакліканне. Жыццё і дзейнасць ксяндза Яна Грабоўскага — гэта ўжо гісторыя. Пра яго памятаюць пераважна людзі старэйшага ...
Читать далее »Архив меток: гісторыя Касцёла
120 гадоў таму быў асвечаны касцёл у Параф’янаве
Не так даўно быў артыкул пра заснаванне рыма-каталіцкай парафіі ў Параф’янаве і яе дзейнасць да пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер варта працягнуць гэтую тэму і разгледзець гісторыю пабудовы мураванага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Для гэтага ёсць добрая нагода, бо касцёл быў асвечаны роўна 120 гадоў таму – 20 лістапада 1904 года. У ХІХ стагоддзі колькасць вернікаў у Параф’янаўскай парафіі хутка ...
Читать далее »400 гадоў першаму касцёлу ў Параф’янаве
Сёлета ў Параф’янаве адзначаюць 120-годдзе з даты асвячэння касцёла. Пакуль не збудавалі сучасны храм, на яго месцы стаялі два драўляныя. Першы з іх быў заснаваны роўна 400 гадоў таму. Наогул першыя звесткі пра Параф’янава звязаныя з заснаваннем у 1435 годзе пасады віленскага архідыякана. Архідыяканам быў святар з катэдральнай капітулы, які выконваў абазвязкі дэлегата біскупа ў справах адміністрацыі і дысцыпліны на ...
Читать далее »Першая сусветная вайна і нашы касцёлы
Сёлета споўнілася 110 гадоў з дня пачатку Першай сусветнай вайны. Два з паловай гады фронт сусветнага канфлікту праходзіў па тэрыторыі Беларусі. У паласе ваенных дзеянняў апынуліся і касцёлы. Першая сусветная вайна пачалася 28 ліпеня 1914 года, калі Аўстрыя абвясціла вайну Сербіі. Гэта быў крок у адказ на забойства наступніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда, якога за месяц да таго застрэліў у ...
Читать далее »Гісторык раскрывае сакрэты архіваў Ватыкана
Новая кніга раскрывае невядомыя старонкі гісторыі Касцёла, у тым ліку ролю папы Пія XII падчас Халакосту. Нямецкі гісторык Касцёла Хуберт Вольф у сваёй новай кнізе Таемныя архівы Ватыкана і што яны раскрываюць пра Касцёл адчыняе чытачам дзверы ў загадкавыя архівы Ватыкана. Гэта захапляльнае падарожжа ў найбуйнейшы і найстарэйшы архіў свету, які захоўвае больш за 85 кіламетраў дакументаў і незлічоную колькасць ...
Читать далее »Каплічка святога Язафата ў Глыбокім
Сёлета 12 лістапада споўнілася чатырыста гадоў з дня пакутніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. На працягу некалькіх стагоддзяў часткай краявіду Глыбокага была каплічка святога Язафата, таму самы час пра яе ўзгадаць. Каплічка стаяла пры дарозе з Глыбокага ў Беразвечча, на правы бок ад дарогі. Цяпер там падворак дома, які мае адрас Савецкая, 114, а на месцы каплічкі засталося ...
Читать далее »Як вернікі ў Дунілавічах вярнулі сабе святыню
У публіцыстычных артыкулах і тэлеперадачах, прысвечаных гісторыі Заходняй Беларусі, нярэдка можна сустрэць сцвярджэнне, што польскія ўлады забралі ў праваслаўных каля 300 цэркваў (некаторыя аўтары называюць лічбу 1.300) і перарабілі іх на касцёлы. Калі чытач або глядач не ведае гістарычнага кантэксту і папярэдніх падзей, у яго можа скласціся ўражанне, што ўлады ўчынілі вялікую несправядлівасць супраць праваслаўных, а на карысць католікаў. Каб ...
Читать далее »У гісторыі Касцёла ўжо было 266 Папаў. Колькі з іх кананізавана?
266 — гэта цяперашняя колькасць Папаў Рымскіх, ад святога Пятра да Францішка. 82 з іх былі афіцыйна кананізаваны. Касцёл кананізаваў кожнага з першых 35 Пап; 31 з іх прынялі пакутніцкую смерць. Павел VI стаў 82-м кананізаваным Папам. Да яго апошнімі кананізаванымі кіраўнікамі Пасаду святога Пятра былі Ян XXIII і Ян Павел II, кананізацыя якіх адбылася ў 2014 годзе. У 2022 ...
Читать далее »Крыж у Сароках
Аднойчы на польскім інтэрнэт-аўкцыёне Allegro я заўважыў вокладку часопіса “Tygodnik Ilustrowany” за 1934 год. На вокладцы быў фотаздымак драўлянага крыжа з фігурай распятага Хрыста. Крыж, як бачна, пакрыты чатырохскатнай стрэшкай, якая амаль рассыпалася ад старасці. Фота падпісанае так: “Прыдарожны крыж у Дзісненскім павеце”. Больш ніякай інфармацыі. Ці можна разгадаць, у якім месцы стаяў гэты крыж? Як аказалася, можна. На фотаздымак ...
Читать далее »Беларуская мова ў Касцёле ў пачатку ХХ стагоддзя
У мінулым гістарычным артыкуле “Каталіцкага Весніка” мы распавялі пра тое, як у 1917 годзе дзякуючы біскупу Эдварду Ропу і беларускім святарам у касцёлах Дзісенскага павета вернікі ўпершыню пачулі казанні на роднай мове. Сёння мы распавядзём працяг гэтай гісторыі. Перыяд 1915-1920 гадоў быў вельмі цяжкі для рэгіёна і яго насельніцтва. Тут некалькі разоў мяняліся ўлады і праходзілі розныя войскі. 7 лістапада ...
Читать далее »