Браслаўская ікона Багародзіцы, больш вядомая як абраз Маці Божай Валадаркі азёраў, з’яўляецца адной з самых шанаваных хрысціянскіх святынь у Беларусі. Яна размешчана ў галоўным алтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Браславе Віцебскай вобл. Гэтая ікона ўвасабляе Маці Божую як Валадарку азёраў, апякунку Браслаўскага краю, які вядомы сваімі маляўнічымі азёрамі. Свята гэтай іконы адзначаецца 22 жніўня, што супадае з ...
Читать далее »Архив меток: гісторыя
120 гадоў таму быў асвечаны касцёл у Параф’янаве
Не так даўно быў артыкул пра заснаванне рыма-каталіцкай парафіі ў Параф’янаве і яе дзейнасць да пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер варта працягнуць гэтую тэму і разгледзець гісторыю пабудовы мураванага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Для гэтага ёсць добрая нагода, бо касцёл быў асвечаны роўна 120 гадоў таму – 20 лістапада 1904 года. У ХІХ стагоддзі колькасць вернікаў у Параф’янаўскай парафіі хутка ...
Читать далее »14 верасня — свята Узвышэння Святога Крыжа
І калі настала паўната часу, нарадзіўся Хрыстос, які павінен быў адкупіць усіх. І ў гэтую «паўнату часу» уключаны ўсе дэталі Божай задумы, пачынаючы ад з’яўлення Беззаганна Зачатай Марыі, якая павінна была стаць Маці Сына Божага, і заканчваючы, напрыклад, прыняццем у Рымскай імперыі крыжа як сродак і адначасова сімвал ганебнага пакарання. Юдэйская традыцыя не ведала такога спосабу пакарання. Крыж як гістарычны ...
Читать далее »Манастыр у Браславе і абраз Маці Божай Браслаўскай на старых выявах
На электронным рэсурсе бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук апублікаваная лічбавая копія гравюры другой паловы XVIII стагоддзя, на якой выяўлены абраз Маці Божай Браслаўскай. Кідаюцца ў вочы якаснае мастацкае выкананне і “водныя” матывы ў афармленні. Выява з’яўляецца сведчаннем часу, калі пашыралася шанаванне гэтага цудадзейнага абраза. Сама гравюра не надта вялікая: 17,8 на 11,2 сантыметраў – крыху большая за стандартную паштоўку. ...
Читать далее »Якім быў фэст у Будславе даўней
Будслаўскі фэст – гэта адначасова і рэлігійная ўрачыстасць, і культурная з’ява. Для людзей, якія жылі ў блізкіх і далёкіх ваколіцах Будслава, фэст быў падзеяй абавязковай. Да цудоўнага абраза Маці Божай ішлі пешшу і ехалі на фурманках, прыходзілі і каталікі, і праваслаўныя. Мы пашукалі на старонках старых газет і часопісаў апісанні фэстаў у Будславе ў даўно мінулыя гады. Нейкі І. Станоўскі ...
Читать далее »Изменение климата и католическое наследие
От Испании до Филиппин засуха приводит к появлению давно затопленных церквей, открывая места, которые на протяжении столетий были утеряны. Мы часто слышим о том, как изменение климата влияет на ледники, леса и океаны. Но увеличение периодов засухи, более сильные наводнения и ураганы также оставляют след на католическом наследии по всему миру. Экстремальные погодные условия открывают нам новые слои многовекового культурного ...
Читать далее »Як беларускія ксяндзы ў Кітаі Рускай місіяй кіравалі
Апостальскі экзархат у кітайскім Харбіне – даволі нестандартная старонка ў гісторыі беларускага каталіцкага руху ХХ стагоддзя. І хоць сам экзархат і не быў накіраваны на беларусаў, без беларускіх святароў ён мог і не адбыцца. Горад Харбін быў заснаваны расійскімі ўладамі на тэрыторыі кітайскай Манчжурыі ў 1898 годзе як вузлавая станцыя Кітайскай усходняй чыгункі (КВЖД). І неўзабаве, кажучы словамі праваслаўнага архіепіскапа ...
Читать далее »Да гісторыі будаўніцтва касцёла святога Апостала Андрэя ў Лынтупах
Налета Лынтупская парафія будзе святкаваць 125-годдзе ад пачатку будаўніцтва касцёла св. Апостала Андрэя. Як у невялікім мястэчку паўстала вялікая святыня, каторая нават сучаснікам падавалася агромністай? Паспрабуем адказаць на гэтае пытанне. У гісторыі сакральнай архітэктуры ёсць перыяд імклівага росквіту касцельнага будаўніцтва, падчас якога на тэрыторыі Беларусі за кароткі час у вялікай колькасці паўсталі святыні высокай эстэтычнай вартасці. Гэты перыяд пачынаецца напярэдадні ...
Читать далее »Кс. Зянон Якуць. Да 100-годдзя адыходу ў вечнасць
9 студзеня 1924 года ў Шаркаўшчыне ва ўзросце 29 гадоў памёр кс. Зянон Якуць. Ён быў адным з нямногіх святароў, якія сто гадоў таму ўжывалі беларускую мову ў казаннях. “Няведама, што вышэй было ў асобе Кс. З.: яго пастырства духоўнае, яго беларускасьць, ці яго важкасьць, як чалавека. Усе гэтыя тры ўласнасьці нябожчыка станавілі адзін суцэльны, адзін ідэальны, адзін нязвычайны характар”, ...
Читать далее »Ксёндз Францішак Будзька і каталіцкія выданні па-беларуску
Летась перад святам Божага Нараджэння на адным з польскіх інтэрнэт-аўкцыёнаў мне трапілася невялікая кніжка, якую прадаваў чалавек з Кракава. Гэтая кніжка была выдадзеная ў 1914 годзе ў Вільні, надрукаваная па-беларуску лацінкай. Загаловак выдання – “Karotkaje wyjaśnieńnie abradau R-Katalickaho kaścioła”. Наверсе вокладкі ёсць надпіс – “Выданне “Беларуса” №5”. На 64 старонках кнігі простымі словамі апісваюцца рэчы, якія датычаць каталіцкай літургіі – ...
Читать далее »